Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 464 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў
Азначнік матэрыялу
Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў
Старонка 2
Старонка 3
Старонка 4
Старонка 5
Старонка 6
Усе старонкі

 

 

З  львоўскай  кнiжкi
1892 года

[...] Канстанцiн Калiноўскi — адзiн з самых высокiх маладых розумаў, вылучаных Польшчай, чалавек бяспрыкладнай адданасцi iдэi, нiбы адлiты для народнай справы, шчыры апостал люду беларускага, сапраўдны герой паўстання 1863 года.

 

 

Калiноўскi  сярод  пiсьменнiкаў
i  фалькларыстаў

(З публiкацыi В. Брухнальскага пра Э. Плятар)

Такiм чынам, дадаем яшчэ адно iмя ў шэраг тых, хто стварыў новую галiну ў польскiм пiсьменстве i культуры, якая называецца «Захапленне народнай творчасцю ў ХIХ стагоддзi». Праўда, з пункту погляду гадоў Плятаранка не можа быць залiчана да самых раннiх пiянераў на гэтай нiве ў нас, аднак, нягледзячы на гэта, яна можа годна, прынамсi ў сiлу сваiх намаганняў i замiлавання, стаць побач з сучаснымi ёй польска-беларускiмi фалькларыстамi, як Цвяцiнскi, Аляксандр Зброжак, Тадэвуш Заблоцкi, Рамуальд Зянькевiч i Станiслаў Маркiяновiч з аднаго боку, а з другога — побач з Янам Чачотам, Вiнцэнтам Марцiнкевiчам, Канстанцiнам Калiноўскiм i iншымi1.

 

 

З  «Мiнскага  календара»  на  1907  год

Гiстарычны каляндарык на сакавiк (ст.ст.)

7 [сакавiка]1 1864. Павешаны Мураўёвым у Вiльнi Кан­стан­цiн Калiноўскi, апостал народнай справы2.

 

 

З  кнiгi  Л. Васiлеўскага
«Лiтва  i  Беларусь»

Побач з Марцiнкевiчам1 у 6-м дзесяцiгоддзi пiсалi па-беларуску: Вярыга-Дарэўскi (пераклаў «Конрада Валенрода»), К. Буйнiцкi2, Вiнцэнт Каратынскi, Уладзiслаў Сыракомля — знаныя польскiя пiсьменнiкi. Вельмi пашыраны быў твор невядомага аўтара — «Тарас на Парнасе», — напiсаны, вiдаць, беларусам рускай культуры. Уся гэтая лiтаратура была чымсьцi надзвычай слабым i кволым у параўнаннi з сучаснай, нават лакальнай польскай лiтаратурай. Служыла яна пераважна забаўкай для шляхецкай iнтэлiгенцыi, моцна звязанай вузамi правiнцыяльных сiмпатый з мясцовай глебай, але ад беларускай народнай масы была далёкая. Дык за выключэннем твораў Марцiнкевiча засталася гэтым масам таксама чужой.

Пачатак 7-га дзесяцiгоддзя прынёс новую з’яву — агiтацый­ную палiтычную лiтаратуру на беларускай мове. З’яўляюцца адозвы i брашуры («Мужыцкая праўда», «Гутарка старога дзеда», «Добрыя весцi», «Перадсмертны разгавор пустэльнiка Пятра»), вытрыманыя ў антыўрадавым i антырускiм духу. Выходзiць беларускае вершаванае перыядычнае выданейка «Гутарка»3, якая выдавалася ў Беластоку Канстанцiнам Калiноўскiм (што ўжываў псеўданiм «Яська гаспадар з-пад Вiльнi»). Пашыралiся песнi аналагiчнай тэндэнцыi. З мэтай супрацьдзеяння гэтай лiтаратуры, якая ўзмоцнена распаўсюджвалася польскiмi патрыётамi, выдавалiся рускай адмiнiстрацыяй беларускiя адозвы i брашуркi прама супрацьлеглай тэндэнцыi. Выпускалiся i беларускiя песенькi антыпольскага характару («Ой колi б, колi москалi прышлi!», «Быў на Русi чорный Бог», «Iз-за Слуцка, iз-за Клецка» i г.д.). У 1862 г. з’яўляецца таксама першы беларускi лемянтар (выкарыстоўваўся пры пачатковым навучаннi палякамi, якiя засноўвалi шматлiкiя школкi на Лiтве) пад назвай «Элементаж для добрых дзетак каталiкоў» (Варшава). Змяшчаў ён, апрача азбукi i ўказанняў для навучэння чытаць, катэхiзiс, тлумачэннi дзесяцi прыказанняў i малiтвы.

Бачым, такiм чынам, што беларуская мова на пачатку сёмага дзесяцiгоддзя паступова перастае быць толькi забаўкай мясцовай iнтэлiгенцыi i пачынае служыць для практычных мэтаў. Невядома, якiя маштабы прыняў бы гэты паварот, калi б ён мог адбывацца далей нармальна. Але падзеi 1863—65 г. перарвалi яго насiльна.

 

 

З нарыса  М. Багдановiча
«Белорусское  возрождение»

[...] Со времени сороковых годов белорусская письменность значительно продвинулась вперед. Кругозор ее, бесспорно, расширился. Жизнь белорусской деревни, скромные сельские пейзажи, простые человеческие чувства и переживания, немудрая шутка — все это нашло себе место на ее страницах. Столь же обычными стали демократические и национально-белорусские тенденции, достигавшие иной раз яркости и остроты исключительной. Наконец, эволюционировала самая форма произведений, хотя отсутствие у белорусских писателей достойных образцов сказывалось очень ощутительно.

Был использован в эту эпоху белорусский язык и для целей чисто практических. В 1862 г. вышел «Elementarz dla dobrych dzietok katolikou» (Варшава), употреблявшийся в частных сельских школах.

Появились и белорусские издания, исходившие из правительственных кругов [q]. Польские повстанцы 1863 г. в свою очередь выпустили ряд изданий на белорусском языке. Таковы «Мужыцкая праўда», «Гуторка стараго дзеда», «Перэдсьмертный разгавор пустэльника Петра» и т.д. К.Калиновский издавал в Белостоке даже белорусскую газетку «Hutorka» (стихотворную), подписываясь псевдонимом «Ясько гаспадар с пад Вiльнi». Тогда-то возник интерес к белорусам и среди русского общества. «Мы виновны перед вами... Мы, русское общество, как будто забыли про существование Белоруссии», — писал славянофильский «День»1 и проектировал издание газеты на белорусском языке. Однако газета не появилась, а правительство официально воспретило белорусские театральные представления и белорусские книги, за исключением этнографических. В результате белорусская литература была снова придавлена, снова обречена на прозябание в рукописях. В таком состоянии она просуществовала целых 15 лет [r].

 

 

В. Ластоўскi.
Памяцi Справядлiвага

Многа гадоў праляжала ў мяне ў скрытнай схоўцы пачка папераў, з каторых адрыўкамi хачу цяпер падзялiцца са сваiм грамадзянствам. Паперы гэтыя — нiклая памятка па згiнуўшым барцу за беларускае адраджэнне с. п. Касьцюку Калiноўскiм...

Радзiўся ён 21 студня 1838 году ў фальварку Мастаўляны Вiлкамiрскага павету1. Вучыўся ў Свiслачы ў тамтэйшай гiмназii. Скончыўшы гiмназьяльную навуку, паехаў у Маскву ў унiверсiтэт, скуль за народнiчаскiя пераконаннi i прапаганду скора яго выдалiлi2. Тады ён паехаў у Пецярбург i там дакончыў навукi.

У Пецярбурзе Калiноўскi зышоўся з расейскiмi рэвалю­цыянерамi i стаўся вялiкiм староннiкам навукi Герцэна. Калi ў 1860-х гадох прайшоў клiч да паўстання, Калiноўскi стануў у рады барцоў за асвабаджэнне Беларусi з-пад уласцi Масквы. Энергiчная праца ў гэтым кiрунку высунула яго хутка ў першыя рады барцоў. Расейскiя ўласцi называлi яго дыктатарам Лiтвы (разумеючы Лiтву як даўнейшае гасударства: разам з Беларуссю).

Калiноўскi быў рэвалюцыянерам i народнiкам, i ў гэтым кiрунку iшла яго грамадзянская праца. Стараўся ён перш-наперш для сваей справы з’яднацi сялян i ў сваей праграме дамагаўся скасавання становых прывiлеяў, дамагаўся шырокiх культурна-нацыянальных правоў для Беларускага i Лiтоўскага народу. Дзеля сваей справы ён умеў з’яднаць шляхецкую маладзеж i заахвоцiць яе да працы сярод народу. З яго думкi i пад яго кiрункам рабiлiся пераклады тагачасных рэвалюцыйных песень на беларускую мову, закладалiся пачатковыя школкi з навучаннем па-беларуску, складалiся лiтаратурныя кружкi мала­дзежы, каторыя апрацоўвалi да друку папулярныя беларускiя кнiжкi. Уплыў Калiноўскага быў такi вялiкi, што нават Польскi «Rząd Narodowy» яго слухаў, хоць i не саўсiм згаджаўся з яго народнiцка-рэвалюцыйнай прапагандай. Гэтак пад беспасярэд­нiм уплывам Калiноўскага «Rząd Narodowy» 3 мая 1863 году выдаў манiфест да Беларускага Народу (па-беларуску)3, у каторым, згодна з праграмай Калiноўскага, абяцаў скасаваць становую рознiцу («даецца ўсiм шляхецтва навекi»), надзялiць сялян зямлёй, вярнуць волю веры (скасаваную расейцамi унiю). Урэшцi ў гэтым жа 1863 гаду разам з паплечнiкамi сваiмi ў змаганнi з няволяй i за правы беларускага народу: з Валяр’янам Урублеўскiм, Станiславам Сонгiнам i Ружанскiм4, залажыў Калiноўскi ў Беластоку патайную беларускую друкарню, дзе друкавалiся адозвы беларускiя i часопiсь «Мужыцкая праўда», каторай выйшла 6 нумароў5, падпiсаных псеўдонiмам Калi­ноўскага «Яська гаспадар с пад Вiльнi». Адозвы i друкi, пры помачы арганiзаванай маладзежы, разыходзiлiся па ўсiм краю. Калiноўскi доўгi час ашукiваў чуткасць палiцыi, дзякуючы таму, што хадзiў заўсёды ў сялянскай беларускай свiтцы i не рознiўся выглядам ад сялянскай масы. Але ў канцы, праз здраду, злавiлi яго ў Вiльнi на Скапоўцы6 i пасадзiлi пад крэпкую варту ў мурох Святаянскага Касцёла7. Суд засудзiў Калiноўскага на смерць.

Чакаючы ў турме смерцi, Калiноўскi напiсаў дзве адозвы да беларускага народу: адну вершам i адну прозай8. Одпiсы гэтых дзвех адозваў i становяць часць тых папераў, каторыя я доўгiя гады хаваў у скрытках — ад руплiвага жандарскага вока, каб, калi прыйдзе пара, падзялiцца iмi са сваiм народам i разам з iм спамянуць добрым словам памяць Справядлiвага.

Во як пiсаў Калiноўскi да свайго народу9:

«Беларусы10, браты мае родные! с пад шыбенiцы маскоўскай прыходзiцца мне да вас пiсацi i можэ раз астатнi! Горка пакiнуць зямельку родную i Цябе, дарагi мой Народзе. Грудзi застогнуць, забалiць сэрцэ, але не жаль згiнуць за Тваю Праўду!

Прыймi, Народзе, па шчырасцi маё слова перадсьмертнае, бо яно якбы с таго сьвету, толькi для дабра твайго напiсано.

Нiмаш, браткi, большага шчасьця на гэтым свецi, як калi чэлавек мае розум i навуку. Тагды ён толькi можэ быць у радзе, жыць у дастатках i тагды толькi, памалiўшыся Богу, заслужыць Небо, бо збагацiўшы навукай розум, разаўе сэрца i народ свой цэлы шчыра палюбiць. Але як дзень з ноччу ня ходзiць разам, так i навука праўдзiва ня йдзе з няволяй маскоўскай. А пакуль яна ў нас будзе, у нас нiчога ня будзе. Ня будзе праўды, багацтва i нiякой навукi, адно намi, як скацiнай, варачаць будуць не для дабра, адно на пагiбель нашу......................................... ваюй, Наро­дзе, за свае чэлавечае i народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я Табе с пад шыбенiцы кажу, Народзе, што тагды толькi зажывеш шчаслiва, калi нат Табою маскаля ўжо ня будзе».

Яська с пад Вiльнi.

 

*   *   *

Беларуска зямелька11, галубка мая,

Гдзе ж ся падзело шчасьце i ясна доля Твая?

Усё прайшло, прайшло, якбы не бывало,

Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калi за нашу праўду Бог нас стаў карацi,

Дый у прадвечнаго суду вялеў прападацi,

То мы прападзем марна, а праўды ня кiнем,

Хутчэй Неба i шчасьце, як праўду абмiнем.

Не нарэкай, Народзе12, на сваю бяздолю,

А прыймi цяжкую кару — Прадвечнаго волю,

А калi мяне успомнiш, шчыра памалiся,

То я з таго сьвету Табе адзавуся.

Бывай здаровы, даражэнькi Народзе,

Жывi ў шчасцi, жывi ў свабодзе,

I часам спамянi пра Яську Твайго,

Што згiнуў за праўду для добра Твайго.

А калi слова пяройдзе у дзело,

Тагды за праўду станавiся сьмела,

Бо адно с праўдай у грамадзе згодна

Дажджэшся, Народзе, старасьцi свабодна.

 

Дня 19 марца13 1864 году на Лукiшскiм пляцы ў Вiльнi пакаралi смерцю Калiноўскага. Калi ён стаяў пад шыбенiцай, яму чыталi прыгавор суда. На словы: «шляхцiц Канстантын Калiноўскi» — ён голасна крыкнуў: «Няпраўда, у маей бацькаўшчыне нiма шляхты, — усе роўны!!!...»


КАМЕНТАРЫ

сведчанні  сучаснiкаў  i  гiсторыкаў

У раздзеле друкуюцца разнастайныя матэрыялы пра погляды Калiноўскага, яго пазiцыi ў розныя перыяды жыцця i змагання, пра паступовае засваенне яго спадчыны беларускай культурай. Матэрыялы размеркаваны па трох адпаведных падраздзелах. Абгрунтаванне мэтазгоднасцi змяшчэння падобных матэрыялаў у томе спадчыны Калiноўскага зроблена ў Пасляслоўі, с. 285. Загалоўкi ўсюды нашы (захоўваюцца таксама — калi ёсць — падзагалоўкi арыгiналаў).

 

грамадска-палітычныя  погляды
каліноўскага

Пароль (c. 149)

Трохзвенная формула пароля (пароль — лозунг — водзыў, калi ка­рыстацца старой вайсковай тэрмiналогiяй) прыведзена ў паказаннях В. Парфiяновiча ў Вiленскай асобай следчай камiсii ад 2.02.1864 г. (ДГАЛ, ф. 1248, воп. 2, спр. 594, л. 8 адв.). Тэкст арыгiнала: «Кого любишь? — Люблю Белорусь. — Так взаимно».

Пароль ужываўся ў вiленскай паўстанцкай арганiзацыi, калi на чале яе стаяў К. Калiноўскi. Сваiм высокiм гучаннем пароль добра ўзгадняецца з агульнай патрыятычнай канцэпцыяй Калiноўскага, з яго публiцыстыкай i паэзiяй. Паводле згаданых паказанняў, пароль атрыманы Парфiяновiчам у Магiлёве i выкарыстаны iм 25.12.1864 г. у Вiльнi на явачнай кватэры Ю. Баневiч (Дамiнiканская вул., у Дамi­нiканскiм будынку, над аптэкай Савiцкага). Гаспадыня кватэры Баневiч вывела Парфiяновiча на «пана Канстанцiна» (Калiноўскага). Першыя публiкацыi пароля не зусiм дакладныя («Каго любiць?..»): Смiрноў А. П. Кастусь Калiноўскi... С. 162; Смирнов А. Кастусь Кали­нов­ский. М., 1959. С. 71. Удакладнена: Кiсялёў Г. Сейбiты...  С. 5; Смир­нов А. Кастусь Калиновский. Мн., 1963. С. 2, 152.

Праграмнае патрабаванне
(Паводле К. Кашыца) (c. 149)

Пераклад з французскай. Выказванне Калiноўскага прыведзена ў тлумачальнай запiсцы наваградскага памешчыка, удзельнiка паўстання К. Кашыца, напiсанай iм для Вiленскай асобай следчай камiсii. Ру­ка­пiс на французскай мове захоўваецца ў Гiстарычным музеi ў Маскве, ар­хiў М. В. Гогеля, ф. 282, спр. 538. Публiкуемы тэкст — на л. 178 адв. У спецыяльнай падрадковай заўвазе выказванне Калiноўскага пра­дублi­равана К. Кашыцам па-польску. Упершыню (па-беларуску): Кiся­лёў Г. Новае пра Кастуся Калiноўскага // Полымя, 1959, № 7. С. 140.

1 Размова найперш пра пазбаўленне памешчыкаў-дваран пры­вiлеяванага становiшча ў грамадстве i расчышчэннi такiм чынам шляху для прагрэсiўных вытворчых адносiн. Антыпамешчыцкая накiраванасць выказвання больш выразна выяўлена ў польскiм тэксце, прыведзеным у падрадковай заўвазе арыгiнала: Gdyї przed wszystkiem idzie nam o zgіadzenie tej zgniіej, tej zgangrenowanej kasty, ktуrк zowi№ obywatelstwem.

Праграмны «афарызм»
(Паводле Ю. Грабца) (c. 149)

Пераклад з польскай паводле: Grabiec J. Rok 1863. Poznaс, 1913. S. 123.

Ю. Грабец (сапр. Ю. Дамброўскi; 1876—1926) не быў у поўным сэнсе сучаснiкам Калiноўскага, але яго кнiга заснавана на ўважлiвым вывучэннi аўтэнтычных крынiц. Да таго ж, тады былi яшчэ жывыя непасрэдныя ўдзельнiкi i сведкi паўстання.

1 Пра беларускую беластоцкую друкарню Б. Шварцэ гл. с. 210, 271—272, 379.

2 Выказванне Калiноўскага нельга разумець у прамым сэнсе. Параўн. тэкстуальна блiзкiя сведчаннi В. Ратча i В. Пшыбароўскага.

3 Маецца на ўвазе выпушчаная ў Вiльнi ў 1861 г. друкаваная ўлётка на польскай мове «Браты суайчыннiкi! Вы, хто столькi вынес ад царскага бiзуна i казематаў... Сын Айчыны да сваёй лiтоўскай браццi» (№ 4345 паводле вядомай бiблiяграфii Э. Казлоўскага). Блiзкую назву мела таксама рукапiсная вершаваная адозва 1861 г., у напiсаннi якой падазраваўся В. Дунiн-Марцiнкевiч (Кiсялёў Г. Сейбiты...  С. 133—136; Революционный подъем... С. 236—237).

З «Сведений» В . Ф. Ратча (c. 150)

Паводле кн.: Ратч В. «Сведения...»  i рукапiсных матэрыялаў аса­бiс­тага архiва Ратча (дакладныя спасылкі — у заўвагах да адпаведных фрагментаў).

Генерал-маёр В. Ф. Ратч у час паўстання служыў памочнiкам на­чальнiка артылерыi Вiленскай ваеннай акругi i па даручэннi М. М. Му­­раўёва-вешальніка складаў «Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России». У 1867—1868 гг. iм было выдадзена два тамы «Сведений» i «Введение» да iх. Праца засталася незавершанай. З апублiкаваных частак толькi «Введение» датычыць непасрэдна падзей 1863 г. на Беларусi i ў Лiтве. Фрагменты неапублiкаваных частак «Сведений» захоўваюцца ў архiве Ратча (РНБ СПб). Ратч прытрым­лiваўся адкрыта рэакцыйнай, чарнасоценнай канцэпцыi, але «Сведения» цiкавыя для нас тым, што яны пiсалiся па свежых слядах падзей i iхнi аўтар меў пад рукой багаты, унiкальны матэрыял. Як у апуб­лiкаваным «Введении», так i ў рукапiсных фрагментах ёсць цiкавыя звесткi пра рэвалюцыйную тэорыю Калiноўскага, прыводзяцца яго выказваннi, узятыя, вiдаць, з нейкай крынiцы або крынiц, што не дайшлi да нас. Падрабязней пра гэта: Киселев Г. В. К характеристике революционного мировоззрения К. С. Калиновского // Славянское источниковедение. М., 1965. С. 36—52; Кiсялёў Г. Калiноўскi ў «Сведениях» Ратча // Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1982. С. 86—117.

1 Гэтыя словы сказаны Калiноўскiм у размове-спрэчцы з Л. Звя­ждоўскiм (Ратч В. Сведения... С. 108).

2 Л. Звяждоўскi быў пераведзены на службу ў Маскву ў кастрыч­нiку 1862 г.

3 Ратч В. Сведения... С. 144.

Цэнтралiзацыя — «Польскае дэмакратычнае таварыства», уплывовая арганiзацыя польскай дэмакратычнай эмiграцыi (1832—1862).

5 На с. 65 «Сведений...» прыведзены другi варыянт гэтага выказвання Калiноўскага: «Топор не должен остановиться даже над колыбелью панского ребенка». Невядома, у якiм кантэксце сказаны гэтыя словы i наколькi дакладна Ратч iх перадаў. У любым выпадку, iх трэба разумець не лiтаральна, а ў сэнсе бескампрамiснага стаўлення Калiноўскага да дваран-памешчыкаў.

6 Ратч В. Сведения... С. 181.

7 Тамсама. С. 182—183.

8 Тамсама. С. 184—185. Выраз «великое будование» ў прыведзеным М. Гогелем пералiку iншасказальных слоў, якiя ўжывалiся ў тагачаснай канспiратыўнай перапiсцы, тлумачыцца як «освобождение ойчизны» (Гогель Н.В. Иосафат Огрызко и петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа. Выд. 2. Вильна, 1867. С. 48). Пад «петербургскими столбами [столпами] великого будования» Ратч мае на ўвазе кiраўнiкоў польскай рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Пецярбургу, у прыватнасцi З. Серакоўскага.

9 Паслядоўнiкi польскага рэвалюцыянера Л. Мераслаўскага. Тут маюцца на ўвазе наогул дзеячы левага крыла «чырвоных».

10 Ратч В. Сведения... С. 194.

11 Абвестка пра замену ЛПК «белым» Аддзелам кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы датавана 27.02.(11.03.) 1863 г.

12 Паўстанцкiх камандзiрах.

13 Ратч В. Сведения... С. 208.

14 Так Ратч называе Калiноўскага.

15 Пра сельскую варту, якая арганiзоўвалася царскiмi ўладамi з сялян i салдат для барацьбы з паўстанцамi, гл. с. 334—335.

16 Ратч В. Сведения... С. 233.

17 Пасля пакушэння на А. Дамейку.

18 Апошнi ўдар (франц.).

19 Ратч В. Сведения... С. 235.

20 Рукапiсны фрагмент «Сведений...» Ратча (РНБ СПб, ф. 629, спр. 11, л. 6 адв.). Калiноўскi, вiдаць, лiчыў, што жорсткасць Мураўёва не садзейнiчала «ўмiратварэнню» краю. Характэрную думку з асу­джэннем татальнага мураўёўскага тэрору выказаў звольнены Мураўёвым жандарскi генерал А. Гiльдэбрант у пiсьме ў Пецярбург ад 18.08.1863 г.: «Такие невыносимые, нарушающие все права человечества физические и моральные истязания привели поляков до крайней степени отчаяния и заставили весьма многих из них, не помышлявших прежде принимать участие в мятеже, броситься в шайки, предпочитая смерть на поле сражения позорной казни, ссылке или изнурению в тюрьме» (ДАРФ, ф. ІІІ аддз., 1 эксп., 1863 г., спр. 23, ч. 15, л. 134 адв.).

21 Рукапiсны фрагмент «Сведений...» (РНБ СПб, ф. 629, спр. 13, л. 9).

22 Напiсанне прозвiшча ў рукапiсе — Жвирждовский.

23 Маецца на ўвазе французская манархiчна-арыстакратычная эмiграцыя, якая вярнулася ў Францыю ў перыяд рэстаўрацыi Бурбонаў у 1814—1815 гг.

24 «Галiцыйская разня» — сiмвал бязлiтаснай расправы сялян з памешчыкамi (ад антыпамешчыцкага паўстання ў Галiцыi ў 1846 г.).

25 Жмудзь — Жамойць, Жэмайцiя, заходняя, этнаграфiчна адрозная частка Летувы, якая вылучалася масавым удзелам сялян у паўстаннi.

26 У архiве Ратча (РНБ СПб, ф. 629, спр. 26, л. 6) ёсць i чарнавы запiс пра размову памiж Калiноўскiм i Звяждоўскiм улетку 1862 г.:

«Звирждовский, под влиянием интриги Ламберова отеля [цэнтр польскай арыстакратычнай эмiграцыi] начавший сознавать необходимость крестьян наделить песками и болотами, назвал теории коммунизма, созданные централизацией [и] для русских университетов переложенные Герценом, университетскими бреднями.

— Однако чтобы слушать эти бредни, ваша академия стадом вторгалась в наши аудитории, — возразил Калиновский.

— Да! мы посылали стадо баранов из академии, чтобы подзадоривать к блеянию такое же стадо в университете, — ответил Звирждовский».

27 Рукапiсны фрагмент «Сведений...» (РНБ СПб, ф. 629, спр. 13, л. 5—6).

28 Казанская змова — сумесная спроба рускiх i польска-беларуска-лiтоўскiх рэвалюцыянераў узняць у 1863 г. сялянскае паўстанне ў Паволжы для падтрымкi дзеянняў паўстанцаў у Польшчы, Лiтве i на Беларусi.

29 Рукапiсны фрагмент «Сведений...» (РНБ СПб, ф. 629, спр. 13, л. 7).

30 Тамсама, л. 14.

31 Тамсама, л. 20.

З успамiнаў Я. Гейштара (c. 154)

Пераклад з польскай паводле выдання: Gieysztor J. Pamiкtniki z lat 1857—1865. Wilno, 1913. T. 1—2. Першы i другi фрагменты ўзяты з першага тома (С. 221—222, 235—238), трэцi фрагмент з другога тома (С. 48—51). Рус. пер. асобных фрагментаў: К. Калиновский: Из печатного... С. 165—167.

Мемуары Я. Гейштара — унiкальная крынiца па гiсторыi паўстання 1863 г. на Беларусi i ў Лiтве. Гейштар пачаў працаваць над iмi яшчэ ў ссылцы, галоўная праца была зроблена ў 1873—1874 гг. у Варшаве, канчаткова ўспамiны завершаны пад канец жыцця. Публiкацыя мемуараў (1913) выклiкала спрэчкi, у прыватнасцi, крытычныя водгукi Б. Дыбоўскага i некаторых iншых сучаснiкаў. У перша­публiкацыi ёсць пропускi «па незалежных ад рэдакцыi прычынах» (яны дагэтуль не вывучаны i не ўзноўлены).

1 Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт.

2 Пратэст супраць «белага» перавароту (гл. с. 99—100).

3 У сапраўднасцi пратэст Калiноўскага не быў своечасова пера­сланы ў Варшаву (гл. с. 332—333).

4 Гэта аспрэчвае ў сваiх мемуарных нататках Л. Радзевiч, адзначаючы, што такая легкадумная гульня з небяспекай не стасавалася з поглядамi Калiноўскага, з яго надзвычай сур’ёзным стаўленнем да патрабаванняў канспiрацыi.

5 Некаторыя сюжэты паўтараюцца, пераклiкаюцца з папярэднiмi згадкамi мемуарыста, тым не менш лiчым патрэбным прывесцi гэты важны фрагмент з другога тома цалкам.

6 Г. зн. Польшчы, Беларусi, Лiтвы, Украiны (Польшча выступае тут сiнонiмам Рэчы Паспалiтай). У такiм жа сэнсе Я. Гейштар ужывае i выразы «польскi люд», «польскi народ».

7 А. Авейдэ скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага унiверсiтэта ў 1858 г., Калiноўскi праз два гады.

8 Гл. пра гэта ў нашым выданнi ўспамiны А. Серакоўскай (Далеўскай).

9 З Аддзелам кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы.

10 Пратэст.

11 Публiкатары 1913 г. некаторыя прозвiшчы ў рукапiсе Гейштара спачатку прачыталi i падалi недакладна: кс. Чаевiч, д-р Дзяржкоў­скi. Правiльнае прачытанне дадзена там жа ў зносцы на с. 51.

12 Размова iдзе пра вяртанне «чырвоных» да кiраўнiцтва паўстаннем у чэрвенi 1863 г.

13 Гл. с. 188.

14 Я. Гейштар арыштаваны 31.07.1863 г.

15 У аўтэнтычных дакументах следчай справы Калiноўскага, якiя дайшлi да нас, такiя словы не зафiксаваны.

16 У Ф. Далеўскага. Гл. пра гэта вышэй.

Гейштара дапаўняе А. Серакоўская (Далеўская) (c. 158)

Пераклад з польскай паводле аўтографа: ДГАЛ, ф. 1135, воп. 8, спр. 38. Першы фрагмент — л. 96, 97; другі — л. 13 адв., 14. Фрагменты прыводзiлiся ў арт.: Жамойцiн А. У летапiс паўстання // Беларусь, 1988, № 2. С. 22—23.

Успамiны Апалонii Серакоўскай (Далеўскай) пiсалiся ў 1915 г. Пад­ра­бязную iх характарыстыку гл.: Бикулич В. Б. Воспоминания А. Сера­ковской (Далевской) и другие материалы о З. Сераковском в ЦГИА Литовской ССР // К столетию героической борьбы «за нашу и вашу свободу» (М., 1964).

1 Манiфест ЦНК пра пачатак паўстання датаваны 10(22).01.1863 г. Баявыя дзеяннi паўстанцаў распачалiся ў ноч на 11(22).01.1863 г.

2 «Камiтэт руху» (чырвоных) з восенi 1862 г. называўся Лiтоўскiм правiнцыяльным камiтэтам.

3 «Лiтоўскiм Цэнтральным Камiтэтам» мемуарыстка недакладна называе памешчыцкi Камiтэт «белых».

4 Маецца на ўвазе манiфест ЛПК ад 1.02.1863 г. (гл. с. 95).

5 Я. Козел.

6 У Каралеўстве (Царстве) Польскiм.

7 А. Далеўскi вярнуўся з высылкi ў Вiльню ў 1858 г.

8 Магчыма, мемуарыстка, белетрызуючы гэты эпiзод, адвольна згушчае фарбы. Эпiзод у больш агульных рысах вядомы таксама паводле мемуараў Я. Гейштара (гл. с. 157).

9 Прыезд у Вiльню напярэдаднi паўстання польскага рэвалюцыянера Б. Шварцэ з вельмi радыкальнай праграмай устрывожыў вi­ленскiх дзеячаў (Морозова О. П. Материалы к биографии Бронислава Шварце // Восстание 1863 г. и русско-польские революционные связи... С. 130).

10 У сапраўднасцi Ф. Далеўскi арыштаваны 9.06.1863 г.

11 Афiцыйна «Аддзел кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы» прыняў назву «Выканаўчага аддзела на Лiтве» 14(26).06.1863 г.

12 Паводле ўспамiнаў Я. Гейштара, буйны памешчык граф Ю. Тыш­кевiч даў вялiкую суму грошай на т. зв. «казанскую змову», сумесную акцыю рускiх i польскiх рэвалюцыянераў 1863 г., якая мела на мэце вы­клiкаць сялянскiя хваляваннi ў Паволжы. Да царскiх улад па канфi­дэнцыяльных каналах даходзiлi таксама звесткi, што ў 1863 г. Тышке­вiч экiпiраваў конны атрад паўстанцаў з 50 чалавек у Трокскiм пав. (Гiстарычны музей у Маскве, ф. 282, спр. 532, л. 40).

13 Размова, мабыць, пра Мiхала Падбярэскага, маладога багатага памешчыка, чыю шчодрасць i прыхiльнасць да паўстанцаў не раз ад­значаў у сваiх успамiнах Я. Гейштар. У маёнтку Падбярэскiх Муснiкi ў Вiленскiм пав. напярэдаднi паўстання быў вялiкi з’езд памешчыкаў Вiленскай i Ковенскай губерняў (Революционный подъем... С. 314, 320).

Успамiнае Ю. Яноўскi (c. 160)

Пераклад з польскай паводле: Janowski J.K. Pamiкtniki o powstaniu styczniowym. Lwуw, 1923. T. 1. S. 426; Warszawa, 1925. T. 2. S. 115. Рус. пер. аднаго з фрагментаў: К. Калиновский: Из печатного... С. 160—161.

Ю. К. Яноўскі — член варшаўскай рэвалюцыйнай арганiзацыi, сакратар некалькiх складаў Нацыянальнага ўрада ў 1863—1864 гг. Быў своеасаблівым хавальнiкам традыцый арганiзацыi, «хадзячым архiвам», як называлi яго блiзкiя людзi. Пасля паўстання жыў у эмiграцыi, працаваў архiтэктарам у Львове. Пачаўшы пiсаць успамiны ў 1906 г., ён улiчыў таксама шматлiкiя публiкацыi па гiсторыi паўстання.

1 Л. Звяждоўскага ў кастрычнiку 1862 г. перавялі ў Маскву i членам ЛПК на момант пачатку паўстання ён не быў. У складзе Камiтэта, апрача асоб, пералiчаных Ю. Яноўскiм, крынiцы называюць таксама А. Банольдзi i А. Залескага.

2 Дакументальных пацвярджэнняў таго, што Калiноўскi быў валасным пiсарам, пакуль няма.

3 Iнфармацыя Ю. Яноўскага пра самароспуск ЛПК недакладная: лiквiдацыя Камiтэта адбылася ў вынiку «белага» перавароту з удзелам Н. Дзюлёрана i варшаўскага ЦНК.

4 Iгнат Вiтажэнец.

5 У сапраўднасцi 10(22) сакавiка.

З «Гiсторыi паўстання...»
Б. Лiманоўскага (c. 161)

Пераклад з польскай паводле: Limanowski B. Historya powstania narodu polskiego 1863 i 1864 r. Wyd. 2. Lwуw, 1909. S. 171, 447, 448. Рус. пер. фрагментаў: К. Калиновский: Из печатного... С. 190—192.

«Гiсторыя...» Лiманоўскага напiсана каля 1880 г., першае выданне выйшла ў 1882 г.; аўтар (удзельнiк вызваленчага руху 1860-х гадоў, пазней адзiн з першых польскiх сацыялiстаў) напiсаў сваю працу на аснове ўласных успамiнаў, пiсьмовых крынiц i аповедаў сведкаў.

1 Як сведчаць некаторыя матэрыялы нашага выдання («Сведения...» В. Ратча), Калiноўскi досыць скептычна ставіўся да новай унiі Лiтвы-Беларусi з Польшчай.

2 У Вiльнi выдадзены, вiдаць, толькi апошнi нумар «Мужыцкай праўды». Мяркуецца, што ўсе астатнiя нумары друкавалiся на Гро­дзеншчыне.

3 Б. Лiманоўскi робiць тут спасылку на зб. «У саракавую гадавiну Студзеньскага паўстання» (Львоў, 1903), дзе надрукаваны вядомыя ўспамiны Ф. Ражанскага.

4 Пахаванне У. Сыракомлi адбылося 6(18).09.1862 г.; Б. Лiманоўскi карыстаецца новым каляндарным стылем.

5 «Сын ткача» — пашыраная ў раннiх бiяграфiях Калiноўскага фар­мулёўка. Насамрэч бацька Калiноўскага меў невялiкую палатняную фабрыку. Супраць гэтай формулы пярэчыла яшчэ сястра Кастуся Казi­мiра Багушэвiч у пiсьме 1905 г.: «... сказана «сын ткача», аднак, як вя­дома, у Якушоўцы была фабрыка iльняных вырабаў, [бацька] трымаў працаўнiкоў, а сам iмi кiраваў» (ДГАЛ, ф. 1135, воп. 4, спр. 381, л. 1).

6 Скончыў Свiслацкае павятовае дваранскае вучылiшча (да 1851 г. — гiмназiя).

7 У Маскве Калiноўскi знаходзiўся з канца 1855 да сярэдзiны 1856 г.; пра яго вучобу ў Маскоўскiм унiверсiтэце дакументальных звестак пакуль няма. Цiкава, што сам Б. Лiманоўскi ў 1854—1858 гг. быў якраз студэнтам Маскоўскага унiверсiтэта i мог асабiста ведаць Калiноўскага i акалiчнасцi яго знаходжання ў Маскве.

8 К. Калiноўскi не быў службоўцам Публiчнай бiблiятэкi, хоць ра­зам з братам Вiктарам працаваў над вывучэннем i капiраваннем стара­даўнiх рукапiсаў, якiя там захоўвалiся.

9 Недакладная цытата са «Сведений...» В. Ратча (гл. с. 150).

10 Калiноўскаму i яго аднадумцам на Беларусi i ў Лiтве быў блiзкi радыкалiзм Л. Мераслаўскага, але ёсць падставы думаць, што яны не падзялялi ў поўным аб’ёме супярэчлiвых поглядаў апошняга; рэзкую крытыку Мераслаўскага, яго адарванасцi ад жыцця гл. у лiсце Б. Длускага да Калiноўскага (4/16.12.1863 г.).

З «Гiсторыi шасцi месяцаў»
В. Пшыбароўскага (c. 163)

Пераклад з польскай паводле: Przyborowski W. Historja szeњciu miesiкcy: Ustкp z dziejуw 1862 roku. Petersburg, 1901. S. 236—239. Гэты ж тэкст, з невялiкiмi адрозненнямi, друкаваўся раней: Z.L.S. [Przyborowski W.] Historya dwуch lat: 1861—1862. Krakуw, 1896. T. 5. S. 313—315. Рус. пер. фрагмента паводле апошняй крынiцы: К. Калиновский: Из печатного... С. 192—194.

Кнiга В. Пшыбароўскага «Гiсторыя шасцi месяцаў» (1901) з’яўляецца папраўленым перавыданнем апошняй часткi «Гiторыi двух гадоў». Напiсаныя з кансерватыўных пазiцый працы Пшыбароўскага тым не менш надзвычай каштоўныя велiзарнай колькасцю выкарыстаных i прыведзеных крынiц.

1 Ф. Далеўскi непасрэдна ў Лiтоўскi камiтэт «чырвоных» не ўва­ходзiў, хоць па сваім паходжанні (безмаянтковая шляхта) i цеснай сувязi з традыцыямi ранейшай вызваленчай барацьбы быў блiзкi да яго дзеячаў.

2 Гл. заўвагу 5 да фрагмента з «Гiсторыi...» Б. Лiманоўскага.

3 З членаў Камiтэта толькi Калiноўскi i Звяждоўскi былi пакараны смерцю.

4 Селянiн Беларусi i Лiтвы.

5 Дэкрэт ЦНК пра аднаразовы усенародны падатак на мэты будучага паўстання апублiкаваны ў падпольнай газеце «Рух» 18.10. 1862 г. Мяркуецца, што прыняты дэкрэт крыху раней (10 кастр.). Гл.: Dokumenty KCN... S. 23—24.

6 Неўзабаве пасля выхаду «Гiсторыi шасцi месяцаў» у свет яна ў скарочаным выглядзе з’явiлася ў рускiм час. «Исторический вестник». Праца надрукавана за подпiсам Iосiфа (Юзафа) Кучынскага (польска-беларускi паэт i фалькларыст), якi пераклаў i падрыхтаваў гэты тэкст для друку. У рэдакцыйнай урэзцы паведамлялася пра Пшыбароўскага i яго працу: «Автор, с семидесятых годов постоянный житель Варшавы, пользовался для своего труда разнообразными и частью малодоступными источниками и потому дает немало новых сведений, касающихся прискорбных событий второй половины 1862 г. Извлекаем из сочинения Пшиборовского то, что, по нашему мнению, представляет интерес для русских читателей» (Исторический вестник, 1902, № 3. С. 1035). Тэкст пра Калi­ноўскага наступны: «Литовский комитет в Вильне находился под главенством Авейды; большинство членов его поплатилось со временем жизнью за свое участие в восстании, среди них выделялся Константин Калиновский, сын ткача из-под Свислочи, энтузиаст, натура цельная и богато одаренная. Комитет этот проявлял стремления сепаратистические, не желал подчиняться распоряжениям варшавского комитета, между тем как сам еле прозябал. Калиновский, наиболее деятельный, имел в виду лишь крестьянский люд и громко заявлил, что только крестьянин может вынести на своих плечах будущую Польшу. На шляхту он не обращал внимания, Варшаве не симпатизировал, говоря прямо, что «глупым мозгам варшавским нельзя вверять судеб Литвы». Между тем литовский крестьянин был туг на подъем и даже не вполне понимал, чего от него требуют» (Кучинский И. История шести месяцев: (Июль—декабрь 1863 г.) // Исторический вестник, 1902, № 4. С. 194).

Зноў Пшыбароўскi:
варыянт-працяг паводле «Гiсторыi 1863 года» (c. 164)

Пераклад з польскай паводле: [Przyborowski W.] Dzieje 1863 roku przez Autora «Historyi dwуch lat». Krakуw, 1902. T. 3. S. 4—7.

1 Паводле сямейнай легенды, далёкi продак Калiноўскiх паходзiў з Мазовii, з-пад Вiзны; магчыма, гэта сапраўды так, аднак вядома, што шляхецкiя радаводы ўвогуле (не толькi на Беларусі) любiлi пахвалiцца «нетутэйшасцю» сваiх пачаткаў. Не так адназначна, як уяўлялася В. Пшыбароўскаму, выглядала i культуртрэгерская роля польскай шляхты ў гiсторыi Беларусi.

 

 

ПАЗІЦЫЯ НА РОЗНЫХ ЭТАПАХ

На чале студэнцкага зямляцтва (c. 167)

Гэта копiя паказанняў, дадзеных зняволеным В. Гажычам 14.09.1863 г. у Вiльнi калежскаму асэсару Яўрэiнаву спецыяльна пра студэнцкiя таварыствы пры Пецярбургскiм унiверсiтэце (ДАРФ, ф. ІІІ аддз., 1 эксп., 1863 г., спр. 23, ч. 313: «По показанию студента Гажича и других насчет учрежденных между студентами обществ из русских, немцев, поляков, малороссиян», л. 2—3 адв.). Цытавалася: Белявская И. М. А. И. Герцен и польское национально-освободительное движение 60-х годов ХIХ века. М., 1954. С. 59—60; Снытко Т. Г. Студенческое движение в русских университетах в начале 60-х годов и восстание 1863 г. // Восстание 1863 г. и русско-польские революционные связи... С. 228—230. Упершыню фрагменты ў бел. пер.: Кiсялёў Г. Сейбiты...  С. 35—37. Другi экзэмпляр паказанняў — у справе «О помещичьем сыне Гажиче, комиссаре революционного комитета, и других 27 студентах разных заведений» (ДГАЛ, ф. 378, Палiт. аддз., 1863 г., спр. 743, л. 15—17). Паводле гэтай крынiцы паказанне надрукавана: К.Калиновский: Из печатного... С. 118—120.

1 Размова пра т. зв. «Огул» — студэнцкае земляцкае таварыства выхадцаў з Польшчы, Беларусi, Лiтвы, Украiны.

Матрыкулы — студэнцкiя залiковыя кнiжкi з надрукаванымi ў iх новымi унiверсiтэцкiмi правiламi. Уведзеныя ў 1861 г. правiлы значна пагоршылi становiшча студэнтаў. Большасць студэнтаў адмовiлiся iх прыняць, у сувязi з чым восенню 1861 г. ва унiверсiтэтах адбылiся моцныя студэнцкiя хваляваннi.

Лiберал — тут прыхiльнiк свабоды (ад лац. liberalis — свабодны), сiнонiм рэвалюцыянера.

4 Вiдаць, Севярын Стацкевiч.

5 Вiдаць, Яўстаф Чарноўскi.

6 Маецца на ўвазе юрыспрудэнцыя.

7 Рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты на чале з М. Г.Чарнышэўскiм.

8 Копiя паказання была накiравана Мураўёвым у Пецярбург; 18.10.1863 г. паказанне разглядалася ў савеце унiверсiтэта (Никитенко А. Н. Дневник. Л., 1955. Т. 2. С. 371—372).

Гродзенская арганiзацыя (c. 169)

З успамiнаў Ф. Ражанскага. Пераклад з польскай паводле: Roїaс­ski F. Z wojewуdztwa grodzieсskiego // W czterdziest№ rocznicк... S. 396—397. Друкуецца фрагмент. Фрагменты ў рус. пер.: К. Калиновский: Из печатного... С. 159—160.

Успамiны напiсаны ў студзенi 1903 г. у эмiграцыi, вiдаць, спецыяльна для юбiлейнага зборнiка «У саракавую гадавiну Студзеньскага паўстання», якi рыхтаваўся ў Львове. Пра сябе мемуарыст гаворыць у трэцяй асобе.

1 Паводле iншых звестак, у прыватнасцi матэрыялаў следства па справе гродзенскай арганiзацыi, доктара Заблоцкага звалi Баляслаў.

2 Па ўмовах сялянскай рэформы 1861 г. былыя прыгонныя сяляне па-ранейшаму адбывалi паншчыну да лютага 1863 г. Спыненне паншчыны ў 1863 г. адбывалася па ўсёй Расii i насуперак сцвярджэнням мемуарыста не залежала ад планаў i намераў «польска-шляхецкага элемента». Iншая справа, у 1863 г. пад непасрэдным уздзеяннем паўстання царскiя ўлады, каб прыцягнуць сялян на свой бок, былi вымушаны пайсцi на значныя ўступкi сялянам пры правядзеннi рэформы на Беларусi i Лiтве (указы ад 1.03. i 2.11.1863 г.).

3 Беларускiя паўстанцкiя песнi Ф. Ражанскага надрукаваны: Aramo­wicz I. Marzenia: Pamiкtnik o ruchu partyzaсskim w wojewуdztwie grodzieсskim w 1863 i 1864 r. Bendlikon, 1865. S. 21—23. Магчыма, Ражанскi меў дачыненне i да напiсання «Песнi на Божы час» (гл. с. 239—240).

Калiноўскi пашырае арганiзацыю (c. 170)

Паводле паказанняў Э. Заблоцкага: Революционный подъем... С. 490—491. Завераная копiя паказанняў захоўваецца ў ДГА РБ у Грод­на. Публiкавалася таксама: К. Калиновский: Из печатного... С. 139.

Паказаннi зроблены ў Вiленскай асобай следчай камiсii 29.03.1864 г. Другi фрагмент паказанняў гл. с. 180—183.

1 Маецца на ўвазе расстрэл царскiмi войскамi патрыятычнай дэманстрацыi ў Варшаве ў лютым 1861 г., якi паклаў пачатак новаму ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы. Гэты рух адразу ж перакiнуўся на Лiтву-Беларусь.

2 Урублеўскi быў iнспектарам пiсарска-егерскай школы ў Саколцы (павятовы горад на захадзе Гродзенскай губ., цяпер г. Сакулка ў Беластоцкiм ваяводстве, Польшча).

3 Трэба думаць, Заблоцкi наўмысна малюе тут сваю ролю ў ства­рэннi гродзенскай арганiзацыi больш пасiўнай, чым яна была ў сапраўднасцi (параўн. успамiны Ф. Ражанскага, с. 169).

4 Размова пра Цэнтральны нацыянальны камiтэт, якi ператварыўся ў Нацыянальны ўрад (спачатку Часовы Нацыянальны ўрад) у 1863 г.

5 Магчыма, адзначаны Заблоцкiм прыезд агента з Варшавы ў Гродна ўлетку 1862 г. звязаны з планам неадкладнага паўстання, прапанаваным у гэты час Я. Дамброўскiм.

6 Да лютаўска-сакавiцкага «белага» перавароту 1863 г. Урублеўскi лiчыўся ваенным начальнiкам (ваяводам) Гродзенскай губ.

Сямейная апазiцыя (c. 171)

З паказанняў бацькі — С. Калiноўскага: К. Калиновский: Из печатного... С. 145.

Паказаннi дадзены 24.04.1864 г. у Гродзенскай следчай камiсii. Захоўваюцца ў ДГА РБ у Гродна. «Симон Калиновский», дваранін Ваўкавыскага павета, названы пад № 43 у складзеным царскiмi следчымi вясной 1864 г. «Списке лицам разного звания, составлявшим революционную организацию Гродненской губернии» (ДАРФ, ф. ІІІ аддз., 1 эксп., 1863 г., спр. 23, ч. 470, л. 8 адв.), але наўрад цi заняты бытавымi i гаспадарчымi клопатамi, Сымон Сцяпанавiч па­дзяляў рэвалюцыйныя памкненнi сына i тым больш фармальна ўваходзiў у арганiзацыю.

1 Вялiкая Бераставiца (цяпер гарадскi пасёлак, цэнтр Бераставiц­кага раёна) была важным асяродкам гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыі: там працавалi Ф. Ражанскi i I. Казлоўскi.

2 Дакументальных звестак пра службу Калiноўскага ў крымiналь­най палаце (Гродзенская палата крымiнальнага суда) цi яго спробах уладкавацца туды пакуль няма.

3 Ваўкавыскi ваенны начальнiк.

4 Амаль у такiх жа словах гэтае пiсьмо прыгадала сваячка (сястра?) Кастуся М. Плаўская ў лiсце 1905 г.: «Раз таксама прыслаў нам пiсьмо з Пецярбурга, якое мы перадалi ваеннаму начальнiку Казанлi» (ДГАЛ, ф. 1135, воп. 4, спр. 381, л. 3). Пiсьмо Кастуся не захавалася. Знаходжанне Калiноўскага ў Пецярбургу ў снежнi 1862 г. звязана, маг­чыма, з вядомымi пецярбургскiмi перамовамi З. Падлеўскага i А. Пата­бнi з кiраўнiкамi «Зямлi i волi».

Рэарганiзацыя ЛПК (c. 171)

З успамiнаў Е. Кучэўскага-Порая. Пераклад з польскай паводле: Революционный подъем... С. 196—199. Рускі пер. у згаданым зб. (с. 207—209), а таксама (фрагменты): К. Калиновский: Из печатного... С. 177—180.

Успамiны напiсаны ў эмiграцыi праз многа гадоў пасля паўстання. Аўтограф на польскай мове («Запiскi Кучэўскага. 1862 год») ў Нацыянальнай бiблiятэцы ў Варшаве. Прапанаваны фрагмент уяўляе сабой быццам складзены па памяцi неафiцыйны пратакол важных пасяджэнняў рэвалюцыянераў, на якiх вырашалiся пытаннi, звязаныя са складам i праграмай дзеянняў вiленскага паўстанцкага цэнтра пасля ад’езду ў Маскву Л. Звяждоўскага. Дастаткова выразна пазначаны пазiцыi Калiноўскага i iншых удзельнiкаў пасяджэнняў.

1 Мемуарыст жыў у Трокскiм пав. i ўвосень 1862 г. вярнуўся дамоў з паездкi ў Вiльню, дзе ён быў прыняты Н. Дзюлёранам у рэвалюцыйную арганiзацыю.

2 Размова аб праграме, сфармуляванай у лiпенi 1862 г. Цэнтральным нацыянальным камiтэтам (Кучэўскi-Порай называе яго Камiтэ­там руху ў Варшаве). Гэтая праграма адпавядала поглядам умеркаванага крыла «чырвоных» у Польшчы, Беларусi i Лiтве, да якога належаў i сам мемуарыст. Яна прадугледжвала старанную паступовую падрыхтоўку паўстання, «разлiчанага на поспех», дэкларавала ўсiм жыхарам поўную свабоду i роўнасць перад законам, заклiкала да братэрства памiж саслоўямi, абяцала ў выпадку перамогi паўстання надзяленне сялян зямлёй з выплатай дзяржавай кампенсацыi памешчыкам, аднак не згадвала пра беззямельных сялянаў, аб правах сялян на карыстанне ляснымi i пашавымi ўгоддзямi i г. д. Палавiн­чатасць гэтай праграмы, разыходжаннi ў пытаннях пра ўзаема­адно­сiны варшаўскага цэнтра i «правiнцый», пра тэрмiны паўстання выклiкалi вострую барацьбу ўнутры паўстанцкай арганiзацыi.

3 У зб. «Революционный подъем...» недакладнае прачытанне: M. Cze­­katowski. У арыгiнале: dr. Czekatowski. Маецца на ўвазе доктар Пятро Чакатоўскi.

4 Мемуарыст памыляецца. Дзейнасць Эразма Заблоцкага, пра якога, вiдавочна, iдзе размова, звязана з Гродзенскай, а не з Мiнскай губ. (гл. фрагменты з успамiнаў Заблоцкага).

5 Да апошняга часу называлася вул. Ю. Гаралiса; цяпер — Дамi­нiкону.

6 Польшчы, Беларусi, Лiтвы.

7 Гл. другi фрагмент з успамiнаў Е. Кучэўскага-Порая ў раздзеле «Раннiя ацэнкі спадчыны».

8 Э. Вярыга быў сасланы на катаргу. Пра гэта паведамiў Калi­ноўскi ў пiсьме Б. Длускаму ў пачатку снежня 1863 г. (гл. с. 86).

9 Звесткi недакладныя: З. Чаховiч вярнуўся пасля катаргi на радзi­му, памёр у 1907 г.

10 Пра ўзаемаадносiны вiленскага i варшаўскага паўстанцкiх цэнтраў напярэдаднi паўстання гл. наступны матэрыял нашага выдання (з «Записок» А. Авейдэ).

11 Гэтай пячаткай змацаваны складзеная Калiноўскiм iнструкцыя ЛПК для акруговых начальнiкаў ад 28.10.1862 г. i адозва-абвестка ЛПК «Каралеўства паўстала» пачатку 1863 г. (гл. с. 95).

12 Вайсковы iнжынер, скончыў iнжынерную акадэмiю ваеннага ведамства ў Пецярбургу.

13 А. Банольдзi з 1842 г. жыў у Вiльнi, актыўна ўдзельнiчаў у гра­мадскiм i культурным жыццi краю i, мабыць, дастаткова ўяўляў мясцовыя рэалii.

Лiцвiны ставяць умовы Варшаве (c. 174)

Паводле: Авейде О. Показания... С. 487—489.

Велiзарныя па памерах i колькасцi прыведзеных фактаў «Записки Оскара Авейде о польском восстании 1863 г.» напiсаны iм у варшаўскай турме i паводле распараджэння намеснiка ў Царстве Польскiм Ф. Ф. Берга надрукаваны ў 1866 г. у друкарнi штаба Варшаўскай ваеннай акругi вельмi абмежаваным тыражом для службовага карыстання. У 1961 г. як унiкальны матэрыял па гiсторыi паўстання перавыдадзены ў Маскве ў юбiлейнай серыi «Паўстанне 1863 года. Матэрыялы i дакументы».

Друкуецца фрагмент з шостага раздзела «Записок» («Заговор с ноября месяца 1862 г. до минуты восстания 22 января 1863 г.»; выбраны параграф пазначаны ў кнiзе Авейдэ парадкавай лiтарай «в»).

1 Маецца на ўвазе сфармаванне ў кастрычнiку 1862 г. новага складу ЦНК. У гэты склад увайшоў тады i А. Авейдэ. Пра ранейшыя зносiны з вiленскiмi канспiратарамi ў «Записках...» гаворыцца: «О Литве было известно только то, что там главный агент Дюлёран что-то делает, что какая-то организация мало-помалу формируется, но что она спорит с Дюлёраном и не хочет иметь с ним никаких сношений. Этим все и кончилось. Члены провинциального комитета не были назначены [варшаўскiм цэнтрам?], взаимные отношения Вильны с Варшавой не были определены, сила и система действий Литовской организации не были известны, и в продолжение этого времени не существовало даже никакой переписки с литовцами» (Авейде О. Назв. твор. С. 457).

2 Па iншых звестках, Э. Вярыга быў студэнтам (а не выпускнiком-кандыдатам) Пецярбургскага унiверсiтэта.

3 Як i Э. Вярыга, З. Чаховiч унiверсiтэта не скончыў i кандыдатам не быў.

4 Па iншых звестках, У. Вiлькашэўскi загiнуў у баi на тэрыторыi Польшчы.

5 Паводле ўспамiнаў Е. Кучэўскага-Порая (гл. с. 174), начальнiкам горада Вiльнi быў у гэты час А. Банольдзi.

6 Маюцца на ўвазе праграма i статут паўстанцкай арганiзацыi, прынятыя ЦНК у лiпенi 1862 г. Гл. заўвагу 2 да ўспамiнаў Е. Кучэўскага-Порая.

7 Паўней крытыка сiстэмы «дзесяткаў» пададзена ў паказаннях Авейдэ ад 5(17).01. 1865 г. Гл.: Революционный подъем... С. 166; К. Калиновский: Из печатного... С. 151.

8 Беластоцкая вобласць як асобная адмiнiстрацыйная адзiнка iснавала да 1842 г., потым яе паветы — Беластоцкi, Бельскi i Саколь­скі — далучаны да Гродзенскай губ.

9 Вядома, што «Гутарку старога дзеда» выдаў Б. Шварцэ. Магчыма, А. Авейдэ мае тут на ўвазе «Гутарку двух суседаў», блiзкую нека­торымi сваiмi палажэннямi да «Мужыцкай праўды» (гл. с. 225—240).

10 Б. Длускi-Ябланоўскi ўзначальваў паўстанцаў Ковенскай губ., выехаў за мяжу яшчэ ў 1863 г. ; у студзенi 1864 г. атрымаў прызначэнне на пасаду начальнiка паўстанцкiх узброеных сiл Вiленскай i Ковенскай губ., але, вiдаць, гэтае прызначэнне так i не рэалiзавалася, як не здзейснiлiся i намеры паставiць Длускага пасля арышту Калiноў­скага на чале ўсёй «арганiзацыi Лiтвы» (ДГАЛ, ф. 378, Палiт. аддз., 1864 г., спр. 2099, л. 2, 12). Звестак пра знаходжанне Длускага ў краi ў 1864 г. няма.

 

«Суровы гродзенскi камiсар» (c. 178)

Паводле рукапiсных фрагментаў «Сведений...» В. Ратча: РНБ СПб, ф. 629, спр. 24, л. 9 адв., 32. Па-беларуску прыводзiлася: Кiсялёў Г. Старонкi вялiкага жыцця // Полымя, 1963, № 1. С. 133.

1 Пра майскую iнспекцыйную паездку Калiноўскага па губернi гл. нiжэй паказаннi Э. Заблоцкага i I. Стравiнскага.

У Брэсце i Беластоку (c. 179)

З паказанняў А. Гофмейстара: ДГАЛ, ф. 1248, воп. 2, спр. 1320, л. 150—150 адв. Друкавалася: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 396; К.Калиновский: Из печатного... С. 146—147.

Паказаннi дадзены 30.04.1864 г. у Гродзенскай следчай камiсii. Захоўваюцца ў ДГАЛ, у следчай справе па т. зв. «Паўднёвай арганiзацыi» Гродзенскай губ. У пачатку паказанняў Гофмейстар паведамiў, што ў сакавiку 1863 г. ён «по случаю смут» прыехаў з маёнтка на жыхарства ў Брэст, якi афiцыйна тады называўся Брэст-Лiтоўскам.

1 У iншых паказаннях (23.06.1864 г.) А. Гофмейстар дадаў, што размова iшла пра ўладкаванне гродзенскай паўстанцкай арганiзацыi: «Калиновский говорил мне, что Гродненская губерния под названием воеводства разделяется на три части. Уезды Гродненский, Волковысский и Слонимский отдаются в управление Эразму Заблоцкому, Сокольский, Белостокский и Бельский — Валерьяну Врублевскому и Брестский, Кобринский, Пружанский — мне. Всякий из нас трех должен управлять независимо и сноситься только с комиссаром и от него получать приказания» (тая ж справа, л. 253). У рэшце рэшт губерня была падзелена на дзве часткі — паўночную (Гродзенскi, Беластоцкi, Ваўкавыскi, Сакольскi i Слонiмскi пав.) i паўднёвую (астатнiя чатыры паветы) — пад кiраўнiцтвам адпаведна Заблоцкага i Гофмейстара. Першы з iх лiчыўся гродзенскiм цывiльным ваяводай, а другi брэсцкiм. Абодва знаходзiлiся пад кантролем Калiноўскага як камiсара ўсёй Гродзеншчыны.

2 Размова, вiдаць, пра сям’ю дзядзькi Кастуся Юрыя Сцяпа­на­вiча Калiноўскага.

3 Паўстанцкi ваенны начальнiк Гродзеншчыны А. Духiнскi.

4 У iншым месцы Гофмейстар дадае цiкавую дэталь: «Калиновский — человек грубых манер — не рекомендовал даже меня Духин­ско­му, потому ли что не хотел мешать их прениям с Врублевским или же от врожденной ему небрежности...» (л. 194).

5 Вiдаць, Iгнат Арамовiч.

6 У паказаннях ад 2 мая Гофмейстар дадаткова растлумачыў: «Как видно из всей обстановки, Духинский хотел узнать положение дел в нашем крае и едва ли не для того позвал меня в Белосток, имея в виду то обстоятельство, что южные уезды Гродненской губернии населены преимущественно православным народонаселением, мало имеющие мелкой шляхты, а затем могущие быть враждебными делу восстания. Северные же он полагал благоприятными. Такое воззрение на дела, кажется, он заимствовал от Чарноцкого [Калiноўскага]» (л. 155 адв.).

7 2.05.1864 г. Гофмейстар расказваў у следчай камiсii пра знахо­джанне на кватэры Калiноўскага пасля сустрэчы з Духiнскiм: «Тут во время разных толкований он [Калiноўскi] отворил чемодан, напол­ненный революционного содержания бумагами, большею частью печатными воззваниями, газетами и т. п., но была между ними и инструкция для воевод, повятовых, окренговых [акруговых], которой я не имел терпения внимательно прочесть. Между прочем он дал мне печать с надписью «Начальник Гродненского воеводства» с тем, чтобы я ее отдал в Гродне Эразму Заблоцкому, но помянутой инструкции мне не давал» (л. 156).

8 Гофмейстар мае на ўвазе Беластоцка-Сакольскi паўстанцкi атрад, якi ўзначалiлi непасрэдна Духiнскi i Урублеўскi. Дзякуючы энтузiязму i арганiзацыйнаму таленту Калiноўскага (камiсар губернi) i Урублеўскага (начальнiк штаба ўзброеных паўстанцкiх сiл Гродзеншчыны) баявыя адзiнкi былi створаны i ў iншых паветах губернi i ў прызначаны тэрмiн 12.04.1863 г. гродзенцы змаглi досыць арганiзава­на выступiць супраць царызму. Некаторы матэрыял пра арганiзацыю ўзброенага выступлення на Гродзеншчыне вясной 1863 г. прывёў Калiноўскi ў тлумачальнай запiсцы ад 28.02.1864 г. (гл. с. 142—143).

Аповяд працягвае Э. Заблоцкi (c. 180)

Паводле: Революционный подъем... С. 491, 494—496. Перадрук: К. Калиновский: Из печатного... С. 139—143. Папярэднi фрагмент з паказанняў Э. Заблоцкага ад 29.03.1864 г. гл. с. 170.

1 Вясной 1863 г.

2 Пазней Заблоцкаму былi падпарадкаваны таксама Беластоцкi i Сакольскi пав. Гл. заўвагу 1 да папярэдняга матэрыялу.

3 Размова ўжо пра май 1863 г.

4 Каб пазбегнуць арышту, доктар М. Глiндзiч быў вымушаны далучыцца да аднаго з паўстанцкiх атрадаў. Пасля трапiў у палон i быў сасланы. Гл.: Грицкевич В. П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. Мн., 1987. С. 194.

5 Пра знаходжанне ў маёнтку Вярэйкi Заблоцкi потым даў дадатковае тлумачэнне: «Когда мы были с Константином Калиновским у помещика Бишпинга, то встретил нас там какой-то мужчина высокого роста, блондин, который объяснялся с Калиновским, сколько припоминаю, по-французски, и тот дал нам лошадей, но был ли тогда г. Бишпинг дома, мне это неизвестно» (ДГАЛ, ф. 1248, воп. 2, спр. 917 в, л. 279). Перад намi цiкавае сведчанне пра свабоднае валоданне Калiноўскiм  французскай мовай (што на той час было зусiм натуральным для чалавека з вышэйшай адукацыяй).

6 Г. зн. маёнткаў, дзе спынялiся.

7 Гл. наступны матэрыял.

8 Маецца на ўвазе паездка ў Мiлавiдскi лагер, дзе сканцэнтравалiся паўстанцы некалькiх атрадаў на чале з А. Лянкевiчам-Ландэрам. Iх iнспектаванне адбылося 21.05.1863 г. Назаўтра паўстанцы паспяхова бiлiся з карнiкамi i нанеслi iм значныя страты.

9 Пра гэты прыезд у Якушоўку ўспамiнала ў 1905 г. сваячка (сястра?) Кастуся М. Плаўская: «Другi раз быў яшчэ дома, але прабавiў усяго толькi некалькi гадзiн. Прайшоў атрад войска, а ён прыехаў тады з Ятвеска [недалёкі ад Якушоўкi маёнтак памешчыка Ляскоўскага] з другiм маладым чалавекам, якога вiдавочна вельмi паважаў, малады, але меў парадкам сiвыя валасы» (ДГАЛ, ф. 1135, воп. 4, спр. 381, л. 2—3).

10 На пачатку чэрвеня 1863 г. у Вiльнi былi арыштаваны члены Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы А. Аскерка (у ноч на 1.06.), А. Яленскi (1.06.), Ф. Далеўскi (9.06.); у сувязi з кадравым крызiсам i агульным змяненнем сiтуацыi «белыя» былi вымушаны зноў увесцi «чырвоных» у кiраўнiцтва паўстаннем.

11 Магчыма, маецца на ўвазе ўвядзенне спецыяльных ваенных камiсараў пры буйных паўстанцкiх атрадах (дэкрэт Нацыянальнага ўрада ад 10(22).06.1863 г.).

12 Акруговы начальнiк.

Дапаўняе I. Стравiнскi (c. 184)

Паводле аўдытарскай выпiскi з судова-следчай справы Гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi: ДГАЛ, ф. 1248, воп. 2, спр. 917 а, л. 257. Друкуецца ўпершыню.

1 У сярэдзiне мая 1863 г., падчас iнспекцыйнай паездкi К. Калiноў­скага i Э. Заблоцкага па Ваўкавыскім i Слонiмскім пав., I. Стравiнскi атрымаў прызначэнне на пасаду паўстанцкага цывiльнага начальнiка Слонiмскага пав. Гл. папярэднi матэрыял.

Iнспектаванне атрада за Бугам у Падляшшы (c. 184)

Паводле рукапiсу ўспамiнаў Ю. (А.) Ягмiна: Гiстарычны музей у Маскве, архiў М. В. Гогеля, ф. 282, спр. 536. Успамiны напiсаны ў 1869 г., друкавалiся ў час. «Исторический вестник» (1892), але каларытны фрагмент аб прыездзе Калiноўскага ў атрад Стасякевiча (л. 64—64 адв.) у тую публiкацыю не трапiў. У няпоўным выглядзе ў бел. пер. фрагмент друкаваўся: Кiсялёў Г. Новае пра Кастуся Калiноўскага // Полымя, 1959, № 7. С. 142—144; яго ж. Сейбiты... С. 98—101.

Атрад Брэсцкага пав. пад камандай Стасякевiча (Стасюкевiча) фармiраваўся за Бугам i знаходзiўся ў Ракiтнянскiх лясах за 10 вёрст ад Янава Падляскага. Успамiны Ягмiна — адзiнае пакуль што сведчанне пра знаходжанне Калiноўскага на тэрыторыi т. зв. Каралеўства (Царства) Польскага.

1 Аўтар быў сакратаром пры штабе атрада.

2 Цывiльным.

3 Верхняя вопратка, свiтка з нашытымi на грудзях гарызанталь­нымi палоскамi. Папулярнае адзенне паўстанцаў.

4 «На каравул!» (польск.).

5 Маюцца на ўвазе царскiя карнiкi.

6 Слынны бой паўстанцаў з карнiкамi пад Мiлавiдамi адбыўся 22.05.1863 г. Значыць, Калiноўскi рабiў агляд паўстанцам Стасякевiча каля 25.05.

7 Шматкроп’е дакумента. З прызначэннем у Вiльню Мураўёва-вешальнiка i пераходам урада да жорсткай палiтыкi задушэння паўстання чакалiся адэкватныя рашучыя крокi заходнiх дзяржаў у абарону Польшчы (i Лiтвы-Беларусi) ажно да аб’яўлення iмi вайны Расii. Але справа абмежавалася толькi больш-менш грознымi нотамi, якiя былi адхiлены расiйскiм урадам. Т. зв. лiпеньскi дыпламатычны крызiс скончыўся перамогай кіруючых колаў Расii. Пра намаганні дыпламатычнага прадстаўнiка Нацыянальнага ўрада за мяжою У. Чартарыскага атрымаць рэальную падтрымку ва ўрадавых кабiнетах Парыжа i Лондана гл.: Czartoryski W. Pamiкtnik: 1860—1864. Warszawa, 1960.

8 У другiм месцы (л. 56) мемуарыст адзначыў, што доктарам пры атрадзе быў «некто Калиновский, двоюродный брат повешенного в Вильно». Размова, вiдаць, пра Iвана Юр’евiча Калiноўскага (гл. пра яго с. 392).

«Чырвоныя» зноў бяруць верх у Вiльнi (c. 186)

Пераклад з польскай паводле: Gieysztor J. Pamiкtniki... T. 2. S. 62—64. У беларускiм друку падаецца ўпершыню.

Фрагмент з мемуараў Гейштара з’яўляецца нiбы пратакольнай фiксацыяй надзвычай важнага пасяджэння Выканаўчага аддзела Лiтвы, якое адбылося, мяркуючы па ўсiм, 20.07.(1.08.) 1863 г. пасля ад’езду камiсара Нацыянальнага ўрада Н. Дзюлёрана ў Варшаву.

1 Маецца на ўвазе ператварэнне Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы ў Выканаўчы аддзел Лiтвы, паводле распараджэння з Варшавы здзейсненае ў Вiльні 14(26).06.1863 г. Адначасна ўзмацнялася роля варшаўскага камiсара ў Лiтве i на Беларусi.

2 У паказаннях па справе вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi згадваецца, што рэзчык Г. Штэйнман улетку 1863 г. «вырезал большую круглую печать с надписью «Komitet Litewski. Rуwnoњж. Wolnoњж. Niepodlegіoњж», а внутри соединенный герб Польши, Литвы и Руси» (ДГАЛ, ф, 1248, воп. 1, спр. 468, ч. 2, л. 211 адв.). Як вiдаць з матэрыялаў следства, вакол выразкi гэтай i iншых пячатак у структурах паўстанцкай арганiзацыi iшла нейкая барацьба. У гiсторыка-этнагра­фiчным музеi Летувы цяпер захоўваецца пячатка з надпiсам «Нацыянальны ўрад. Лiтоўскi камiтэт» i выявай гербаў Польшчы, Лiтвы i Русi ў сярэдзiне пад каронай (Maksimaitiene O. 1863—1864 m. sukilimo Lietuvoje organizacijos antspaudai // Lietuvos TSR Mokslu Akademijos darbai. Serija A, 1966, № 3. P. 123, 127; Штакельберг Ю. И. Об эмблема­тике польского восстания 1863 г. // Связи революционеров России и Польши в ХIХ—начале ХХ в. М., 1968. С. 85). Такiм чынам, беларуска-лiтоўская «Пагоня» на новай пячатцы вiленскага паўстанцкага цэнтра, мяркуючы па гэтых матэрыялах, ядналася з гербамi Польшчы i Русi (Украiны). Але з высновай Ю. Штакельберга, што «апошняе супярэчыць агульнапрынятаму сярод даследчыкаў меркаванню пра «iмкненнi да сепаратызму» сярод «чырвоных», i ў прыватнасцi ў У. Ма­лахоўскага i К. Калiноўскага» (Штакельберг Ю. И. Назв. твор. С. 93), пагадзiцца нельга. Якраз мемуары Гейштара побач з iншымi разнастайнымi матэрыяламi (гл. сведчанні А. Авейдэ, В. Пшыбароўскага, В. Рат­ча i iнш.) пацвярджаюць наяўнасць гэтага «сепаратызму».

3 Польшчы.

4 Маецца на ўвазе Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт.

5 Н. Дзюлёран нiбыта скардзiўся на Гейштара за нявыдачу патрабаванай сумы грошай.

6 У сувязi з дзёрзкiмi пастановамi Аддзела Лiтвы i ўсёй неспакойнай абстаноўкай у лiтоўскай арганiзацыi Н. Дзюлёран пасля прыезду ў Варшаву быў зняты з пасады паўнамоцнага камiсара ў Лiтве, а ў Вiльню накiраваны новы ўрадавы камiсар А. Авейдэ. Падрабязную iнструкцыю яму з Варшавы ад 11(23).08., перахопленую царскiмi ўладамi, гл.: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 43—50. Пасля арышту Авейдэ (22.08.) паўнамоцным камiсарам стаў Калi­ноўскi, якi ўжо з 31.07. (арышт Гейштара) быў таксама старшынёй Выканаўчага ад­дзела Лiтвы.

Смяротны вырак А. Дамейку (c. 188)

Пераклад з польскай паводле: Gieysztor J. Pamiкtniki... T. 2. S. 76. У беларускiм друку фрагмент падаецца ўпершыню.

1 Смяротны вырак А. Дамейку за супрацоўнiцтва з царскiмi ўла­дамi i супрацьдзеянне паўстанню быў падпiсаны паўстанцкiм началь­нiкам горада Вiльнi У. Малахоўскiм 26.07.(7.08.) 1863 г. (адпаведнае рашэнне прымалася, несумненна, разам з Калiноўскiм). Папярэдне 13(15).06.1863 г. рэвалюцыйны трыбунал абвясцiў Дамейку здраднiкам айчыны, вынятым з-пад аховы закона (гл. с. 105).

2 Маюцца на ўвазе створаныя паўстанцамi рэвалюцыйныя органы бяспекi, у функцыi якiх уваходзiла i выкананне выракаў над здраднiкамi народнай справы.

Рэкамендацыйнае пiсьмо ў Гродна (c. 188)

Паводле публiкацыi: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 159—160. Перадрук: К. Калиновский: Из печатного... С. 121.

Паказаннi С. Аржэшкi зроблены 20.09.1863 г. у Вiленскай асобай следчай камiсii. Арыгiнал захоўваецца ў ДГАЛ, у следчай справе па вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi. Друкуецца фрагмент.

1 С. Аржэшка выехаў з Вiльнi 5.08.1863 г.

Фляркоўскі — псеўданiм Т. Грагатовiча.

3 Г. зн. Chamowicz (Хамовiч) — псеўданiм Калiноўскага.

4 Паўстанцкiм камiсарам Гродзенскага ваяводства быў у гэты час брат доктара Заблоцкага Э. Заблоцкi.

Coup d’йtat (c. 189)

Фрагмент з памятнай запiскi, своеасаблiвай «споведзi», напiсанай членам паўстанцкага Аддзела Лiтвы Юзафам Калiноўскiм у турме для В. Ратча: РНБ СПб, ф. 629, спр. 281, л. 3. У бел. пер. цытавалася: Кiсялёў Г. Старонкi вялiкага жыцця // Полымя, 1963, № 1. С. 135.

1 Дзяржаўны пераварот (франц.).

2 Ю. Калiноўскi дадаткова спынiўся на гэтым пытаннi на с. 8—9 сваёй запiскi: «Константин Калиновский вместе с тогдашним начальником города Владиславом Малаховским устроили настоящее coup d’йtat и решились создать свое управление».

3 Аддзел (польск.). Маецца на ўвазе Выканаўчы аддзел Лiтвы.

«Дыктатар Лiтвы» (c. 189)

Паводле: Ратч В. Сведения... С. 232—233.

1 Улетку 1863 г. узнiк план паслаць у Лiтву i на Беларусь буйныя паўстанцкiя атрады з Каралеўства (Царства) Польскага.

2 Пiсьмо невядомае.

3 Камiсарам.

Сведчыць сакратар Калiноўскага I. Ямант (c. 190)

Паводле: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 446, 447, 454. Перадрук: К. Калиновский: Из печатного... С. 125—127.

Паказаннi дадзены I. Ямантам 10.02.1864 г. у Вiленскай асобай следчай камiсii. Iх арыгiнал у ДГАЛ. Друкуюцца фрагменты.

1 Дакументы невядомыя.

2 Цыркуляр Аддзела Лiтвы ад 21.08.(2.09.) 1863 г. (гл. с. 111—112).

3 Дакумент невядомы.

4 Атрымаўшы ад Калiноўскага прызначэнне камiсарам у Мiнск, I. Ямант выехаў туды 12.09.1863 г. (гл. пра гэта дадатковы фрагмент з паказанняў Яманта, с. 194); пасля яго ад’езду сакратаром Калi­ноўскага стаў I. Мiлевiч (гл. паказаннi апошняга, с. 199—200).

5 У сапраўднасцi I. Ямант быў актыўным членам рэвалюцыйнай арганiзацыi, iдэйным паплечнiкам Калiноўскага. Але яму, вядома ж, не выпадала падкрэслiваць гэтую акалiчнасць у следчай камiсii. Дарэчы, ён старанна ўтойваў таксама ўдзел у арганiзацыi iншых членаў сваёй сям’і — кватэра Ямантаў была ў 1863 г. сапраўдным штабам Калi­ноўскага.

Калiноўскi iнструктуе начальнiка ваяводства (c. 191)

Паводле: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 166—168. Пера­друк: К. Калиновский: Из печатного... С. 122—124.

Паказаннi дадзены Ф. Канаплянскiм 6.10.1863 г. у Вiленскай асобай следчай камiсii. Друкуюцца фрагменты.

1 Ф. Канаплянскi арыенцiровачна датуе гэтую сустрэчу першай паловай чэрвеня 1863 г.

2 Маецца на ўвазе пасада паўстанцкага цывiльнага начальнiка Вiленскага ваяводства.

3 Паўстанцкiх атрадах.

4 Псеўданiм М. Дарманоўскага.

Друкарскi станок землявольцам (c. 193)

Фрагмент паказанняў А. Авейдэ ў Варшаве члену Вiленскай асобай следчай камiсii М. В. Югану 5(17).01.1865 г.: Русско-польские революционные связи. (Восстание 1863 года: Материалы и документы). М., 1963. Т. 1. С. 566 (у зборнiку недакладна зазначана, што паказаннi дадзены «ў Вiленскай следчай камiсii»). Арыгiнал у ДГАЛ, у следчай справе па пецярбургскай рэвалюцыйнай арганiзацыi.

1 Пасля пачатку паўстання.

2 I. Агрызка, прадстаўнiк варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу.

3 «Зямлi i волi».

4 У канцы лiпеня 1863 г.

5 Кантакты У. Малахоўскага з землявольцамi адлюстраваны ва ўспамiнах (Пантелеев Л. Ф. Воспоминания. М., 1958. С. 324).

6 Накiраваны Калiноўскiм у Пецярбург друкарскi станок не быў там запатрабаваны адрасатам. Давялося пераадрасаваць яго ў Вiльню, дзе 20.09.1863 г. ён быў захоплены палiцыяй на чыгуначнай станцыi.

7 22.08.1863 г.

8 Асобныя кантакты памiж рэвалюцыянерамi Расii i Польшчы, Беларусi, Лiтвы працягвалiся.

Iнструкцыя ў Мiнск (c. 194)

Фрагменты з паказанняў I. Яманта падаюцца паводле: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 447, 448, 452. Перадрук: К. Калинов­ский: Из печатного... С. 126, 127.

1 Бацька I. Яманта вёў перагаворы наконт арэнды маёнтка Самуэлева ў Iгуменскiм пав. Мiнскай губ. (цяпер Мінскі р-н).

2 Гл. заўвагу 5 да папярэдняга фрагмента з паказанняў I. Яманта (с. 370).

Пасэсiя — арандаваны маёнтак (параўн. пасэсар — арандатар маёнтка).

4 Пароль.

Даручэннi ў Пецярбург i Магiлёў (c. 195)

Паводле: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 80. Перадрук: К. Ка­линовский: Из печатного... С. 129—130.

Паказаннi дадзены В. Парфiяновiчам 2.02.1864 г. у Вiленскай асобай следчай камiсii.

1 З Магiлёва.

2 12 верасня (пра паездку I. Яманта ў Мiнск гл. паказаннi апошняга, с. 194).

3 Маецца на ўвазе Iльдафонс Мiлевiч.

4 Тут i далей шматкроп’i першакрынiцы.

5 Станiслаў Ляскоўскi, кiраўнiк мiнскiх паўстанцаў.

6 Баляслаў Свентаржэцкi, былы паўстанцкi камiсар Мiнскага ваяводства.

7 «Час» — польская газета, выходзiла ў Кракаве (1848—1934), потым у Варшаве (1935—1939); у 1863—1864 гг. шырока асвятляла падзеі паўстання.

8 Маецца на ўвазе адпаведная секцыя мiнскага паўстанцкага ваяводскага ўпраўлення.

Сувязь з Коўна (c. 196)

З паказанняў цывiльнага начальнiка Ковенскага ваяводства Л. Дзiч­­коўскага: ДГАЛ, ф. 440, воп. 1, спр. 235, л. 86, 86 адв., 87 адв., 99 адв.—101. Фрагменты публiкуецца ўпершыню.

Паказаннi дадзены 5 i 6.12.1863 г. у Ковенскай следчай камiсii.

1 Урадавыя камiсары ў Лiтву (Н. Дзюлёран, А. Авейдэ) сапраўды звычайна прызначалiся Варшавай з немясцовых людзей. Калiноўскi быў першым лiцвiнам, якi атрымаў такое прызначэнне.

2 Папярэднiк Дзiчкоўскага на пасадзе ковенскага цывiльнага начальнiка, вядомы таксама пад прозвiшчам Сабалеўскі (дакладных звестак пра яго няма). У лютым 1864 г. Мураўёў паведамiў у ІІІ ад­дзяленне, што, паводле паказанняў, «в С.-Петербурге под именем Краевского скрывается студент Соболевский (принимавший деятельное участие по устройству организации в Ковенской губернии)...» (ДАРФ, ф. ІIІ аддз., 1 эксп., 1863 г., спр. 23, ч. 428, л. 13 адв.). У напiсанай на падставе шматлiкiх следчых матэрыялаў i ўласных ведаў кнiзе М. В. Гогеля сярод актыўных членаў «Зямлi i волi» 1860-х гадоў называецца: «...Маевский (доктор, был ковенским революционным комиссаром под псевдонимом Соболевского, скрылся из Северо-Западного края в 1864 г.)...» (Гогель Н. В. Иосафат Огрызко... С. 124); трэба думаць, размова iдзе пра адну i тую ж асобу.

3 Кастрычнiк—лiстапад 1863 г.

4 Стафанiя Фальская, якая прывезла пiсьмо ад Калiноўскага ў канцы лiстапада 1863 г.

5 Адрас П. Кандратовiч: Скапуўка (цяпер вул. Скапо, у старым горадзе), дом Шышкi. На падставе паказанняў Л. Дзiчкоўскага, 8.12.1863 г. з дапамогай правакатара Ю. Кушалеўскага па гэтым адрасе быў арыштаваны Ц. Далеўскi.

6 У сапраўднасцi кола супрацоўнiкаў-паплечнiкаў Калiноўскага па кiраўнiцтву паўстаннем было шырэйшае: апрача Далеўскага, да кi­ру­ючага ядра арганiзацыi ў гэты перыяд належалi Ю. Калiноўскi, I. Мiлевiч i iнш.

7 Дакумент невядомы.

8 Камiсарам Ковенскага ваяводства быў Ю. Мiцкевiч.

9 Выканаўчы аддзел Лiтвы.

10 Большасць пералiчаных нiжэй дакументаў невядомая (параўн. паказаннi I. Мiлевiча, с. 199).

11 Паводле паказанняў К. Калiноўскага (гл. с. 132), у Коўна было паслана 1500 руб.

12 Гл. с. 119.

13 Гл. с. 120.

Што пажадаў успомнiць сакратар I. Мiлевiч (c. 199)

Паводле: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 82—84. Перадрук: К. Калиновский: Из печатного... С. 131—132.

Паказаннi I. Мiлевiча зроблены 24.03.1864 г. у Вiленскай асобай следчай камiсii (арыгiнал захоўваецца ў ДГАЛ, у следчай справе «О ли­цах, прикосновенных к делу казненного преступника Константина Ка­ли­новского»)*. Друкуецца фрагмент. У пачатку паказанняў I. Мiле­­вiч паведамiў, што жыў у Вiльнi з лiпеня 1863 г., прыбыў туды з Гродна.

1 У сапраўднасцi I. Мiлевiч яшчэ ў 1861 г. стаў актыўным членам створанай Калiноўскiм гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi. Гл. успамiны Ф. Ражанскага.

2 Цяпер вул. Руднiнку.

3 Пералiчаныя I. Мілевічам дакументы невядомыя (параўн. пака­заннi Л. Дзiчкоўскага, с. 198).

4 Мацей Ямант.

Схаваныя i яўныя спрэчкi з памочнiкам-аднафамiльцам,
будучым манахам-кармелiтам (c. 200)

Паводле: Восстание в Литве и Белоруссии... С. 86—88. Перадрук: К. Калиновский: Из печатного... С. 135—137.

Паказаннi Ю. Калiноўскага зроблены 28.03.1864 г. у Вiленскай асобай следчай камiсii (арыгiнал у ДГАЛ: «О лицах, прикосновенных к делу казненного преступника Константина Калиновского»). Друкуюцца фрагменты. У апушчаным пачатку паказанняў Ю. Калiноўскi паведамiў, што прыбыў у Вiльню ўлетку 1863 г. са спецыяльным даручэннем з Варшавы ўзначалiць вайсковую секцыю ў паўстанцкiм Аддзеле Лiтвы.

1 Н. Дзюлёран пакiнуў Вiльню (выехаў у Варшаву) каля 18.07.1863 г.

2 Указаныя Ю. Калiноўскiм дакументы невядомыя.

3 Г. зн. калi не было спраў па вайсковай секцыi, якую ўзначальваў Ю. Калiноўскi.

4 Матэрыялы газеты «Глос з Лiтвы» гл. с. 63—76.

З астрожных медытацый Юзафа Калiноўскага (c. 202)

Фрагменты з запiскi-«споведзi», напiсанай Ю. Калiноўскiм у зняволеннi для В. Ратча: РНБ СПб, ф. 629, спр. 281, л. 7, 12 адв., 13 адв., 14. Цытавалася: Кiсялёў Г. Старонкi вялiкага жыцця // Полымя, 1963, № 1. С. 135; яго ж. Сейбiты... С. 108—110. Пачатак поўнай публiкацыi: Калiноўскi Язэп. Споведзь // Хрысцi­янская думка, 1994, № 1 (публ. В. Шалькевiча, перакл. З. Саўкi).

1 Маюцца на ўвазе «белыя» i «чырвоныя» плынi ў вызваленчым руху Лiтвы-Беларусi, а таксама афiцыйныя паўстанцкiя структуры, якiя ўводзiлiся варшаўскiм Нацыянальным урадам.

2 Выпуск газет, адозваў, пракламацый.

3 Геройства, гераiчнасцi.

4 К. Калiноўскi вярнуўся ў Вiльню з Гродзеншчыны ў чэрвенi 1863 г., у жнiўнi ён канчаткова засяродзiў у сваiх руках усю паўнату паўстанцкай улады.

5 У 1815 г. Напалеон пакiнуў востраў Эльбу, год назад атрыманую iм у валоданне ад пераможцаў-саюзнiкаў, i зноў вярнуў сабе ўладу над Францыяй. Пасля паражэння пад Ватэрлоо (18.06.1815, Бельгiя) ён другi раз адрокся ад трона i быў высланы на востраў Св. Алены.

6 Размова пра паўстанцкую арганiзацыю ў Мiнску, увосень 1863 г. пераўтвораную I. Ямантам па даручэннi К. Калiноўскага.

7 Маюцца на ўвазе тэорыi i, адпаведна, структуры Нацыянальнага ўрада ў Варшаве (параўн. заўвагу 1).

Запiска з турмы (c. 203)

Паводле: Радзевiч Л. Жменька ўспамiнаў з 1863 года // Голас Радзiмы, 1988, 7 студз. (публiкацыя В.Шалькевiча) — з улiкам пер. на рус. мову: К. Калиновский. Из печатного... С. 163—165. Аналагiчны лiтоўскi пераклад: 1863—1864 metai Lietuvoje: straipsniai ir dokumentai. Kaunas, 1991. P. 124—126.

Успамiны Л. Радзевiч-Ямант, сястры нявесты Калiноўскага Марыi Ямант i яго паплечнiка Iосiфа Яманта, напiсаны пад канец жыцця. Iх рукапiсны арыгiнал на польскай мове, пад назвай «Жменька ўспамiнаў пра 63 год», захоўваецца ў Асалiнеўм у Вроцлаве (Польшча). Пра гэтыя ўспамiны гл.: Кiсялёў Г. Сейбiты...  С. 45, 46, 113, 114 (недакладна ўказваецца, што рукапiс захоўваецца ў Нацыянальнай бiблiятэцы ў Варшаве); Мальдзiс А. I ажываюць спадчыны старонкi. Мн., 1994. С. 100—102. Друкуюцца фрагменты.

1 Яманты кватаравалi ў Вiльнi на Вялiкай вул. у доме Шышкi; будучы замужам, мемуарыстка жыла ў Вiльнi асобна ад бацькоў.

2 Маецца на ўвазе, вiдаць, пячатка паўстанцкага Аддзела Лiтвы — ёю следчыя цiкавiлiся на допыце Калiноўскага 4—5.02.1864 г.; некалькi пячатак вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi захоўваецца цяпер у гiсторыка-этнаграфiчным музеi ў Вiльнi (гл.: Штакель­берг Ю. И. Об эмблематике польского восстания 1863 г. // Связи рево­лю­ционеров России и Польши в ХIХ—начале ХХ в. М., 1968. С. 85).

3 Паводле iншых звестак, Юзаф (Iосiф) Ямант арыштаваны ў гэты ж час не ў Вiльнi, а ў Мiнску.

4 Каралiна Пуркевiч.

5 Сям’я Ямантаў арыштавана 31.01.1863 г. (гэтым днём датаваны акт вобыску), Калiноўскі — у ноч на 29 студзеня.

6 Цётка (сястра мацi) мемуарысткi.

7 Вiдаць, яго можна iдэнтыфiкаваць з членам афiцэрскай рэвалюцыйнай арганiзацыi паручнiкам Вацлавам Андрэевiчам Макржыцкiм (Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 годов: Биобиблиографический словарь. М., 1967. С. 115).

У следчай камiсii (c. 205)

Пераклад з польскай паводле: Gieysztor J. Pamiкtniki... T. 2. S. 140, 141, 143. У беларускiм друку фрагменты падаюцца ўпершыню.

1 Страта Калiноўскага — сапраўды апошняе публiчнае пакаранне смерцю ў Вiльнi мураўёўскiх часоў. У iншых месцах жахлiвыя смяротныя экзекуцыi працягвалiся: А. Алендскi расстраляны ў Мiнску 30.03.1864 г., М. Аскерка ў Магiлёве 28.04.1864 г., Ю. Мiцкевiч павешаны ў Коўна 5.11.1864 г. i г. д.

Апошнiя словы
(Паводле А. Масалова) (c. 206)

Паводле: [Мосолов А. Н.] Виленские очерки 1863—1865 гг. (Из воспоминаний очевидца) // Русская старина, 1883, т. 40. С. 606—610. Таксама: Мосолов А. Н. Виленские... С. 122—127. Перадрук фрагмента: К. Калиновский: Из печатного... С. 184—186.

«Вiленскiя нарысы» напiсаны Масаловым па свежай памяцi на пачатку 1867 г., доўгi час праляжалi ў рэдакцыi час. «Русская старина», дзе апублiкаваны ў 1883 г. без указання аўтара. У 1898 г. выйшлi асобнай кнiгай. Рукапiс захоўваецца ў архiве «Русской старины» ў Пушкiнскiм доме (Iнстытут рускай лiтаратуры) у Санкт-Пецярбургу.

1 На пачатку 1864 г. вопытны жандар палкоўнiк А. М. Лосеў быў камандзiраваны Мураўёвым з Вiльнi ў Мiнск, дзе яму вельмi хутка ўдалося не толькi раскрыць структуры мясцовай арганiзацыi, але i знайсцi важныя нiцi, якiя выводзiлi напрасткi да ядра вiленскага паўстанцкага цэнтра, да Калiноўскага.

2 Маецца на ўвазе В. Парфiяновiч.

3 Тэкст тэлеграмы (дэшыфроўка) ад 28.01.1864 г. гл.: Кiсялёў Г. Сейбiты...  С. 8—9; рэпрадукцыi: Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: страницы биографии. Мн., 1988. С. [26, 27]; 1863—1864 metai Lietuvoje: straipsniai ir dokumentai, на ўклейцы. У тэлеграме было ўказана толькi прозвiшча без iмя: Виторженец. У мемуарах А. М. Масалова, як i ў наступных успамiнах I. А. Нiкоцiна, недакладнасць: Калi­ноў­скi называў сябе не Вiтальдам, а Iгнатам Вiтажэнцам, двара­нiнам Вiленскага пав. (гл. аўтэнтычныя матэрыялы следчай справы Калi­ноўскага, с. 129).

4 Генерал-губернатарскi палац.

5 Вiленскi цэнтральны архiў старажытных актаў. Створаны ў 1852 г. для захоўвання старадаўніх дакументаў (да канца ХVIII ст.) з Вiленскай, Гродзенскай, Мiнскай i Ковенскай губ.

6 Дамовыя кнiгi.

7 Калiноўскi пасялiўся ў Святаянскiх мурах, у кватэры калежскага рэгiстратара К. Жаброўскага, у сярэдзiне кастрычнiка 1863 г. Жаб­роў­скi служыў у Вiленскай казённай палаце i атрымаў гэтую кватэру ад Вiленскай дырэкцыi вучылiшчаў у якасцi платы за «прыватныя заняткi» пры дырэкцыi. Сам ён жыў у «гiмназiчным будынку» (у тых жа Святаянскiх мурах) разам з цесцем, настаўнiкам малявання гiмназii.

8 М. М. Мураўёў.

9 Маецца на ўвазе тлумачальная запiска Калiноўскага ад 28.02.1864 г., хоць «полного презрения к русским чиновникам, прибывшим в край», там, здаецца, няма. Куды больш гэта характэрна для напiсаных адначасова «Пiсьмаў з-пад шыбенiцы». Далёка не ўсё, што было вядома следчай камiсii (а праз яе i Масалову як даверанаму чыноўнiку Мураўёва), зафiксавалася ў матэрыялах следства, якiя дайшлi да нас.

10 10(22) сакавiка 1864 г.

11 Гл. заўвагу да папярэдняга матэрыялу («У следчай камiсii»).

12 Апошняй фразы няма ў кнiжным варыянце «Вiленскiх нарысаў» (1898). Некаторыя часткi тэксту былi згублены яшчэ ў часопiснай публiкацыi 1883 г.; у прыватнасцi, з апiсання страты Калiноўскага рэдакцыя «Русской старины» выкiнула наступную важную мясцiну: «Из самых последних возгласов Калиновского видно было, что он не только был польским мятежником, но чадо всесветной революции». Гэтая заўвага ёсць толькi ў рукапiсе (Штакельберг Ю. И. Архив «Русской старины» // К столетию героической борьбы «за нашу и вашу свободу». М., 1964. С. 333). Апошнiм часам В. Шалькевiч, абапiра­ючыся на знаходку Ю. Штакельберга (праўда, яго iмя не называецца), выказаў думку, што «ў нашай гiсторыi былi не толькi «Лiсты з-пад шыбенiцы», але i «Прамова з-пад шыбенiцы», пра якую да нядаўняга часу мы нiчога не ведалi» (Шалькевiч В. «Бывай здаровы, мужыцкi народзе...»: Хранаграфiя апошняй ранiцы Кастуся Калiноўскага // Звязда, 1994, 22 сак.). Зробленую В. Шалькевiчам спробу ўзнавiць, рэканструяваць гэтую «прамову» нельга прызнаць навуковай; для колькi-небудзь працяглай прамовы з эшафота Калiноўскi, зразумела, магчымасцi не меў.

Апошнiя словы
(варыянт паводле I. Нiкоцiна) (c. 208)

Паводле: Из записок Ивана Акимовича Никотина // Русская старина, 1904, июль. С. 118—119. Перадрук фрагмента: К. Калиновский: Из печатного... С. 187—188.

Запiскi I. Нiкоцiна публiкавалiся ў 1902—1904 гг. у час. «Русская старина», у 1905 г. выйшлi асобнай кнiгай; іх рукапiс, падораны некалi дочкамi Нiкоцiна Мураўёўскаму музею ў Вiльнi, захоўваецца ў ДГАЛ (ф. 439, воп. 1, спр. 136).

1 У матэрыялах следства гэтая акалiчнасць не знайшла адлюстравання; вядома толькi, што паперы Вiтажэнца (Калiноўскага) былi перададзены палiцмайстрам на разгляд чыноўнiку для асобых даручэнняў пры Мураўёве А. Д. Лапцеву; далейшы лёс iх невядомы. Паводле ўспамiнаў Л. Радзевiч (гл. с. 204), у кватэры Калiноўскага быў i другi тайнiк для дакументаў — у ножцы стала.

2 Генерала Сабалеўскага ў часы, калi праводзiлася следства над Калiноўскiм, у камiсii ўжо не было.

3 У сапраўднасцi памiж арыштам i стратай прайшло амаль паўтары месяца.

Легенда пра караля (c. 209)

Паводле: Ратч В. Сведения... С. 245.

1 У сапраўднасцi 10(22) сакавiка.