У свет выйшла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І”

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 559 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
У свет выйшла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І”

 

У жыцці беларускай Вільні значная падзея. У свет выйшла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І”. Напісаў яе жыхар Вільні, выхадзец з Шаркоўшчыны  Алесь Адамковіч.

Алесь - дактарант Інстытута літоўскай мовы, на філалагічным факультэце Віленскага педагагічнага універсітэта выкладае беларускую літаратуру. З 2002 года жыве ў Вільні і прымае актыўны ўдзел у мясцовым беларускім жыцці. У прыватнасці Алесь уваходзіць у Раду Таварыства беларускай культуры Літвы.

Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з дзейнасці Беларускага пасольскага клуба.

У другой частцы змешчаны інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінулым і сённяшнім беларусаў па-за межамі сучаснай Беларусі.

У кнізе выкарыстаны здымкі Змітра Віленскага, Сяргея Дубаўца, Валеры Руселіка, аўтара, з асабістых архіваў Лілеі Плыгаўкі, Таццяны Дубавец, Галіны Сівалавай, Хведара Нюнькі, Сяргея Карабача, Леакадыі Шышэі, змешчаны копіі дакументаў з Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва. На стар. 8 – карціна Таццяны Тарасавай „Віленскі дворык“.

Кніга з’явілася, дзякуючы фінансавай падтрымцы ананімнага мецэната, які хаваецца пад псеўданімам Зміцер Віленскі, які прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кнігі да друку.

Як кажа аўтар, гэта толькі першая кніга з серыі, якую ён плануе прысвяціць віленскай тэматыцы. Агулам мяркуецца выдаць 4-5 тамоў. Першы том серыі выдадзены накладам 500 асобнікаў. Яго аб’ём каля 200 старонак.

 

Алесь Адамковіч з уласнай кнігай


Кніга будзе цікавая не толькі беларусам Літвы, але і суайчыннікам на Радзіме. Менавіта таму прэзентацыі кнігі маюць прайсці і Літве, і ў Беларусі.

У Літве прэзентацыя адбудзецца ў Таварыстве беларускай культуры 29 траўня.

 

Андрусь Храпавіцкі, westki.info

 

Наш люстрадзён

<<  Верасня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Верасня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Банеры