Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 343 госцяў анлайнКУЛАКОЎСКІ Ігнат |
Рыгоравіч (1800—70)
Беларускі грамадскі дзеяч, педагог. Нарадзіўся ў в. Янаўшчына на Гродзеншчыне ў сям'і незаможнага беларускага шляхціца. Скончыў Свіслацкую гімназію ў пач. 1820х гадоў. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Варшаўскім універсітэце. У 1830я гады займаў розныя пасады ў Гродзенскай губернскай адміністрацыі, нейкі час служыў у Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў, быў ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Гродзенскага пав. К. прыцягнуў да сябе ўвагу вышэйшых урадавых i навуковых колаў сваёй вялікай «Запіскай» у Департамент народнай асветы пра выкладанне гісторыі краю ў вучылішчах Беларусі i стварэнне спецыяльных падручнікаў для беларускага юнацтва. У «Запісцы» ён з горыччу нагадваў пра тое, як цяжка складваўся гістарычны лес беларускага народа на працягу стагоддзяў у выніку настойлівых акаталічвання, дэнацыяналізацыі i паланізацыі. К. прапанаваў карэнным чынам змяніць змест выкладання гісторыі, літаратуры i мовы ў школах Беларусь увесці «яснае, сістэматычнае выкладанне ў вучылішчах гісторыі Заходніх губерняў пад выключнай назвай «Гісторыя краю, выкладанне мовы i літаратуры славянскай». На думку К., падручнікі па гэтых праблемах павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў, на прыкладах тлумачыць ім падабенства говараў i звычаяў, гістарычную супольнасць з інш. брац кімі славянскімі народамі. Вялікае выхаваўчае i пазнавальнае значэнне К. надаваў вывучэнню старажытнай мовы i літаратуры, якія ён разглядаў як сродак для аднаўлення ўласнай гісторыі Беларусь вывучэння i развіцця мовы i літаратуры беларусаў. У будучым К. бачыў неабходнасць вывучэння ў школах беларускай мовы, а таксама выданне для краю перыядычнага літаратурнага органа на мове народа. Адначасова з пазначанай запіскай ён перадаў у дэпартамент падрабязны праект рэарганізацыі жаночай адукацыі на Беларусі, лічыў, што існуючая на той час сістэма не толькі не адпавядае сваім мэтам, але i шкодная. Хоць прапанаваны ім праект быў крокам наперад у галіне жаночай адукацыі ў Расіі, царскія чыноўнікі пакінулі яго без увагі. |