УЗНАГАРОДЫ імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.3%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.5%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
УЗНАГАРОДЫ імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Кастуся Каліноўскага “За самаахвярнасць” з уручэннем дыплома і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь!” :

Журналіст, праваабаронца Валерый Шчукін за цыкл артыкулаў, скіраваных у абарону правоў чалавека, асабістую мужнасць і самаахвярнасць, праяўленую ў іх адстойванні. (25.03.2002).

Старшыня Рады “Маладога Фронту” Павел Севярынец за прыклад мужнасці і нязломнасці ў абароне Курапатаў – месца расстрэлу і пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. (25.03.2002).

Грамадска-палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык за самаахвярную дзейнасць па абароне незалежнасці Бацькаўшчыны, дэмакратычных правоў і свабод грамадзян Беларусі, за адстойванне іх права, дадзенага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь – свабоднага, чэснага, праўдзівага волевыяўлення на выбарах. (19.11.2004).

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін за мужнасць у барацьбе за незалежнасць і дэмакратычную Беларусь, прыклады гераізму ўсяму нашаму народу, узоры самаахвярнасці праяўленыя ў зняволенні. (01.03.2002).

Грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч за мужнасць у барацьбе за вольную Беларусь, узоры самаахвярнасці і высокія маральныя якасці, праяўленыя на судзе і ў зняволенні. (01.03.2002).

Грамадскі дзеяч Андрэй Клімаў за мужнасць у барацбе за дзяржаўную незалежнасць і дэмакратычную Беларусь, стойкасць і ахвярнасць, праяўленыя на судзе і ў зняволенні. (25.03.2008).

Грамадскі дзеяч Сяргей Каваленка (г. Віцебск) за актыўны ўдзел і змаганне

па адраджэнню Бацькаўшчыны, за самаахвярны ўчынак па абароне беларускай нацыянальнай сімволікі. (25.03.2010).

Кіраўнік беларускай дыяспары Нямеччыны Яўген Мурашка за актыўны ўдзел і змаганне па адраджэнню Бацькаўшчыны, за плённую рэпрэзентацыю на Нямеччыне нацыянальных ідэй Беларусі. (25.03.2010).

Праваабаронца Мікола Аўтуховіч за асобую мужнасць і самаахвярнасць, шляхетныя паводзіны ў час судовага працэсу. (25.03.2010).

Грамандска-палітычны дзеяч Зміцер Пармон за актыўны ўдзел у маладзёвым руху Беларусі, самаахвярную дзейнасць па абароне незалежнасць Бацькаўшчыны, яе культуры і мовы, асабістую мужнасць і праяўленую ахвярнасць у час рэпрэсіўнага затрымання. (01.06.2010).