КАЗАКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 540 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЗАКІ
БЕРАНДЗЕІ - у рускіх летапісах таксама пішуцца, як Берэндзічы і Перандзеі; гэта славянізаванае племя невядомага паходжання; у XII ст. Берандзеі  пражывалі на леса-стэпавай ускраіне Кіеўскай Русі; часта згадваюцца разам з Торкамі, пры чым тыя і другія  мелі і агульныя мянушкі Парсян, Чорных Клабукоў, Чэркесаў. Імя Перандзеі выглядае, як дакладны пераклад скандынаўскага сэнсу імя Торкаў: абодва ў сваіх каранях, Тор і Перун, азначаюць аднаго і таго ж паганскага бога - грамабоя, першае ў Скандзінаваў, другое ў Русаў і Славян. У Вялікаросіі да нядаўняга з імем Берандзеяў злучалася казачнае паданне пра якую то звышнатуральную сілу, магчыма, як смутны ўспамін пра скіфскае бажаство Берэндзіва і славянскі Пярун. Берандзеі з'явіліся пры межах Дняпроўскай Русі пасля прыходу на берагі Дона Полаўцаў ці Куманаў (1054 г.) Ад гэтага часу берандзеі, як і ўсе Чорныя Клабукі, дапамагалі кіеўскім князям у іх барацьбе са стэпавікамі, удзельнічалі ў паходах на полаўцаў, неаднаразова ўмешваліся і ў міжусобныя сваркі Рурыкавічаў. Пасля нашэсця татараў і падчас улады Залатой  Арды берандзеі знікаюць са старонак рускіх летапісаў; як і ўсіх Чорных Клабукоў, іх пачынаюць зваць чэркесамі і казакамі. Ранейшае іх імя сустракаецца толькі ў геаграфічных назвах: селішча Берандзеева рускія акты паказваюць паміж Каломнай і Іжвай, Берэндзічаў  звярнуўся ў Бердзічаў, на поўнач ад Масквы возера Берандзеева пітае рэчку Нерль.
(Г.І.: мной пастаўлена задача разгледзець пачатак  племені казакаў ці групы людзей, так як на тэрыторыі Беларусі  існуюць цэлы шэраг такіх паселішчаў, сугучныя назве казакаў.  Магчыма потым да іх далучаліся  і рознага роду беглецы і шайкі-банды, але перваначальна гэта былі берэндзэі і перандзеі, індаеўрапейскія плямёны, паклоннікі Тора і Перуна. Магчыма гэта ёсць астаткі готаў на гэтай тэрыторыі. Ў самой Беларусі назва гэтых паселішчаў і самі паселішчы, магчыма,  узніклі ў познія часы.)
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з казакамі
в. Казакі >Менская вобласць > Менск >Горанскі
п. Казацкі >Гомельская вобласць > Рагачоў >Гадзіловіцкі
в.  Казакі > Менская вобласць > Валожын >Ракаўскі
в. Казакі>Віцебская вобласць > Шарковўшчына > Валожынскі
в. Казачкі>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Лужкоўскі
в. Казакова >Віцебская вобласць > Верхнядзвінск >Дзернавиіцкі
в. Казакі >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Новадворскі
в. Новая Казакоўшчына  >Гарадзенская вобласць > Воранава >Радунскі
в. Старая Казакоўшчына  >Гарадзенская вобласць > Воранава >Радунскі
х. Казакі  >Гарадзенская вобласць > Астравец >Гудагайскі
в. Казакі  >Брэсцкая вобласць > Пружаны >Шчарчоўскі
в. Казакова  >Віцебская вобласць > Віцебск >Запольскі
в. Казакі  >Віцебская вобласць > Віцебск >Летчанскі
в. Казакі  >Віцебская вобласць > Сенна >Багушэўскі
в. Казакова > Магілёўская вобласць > Бабруйск >Вішнеўскі
в. Казакоўка >Магілёўская вобласць > Слаўгарад >Кабінагорскі
в. Казакоўка >Магілёўская вобласць > Слаўгарад >Каменковский
в.  Казакоўцы > Гарадзенская вобласць > Масты >Харціцкі
в. Казакоўка> Менская вобласць > Копыль > Пацейкаўскі
в. Казакова > Віцебская вобласць > Міёры >Павяцкі
в. Казацкія>Гарадзенская вобласць > Шчучын >Першамайскі
Прозвішча: Казакевіч, Казакевіч-Смолька, Казакоўскі – шляхетныя роды на Беларусі.
З перапісу войска1528 года
Козак Станислав Володкевич, б. Вiдукльскай i Айро гальскай воласцей Жамойцкай з-лi 244 адв., 288
Козак Станислав, цiвун коршаўскi, ставiў каня з м-ка Камень 18
Козак, т. 116 адв.
Козакне Войтко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 145
Козаковая Станьковая, б. Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 44
(Г.І.: наяўнасць ў Беларусі шляхетных родаў з прозвішчамі Казакевіч, Казакоўскі і ваяроў ў войску ВКЛ Козак, Козацкія, Козакне, Козакоў кажа аб старажытнасці племені і магчыма, назоў якога узнік  ад культа   жывёліне казе.)
МІФАЛОГІЯ.
Апісанне абраду "Каляды".
"Калядоўшчыкаў", як правіла, можа быць неабмежаваная колькасць. Але мінімум павінна быць 6 персанажаў. Наперадзе ідзе "Дзед" - знак беларускага Роду, галава любой сям'і. У беларусаў заўсёды пачыталася старэйшае пакаленне. Бо не дарма ўвосень існуе цэлы абрад "Дзяды", дзе падкрэсліваецца павага да прабацькоў, старэйшых па веку. І тут у абрадавым дзеянні "Дзед" галава групы "Калядоўшчыкаў" і кіруе ўсімі іх дзеяннямі.
Ледзь ззаду ідуць "Каляда" з "Зоркай", "Каза", "Механоша", Мядзьведзь" і "Варажбiтка".
"Каляда" - гэта беларуская Багіня прыгажосці. Бо нездарма "Калядой" прыбіралася самая прыгожая дзяўчына, і ў асноўным ва ўсіх раёнах Беларусі толькі яна мела права несці "Зорку" - "Сонца".
"Каза" - знак ураджайнасці, урадлівасці, дабрабыту і здароўя. Пад рытуальную песню "Каза" павінна зазірнуць ва ўсе куты хаты, у каморкі, у падмосце, на печ, бо ўсюды, куды паглядзіць яе "казіны" погляд, будзе ў Новым Годзе стаяць мяшок з збожжам, з мукой, з бульбачкай, ляжаць каўбасы і іншыя харчы. Паглядзеўшы ўсюды, "Каза" раптам пачынае "брыкацца", "бадацца" і "біць капытамі".
Для чаго? Беларусы вераць, што "Каза" валодае лячэбнымі ўласцівасцямі. Каго яна "стукне", каго "бадне", той у новым годзе будзе здаровым. Але раптам у канцы песні яна падае "як нежывая". Гора тым гаспадарам, калі не залагодзяць "казу" і ўсіх "Калядоўшчыкаў". Аднойчы я сустракаў у аднаго фалькларыста такое апісанне гэтага моманту. Хлопцы-аднавяскоўцы маглі не прыбірацца ў "Казу", а зрабіць пудзіла "Казы" і дамовіўшыся паміж сабой, пакінуць яе ў якога-небудзь "прагнага" альбо чымсьці " правініўшагася" гаспадара. Яны ў вызначаны момант кідалі пудзіла на падлогу і моўчкі сыходзілі, прычым сам гаспадар не меў права прыбраць "Казу", бо тады ён угневае Багоў. Небараку прыходзілася, ці ледзь не праз усю вёску бегчы за "Калядоўшчыкамi", залагоджваць іх, абы панеслі "Казу" з хаты. "Калядоўшчыкi" , лічачы, што досыць пакаралі гаспадара, які правініўся, вядома ж выносілі пудзіла.
Чацвёрты найболей важны персанаж - гэта "Механоша". Гэта з выгляду дурнаваты, трохі расхлябаны  хлопец. Аднак, пасля таго як "Каза" звалілася, "Механоша" паказвае свой розум і хітрасць. Бо яму неабходна як мага больш выпатрабаваць у гаспадароў прадуктаў, а можа і грошай. Але вось "Механоша сваю працу зрабіў, сабраў усё, што мог.
"Дзед" прамаўляе магічныя словы: "Не хоча Каза ўставаць - трэба лёкi ёй даць: нацерцi бок кiйком, падняць батагом… А ну Каза закладай рогi ды падбiрай ногi, з хаты выхадзi, бяду вынасi. Уцякай хутчэй з гаспадарскiх вачэй. А ў гэтай  хаце не шкодзь нiкому!"
Усё. Асноўны рытуал завершаны. Гаспадары могуць уздыхнуць з палягчэннем. Але ўдзячныя "Калядоўшчыкi" (мяшок то амаль поўны) прапаноўваюць свае забаўкі. Навучаны "Мядзведзь" смешна парадзіруе аднавяскоўцаў. Дарэчы, у Беларусі ў сярэднія стагоддзі сапраўдныя навучаныя мядзведзі заўсёды суправаджалі вандроўных артыстаў. А беларуская шляхта лічыла неабходным трымаць у сябе для забаўкі гэтых жывёл.
Пасля "Мядзьведзя",  развясяліўшага ўсіх,  "Варажбiтка" прымаецца варажыць. Варажба ў калядные вечары мела вялікую разнастайнасць і моцнае значэнне. Дзяўчыны і жанчыны варажылі як разам, так і  індывідуальна. Варажба ішла і аб наканаваным, і аб шчасці, і аб здароўі блізкіх, і аб многіх сябрах. Прычым для гэтага выкарыстоўваліся разнастайныя  прадметы як асабістага карыстання (кольца, свечка, воск), так і агульнага (плот, вароты, дрэвы і нават зоркі).
Пасля варажбы "Калядоўшчыкi" як правіла, з вясёлай каляднай песняй пакідалі хату гасцінных гаспадароў.
Тор
Тор, у германа-скандынаўскай міфалогіі бог грома, бур і ўрадлівасці. Ён быў адным з сыноў вярхоўнага бога Одзіна і багіні зямлі Ерд ці Фьергюн.
Назва баявога молата бога, Мьелльнір, магла некалі азначаць слова "маланка". Нельга не заўважыць, што Тор, люты вораг волатаў, меў з імі шмат агульнага. Рыжэбароды  волат быў вельмі энергічны і валодаў неверагодным апетытам - за адзін засед з'ядаў быка. Тор любіў мерацца сілай з усімі.


Яго велізарную бронзавую калясніцу цягнулі па небе два казла, якіх клікалі Тангніостр ("скрэжучы зубамі") і Тангрыснір ("рыпучы зубамі").
Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны