ГАДЛЕЎСКІ Вінцук

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАДЛЕЎСКІ Вінцук

ГАДЛЕЎСКІ Вінцук

(16.11. (паводле іншых звестак 16.12.) 1888. м. Поразава Ваўкавыскага пав. Віленскай губ.  – 1942 ?), каталіцкі святар заходнягя абраду, магістр тэалогіі, рэлігійны, культурны і грамадска-палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., журналіст, выдавец, публіцыст, перакладчык. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1912).  Мітрапалітную духоўную акадэмію ў Пецярбургу (1916). Пасвячоны ў святары (1914). У гады вучобы ў Духоўнай Акадэміі  быў сябрам культурна-асветнага гуртка беларускіх студэнтаў. Душапастырскую дзейнасць распачаў у 1916 г. Служыў вікарыем пры кафедральным касцёле ў Мінску. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. прымаў удзел у дзейнасці беларускіх культурна-адраджэнскіх, рэлігійных і палітычных арганізацый. Абраны сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта. Сябар арганізацыйнага камітэта і ўдзельнік 2-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24 – 25.05.1917). Выступаў за шырокае ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў. Удзельнічаў у працы 1-га Усебеларускага кангрэса (снежань 1917). Абраны сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Да 26.05.1918 г. працаваў асобаўпаўнаважаным у камісіі па бежанскіх справах пры Радзе БНР. Адзін з ідэолагаў і заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў каталіцкае перыядычнае выданне “Кrynica” (Мінск, 1918). На пачатку 20-х гадоў пераехаў на Віленшчыну, дзе ў міжваенны перыяд  шырока праводзіў нацыянальна-рэлігійную і культурна-асветную дзейнасць. Праследаваўся польскімі ўладамі, быў некалькі разоў арыштаваны. Два гады правёў у Макатоўскай турме (Варшава). У наступныя гады жыў у Вільні. Служыў капеланам у шпіталі, выконваў абавязкі прэфекта ў школе пры кляшторы бернадзінак. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні (кастрычнік 1928).  Пераклаў на беларускую мову “Новы Запавет” (Вільня, 1939). У 1936 г. выйшаў з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, пагадзіўшыся на яе рэарганізацыю ў Беларускае народнае аб’яднанне. З сярэдзіны 30-х гадоў займаўся  грамадска-палітычнай дзейнасцю. Арганізаваў і ўзначаліў выданне газеты “Беларускі фронт”, у якой шырока выступаў як публіцыст. У гады Другой сусветнай вайны працаваў у шэрагу беларускіх культурна-асветных і палітычных арганізацый. З верасня 1941 г. – у Мінску, галоўны школьны інспектар пры генеральным камісарыяце нямецкіх акупацыйных улад. Супрацоўніцтва з немцамі разглядаў як магчымасць для кансалідацыі беларускіх нацыянальна-свядомых сіл. 24.12.1942 г. арыштаваны ў Мінску нямецкай тайнай паліцыяй. Дата, месца і акалічнасці смерці невядомы.

 

У Старадарожскім музеі экспануюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт ксяндза Вінцука Гадлеўскага” з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (1953. Мінск).

Медаль Камітэта Ушанавання  “Кс. Вінцук Гадлеўскі. За беларускасць у набажэнстве”.

Бронза, ліццё. Дм. – 11 см.