СТРЫМОНІІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СТРЫМОНІІ

ФРАКІЙЦЫ

Фракійскі пелтаст (пяхотнік)

 

Фракійцы (інш.- грэч.Θρᾳκός; лат. Thraci) - індаеўрапейскае племя, якое жыла ў Фракіі і на прылеглых да яе землях (у наш час - Балгарыя, Румынія, Малдавія, Паўночна-усходняя Грэцыя, еўрапейская і паўночна-заходняя частка азіяцкай Турцыі, усходняя Сербія і частка Македоніі). Яны казалі на фракійскай мове, якую большасць аўтараў адносіць да індаеўрапейскіх.

Паходжанне

Паходжанне фракійцаў невядома. Сведчанні пра іх існаванне ў перадгістарычныя  часы засноўваюцца на археалагічных знаходках. Мяркуюць, што фракійскія плямёны адбыліся ад змешвання інда-еўрапейскіх прышэльцаў са спрадвечнымі народамі на Балканах, пачынаючы  з IV-III-га  тысячагоддзі да н. э.

Першыя згадванні ў літаратуры пра фракійцаў ставяцца да часоў Траянскай вайны ў XIII ст. да н. э. (Гамер, "Іліяда").

Росквіт цывілізацыі

Да V стагоддзя  да нашай эры фракійцы засялялі паўночны ўсход Балкан  і землі, якія прылягаюць з захаду да Чорнага мора. Герадот у 5-ай кнізе назваў іх другімі (пасля індыйцаў) па колькасці ў вядомым свеце, і патэнцыйна самымі магутнымі ў ваенным плане - калі яны спыняць унутраныя звады. У тую эпоху фракійцы былі раз'яднаны на вялікую колькасць варагуючых плямёнаў, пра іх унутраныя войны маляўніча распавёў Ксенафонт у сваім "Анабасісе". Аднак фракійцам атрымоўвалася ствараць на некаторы час нетрывалыя дзяржавы, такія як Адрыскае царства, самае буйнае ў Еўропе V ст. да н. э., і ў рымскі час: Дакія на чале з Бурабістам.

Выміранне фракійцаў і іх мовы

Ў канчатковым рахунку, большасць фракійцаў перанялі грэцкую (у вобласці Фракіі) і рымскую культуру (Мезія, Дакія і г. д.) і ў сутнасці сталі подданымі гэтых дзяржаў. Аднак, невялікія групы фракійцаў існавалі і да перасялення славян на Балканы ў VI-м веку нашай эры, так што тэарэтычна, частка фракійцаў магла стаць славянамі.

Археалогія

На працягу 2000-х гадоў археолагі зрабілі  раскопкі ў цэнтральнай Балгарыі і ахрысцілі гэту мясцовасць як "Алея фракійскіх цароў". 19 жніўня 2005, некаторыя археолагі паведамілі, што ім атрымалася выявіць сталіцу Фракіі непадалёк ад сучаснага горада Карлава, Балгарыя. Мноства гладкіх абломкаў керамікі (кавалкі чарапіцы дахаў і грэцкіх ваз), выяўленых пры раскопках, кажуць пра багацце жыхароў горада. Міністр культуры Балгарыі заявіў пра сваю падтрымку пры правядзенні далейшых раскопак.

Запісы пра фракійцаў

Запісу пра фракійцаў у Іліядзе распавядаюць галоўным чынам пра Геллеспонтэ, і пра племя Кіконы, якое ваявала на боку траянцаў (Іліяда, кніга II). Ад фракійцаў, да іх суседзяў грэкам перайшло мноства міфічных істот, такіх як бог Дыяніс, прынцэса Еўропа і герой Арфей.

У сёмай кнізе сваіх гісторый, Герадот апісвае рыштунак фракійцаў, ваюючых з персамі:

У фракійцаў у паходзе на галовах былі лісіныя шапкі. На целе яны насілі хітоны, а па-над імі - пярэстыя бурнусы. На нагах і каленах у іх былі абмоткі з аленевай шкуры. Узброены яны былі дрожкамі, прашчамі і маленькімі кінжаламі. Пасля перасялення ў Азію гэта племя атрымала імя віфінцаў, а перш, па іх уласных словах, яны зваліся стрымоніямі, бо жылі на Стрымоне. Як кажуць, тэўкры і міаійцы выгналі іх з месцаў рассялення. Начальнікам азіяцкіх фракійцаў быў Бассак, сын Артабана.

У сваёй пятай кнізе, Герадот апісвае звычаі фракійскіх плямёнаў:

У плямёнаў жа, якія жывуць паўночней крэстанееў, існуе вось які звычай. Калі хто-небудзь з племя памірае, тое яго жонкі (а ва ўсіх іх шмат жонак) пачынаюць гарачую спрэчку (пры дбайным удзеле сяброў): якую з іх нябожчык-муж кахаў больш усіх. Вырашыў  спрэчку, мужчыны і жанчыны абсыпаюць жонку-выбранніцу хваламі і найблізкія сваякі заколваюць яе на магіле і затым хаваюць  разам з мужам. Астатнія ж жонкі моцна гаруюць, што выбар упаў не на іх: бо гэта для іх - найвялікая ганьба. Звычаі іншых фракійцаў вось якія: дзяцей сваіх яны прадаюць на чужыну. Цноту дзяўчат яны не захоўваюць, дазваляючы ім уступаць у зносіны з любым мужчынам. Насупраць, пэўнасць замужніх  жанчын строга выконваюць і купляюць сабе жонак у бацькоў за вялікія грошы. Татуяванне на целе лічыцца ў іх прыкметай высакароднасці. У каго яго няма, той не прыналежыць да высакародных. Чалавек, які праводзіць час у бяздзейнасці, карыстаецца ў іх вялікай пашанай. Насупраць, да земляроба яны ставяцца з найвялікай пагардай. Найболей ганаровым  яны лічаць жыццё ваяра і разбойніка. Такія самыя выдатныя іх звычаі. Багоў фракійцы паважаюць толькі трох: Араса, Дыяніса і Артэміду. А іх цары (у адрозненне ад астатняга народа) больш усіх богаў шануюць Гермеса і клянуцца толькі ім. Па іх словах, і самі яны адбыліся ад Гермеса. Пахавальныя абрады багатых фракійцаў вось якія. Цела нябожчыка выстаўляюць на тры дня. Пры гэтым заколваюць ахвярных жывёл усякага роду і пасля пахавальных крыкаў уладкоўваюць трызну. Затым цела спальваюць ці іншым спосабам хаваюць  і, насыпаўшы курган, уладкоўваюць розныя змаганні. Вышэйшыя ўзнагароды прызначаюцца за адзінаборства, гледзячы па важнасці змагання. Гэта пахавальныя звычаі фракійцаў.

Іосіф Флавій сцвярджаў, што родапачынальнікам фракійцаў быў сёмы сын Іафета, Цірас. Ён таксама сцвярджаў, што першапачаткова фракійцы зваліся цірасійцамі, але потым грэкі пераназвалі іх.

Фракійскія плямёны

 

"     Арміны

"     Бізалты

"     Біціны

"     Кіконы

"     Дакі:

o     Апуліты

o     Карпі

o     Костабокі

o     Сук’і

"     Дзіі

"     Эдоны

"     Геты

"     Меды

"     Мушкі

"     Сатры

"     Фіны

"     Траўсы

"     Трыбаллы

Не цалкам фракійскія плямёны:

"     Агафірсы (Скіфска-фракійскае племя)

"     Дарданы (племя, змяшанае з фракійцаў, ілірыйцаў і магчыма піаніанцаў)

Нашчадкі

Нашчадкамі фракійцаў у Герадота лічацца армяне

Вядомыя фракійцы

Бурабіста - кароль Дакіі, які падпарадкаваў пад сваю ўладу велізарную фракійскую тэрыторыю ад сучаснай Маравіі на захадзе да ракі Буг на ўсходзе, ад Карпат на поўначы, да Дзіанісаполіса (сучасны Балчык) на поўдні.

Дэцэбал - вялікі кароль Дакіі, які перамог у мностве бітваў з рымлянамі, але быў пабіты войскам Траяна.

Арфей - у старажытнагрэцкай міфалогіі спявак, музыка на ліру. Згуляў важную ролю ў рэлігіі Грэцыі і Балгарыі.

Спартак - рымскі гладыятар, які падняў паўстанне на Апенінскім паўвостраве ў 73-71 гадах да нашай эры. Яго войска, якое складалася галоўным чынам з  беглых гладыятараў і рабоў, разбіла некалькі рымскіх легіёнаў у вайне, вядомай як "Трэцяя рабская вайна" ці "Паўстанне Спартака".

Літаратура

  • Данов Х. М. Древна Тракия. — София: 1968.
  • Златковская Т. Д. Возникновение государства у фракийцев (VII—V вв. до н. э.). — М.: 1971.
  • Фракийское искусство и культура болгарских земель. Каталог выставки. — М.: 1974.
  • Цончева М. Художественото наследство на Тракийските земи. — София: 1971.
  • Detschew D. Die Thrakischen Sprachreste. — W.: 1957.
  • Wiesner J. Die Thraker. — Stuttg.: 1963.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з стрымоніямі

в. Стрыхараўшчына> Менская вобласць > Нясвіж >Навасёлкаўскі

 

в. Страмец>Брэсцкая вобласць > Іванава > Адрыжынскі

в. Стрыі> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Бухавіцкі

в. Стрыгава> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Цевельскі

в. Стрыганец>Брэсцкая вобласць > Жабінка > Ракітніцкі

 

в. Стрыпуны>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Кушлянскі

х. Стрыпелішкі>Гарадзенская вобласць > Астравец >Міхалішкаўскі

в. Стрыпуны >Гарадзенская вобласць > Астревец >Кемелішкаўскі

в. Стрыжаняты >Гарадзенская вобласць > Іўе > Іўеўскі

в. Стымоні >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Белкаўшчынскі

 

в. Стрынадкі > Віцебская вобласць > Глыбокае > Падсвільскі

х. Стрыеўшчына> Віцебская вобласць > Глыбокае > Залескі

в.  Стрыганцы >Віцебская вобласць > Віцебск >Шапечынскі

в. Стрыжава >Віцебская вобласць > Бешанковічы > Бешанковіцкі

в. Стрынішкі > Віцебская вобласць > Браслаў > Плюсскі

в. Стрынадкі> Віцебская вобласць > Глыбокае > Плісскі

в. Стрыганцы >Віцебская вобласць > Віцебск >Замастоцкі

в. Стрыжава >Віцебская вобласць > Бешанковічы > Драздоўскі

в. Стырыкі >Віцебская вобласць > Гарадок >Стадолішчанскиі

в. Стырыкі>Віцебская вобласць > Гарадок >Верэцкі

 

в. Стрыкілі>Магілёўская вобласць > Горкі > Маслакоўскі

 

в. Стрыгінь> Брэсцкая вобласць > Бяроза > Спораўскі

 

Прозвішчы: Стрыжэўскі, Стрыгоцкі – старажытныя беларускія шляхецкія роды

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Стретовича Кмитиная, панi, удава 15 адв.
Стрижка Ян, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 102 адв.
Строкович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 200
Стромило Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д., яго брат - Матей 179
Стромилович Тишко, б. Мсцiслаўскага пав. 228 адв.
Строчевич Шымко, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 90
Стрыж Михайло, б. Полацкай з-лi 219
Стрябуновна, удава, б. Радунскага пав. Троцкага в-д. 91

МІФАЛОГІЯ.

СТРЫГА

Мiфічная iстота, чараўнiца, якая турбуе цяжарных i падмяняе маткам дзяцей (параўн. з Лоймаю), падкiдваючы iм замест добрага i тоўстага худое i плаксiвае. Уяўлялася худой бледнай жанчынаю высокага росту з распушчанымi валасамi, з запалымi шчокамi i зялёнымi кашачымi вачыма. С. не мае сталага жыхарства. Вечарамi яна пераходзiць па вёсках з аднаго двара на другi. Схапiўшы дзiця, шматае яго так, кааб мацi пачула ягоныя крыкi. Ад магчымых нападкаў С. дзяцей купаюць перад заходам Сонца, стараючыся вылiць ваду, пакуль сонца не села. Раззлаваная С. можа знявечыць дзiця i на вачах ва ўсiх разбiць яму галаву аб камень. Цяжарныя жанчыны з мэтаю залагодзіць С. запрашалi яе да сябе ў хату на час родаў. Калi С. з’яўлялася, яе ўшаноўвалi, каб дзiця нарадзiлася цэлае. Згодна з народнымі перакананнямi, С. не баiцца нават святой вады. Паратунку ад гэтай чараўнiцы шукалi ў знахароў. Аналагічны персанаж вядомы заходнім славянам і славенцам. У палякаў ёсць і мужчынскі адпаведнік С. — strzyg або strzygoс. Аднак польская С. хутчэй падобная да нашых вупыроў і непрытомнікаў.

На думку даследнікаў, крыніцай назвы з’яўляецца лац. striga «старая чараўніца, ведзьма», якое паходзіць ад strix «сава вушастая, сіпуха», ст.– гр. strЯgx «нейкая начная птушка». Лічылася, што вушастая сава высмоктвае кроў у дзяцей (параўн. бел. ваўкавыск. пупыр «сава»), а таксама, што ў выглядзе савы па начах лётае чараўніца. У звязку з гэтым параўн. зялёныя кашачыя вочы беларускай С. Але шлях пранікнення антычнага вобраза ў славянскі арэал пакуль незразумелы (мяркуецца балканскае пасярэдніцтва).

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Стрыга

Л.І.Вінаградава

Стрыга (ад лат. striga ) - персанаж карпата-балканскай дэманалогіі, які супадае па асноўных прыкметах з ведзьмай. Павер'і пра Стрыгу вядомыя ў Славакіі, паўднёвай Польшчы, Славеніі, Харватыі. Па ўяўленнях палякаў Падгалля, Стрыга - злая вядзьмарка, здольная адбіраць малако ў чужых кароў і авечак, нападаць на спячых дзяцей і піць іх кроў, насылаць хваробы на людзей і скаціну  (пар. Вешціца). Па славацкіх вераваннях, Стрыгі  асабліва небяспечныя для людзей у перыяд з дня св. Люцыі (13.XII) да Каляд. У заходнеўкраінскіх і славацкіх дыялектах стрыгай завуць начнога матылька і лічаць яго душой ведзьмы, якая выляцела з цела спячай жанчыны, каб шкодзіць людзям. Нароўні з гэтым словам стрыга нярэдка пазначаўся дух памерлага чалавека, вампір, начная здань або душа памерлай ведзьмы.

У некаторых раёнах Рускай Поўначы і Паволжжы  вядомы тэрмін стрыга, які адносіцца да вядзьмаркі - "перажыншчыца", якая ў ноч на Івана Купалу ўпотай ад усіх састрыгала каласы ў чужым полі, пераймаючы ў сваю карысць ураджай .

 

СТРЫБОГ

Адно з божышчаў усходнiх славян. У «Аповесцi мiнулых гадоў» С. згадваецца сярод тых багоў, iдалы якiх былi ўстаноўлены князем Уладзiмiрам у Кiеве «на хълме въне двора теремьнаго». У «Слове пра паход Iгаравы»  вятры  названыя Стрыбожымi ўнукамi, якiя «встают с моря стрелами». На гэтай падставе многiя лiчаць, што С. з’яўляўся богам ветру. Б. Рыбакоў дапускаў, што С., магчыма, толькi эпiтэт галоўнага нябеснага божышча, а не асноўнае яго iмя. На думку Р. Якабсона, С. (ад стерти — «распаўсюджваць») быў парай падавальнiка дабротаў Дажбога. В. Iванаў i У. Тапароў, звяртаючы ўвагу на спалучэнне ў сярэднявечных тэкстах iмёнаў Дажбога i Стрыбога, супастаўляюць iх функцыi ў значэннi «даць, распаўсюдзiць долю цi даброты».

Iмя ж апошняга яны выводзяць з iндаеўрапейскага *ptr–ei– deiwo — «бог–бацька» i першы элемент iмя лiчаць блiзкiм да старажытнаславянскага «стрый» («дзядзька па лiнii бацькi»). Паводле меркавання В. Мартынава,  С. i Дажбог  супрацьпастаўлялiся адзiн другому як добры i злы бог. Згодна з прапанаванай М. Паповiчам схемай рэканструкцыi вышэйшага салярнага роўню мiфалагiчных персанажаў, пара Дажбог/ Стрыбог належала да нiжняй сферы  (разам з такiмi катэгорыямi, як чорнае/сiняе, зоркi, дзецi, жывёльная сiла, земляробы, урадлiвасць, нараджэнне i смерць, лёс).

У шэрагу iндаеўрапейскiх моваў слова, якое абазначае «бык», мае гук s перад t.r: авестыйскае staora, гоцкае stur, нямецкае stier. На падставе гэтага А. Голан мяркуе, што слова «Стрыбог» азначае «бык–бог» i этымалагiчна зблiжае з гэтым iмем слова «страла». У гэты ж этымалагiчны шэраг ён залiчвае iмёны старажытнарымскага Сатурна (бог земляробства, апякун багацця) i старажытнагрэцкiх сатыраў (казлападобныя  дэманы ўрадлiвасцi), скандынаўскага Surtr (бог агню). Правобразам С. даследнік лiчыць больш старажытнага бога нiжняга свету, апраметнай i зямлi, якi з’яўляўся адначасова богам мора, адным з атрыбутаў яго былi страла, дзiда.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Стрыбог

Па адной з версій, Стрыбог з'яўляецца вярхоўным царом вятроў - "Слова аб палку Ігаравым" заве ветры "Стрыбожымі  ўнукамі". Яго шанавалі і як знішчальніка ўсялякіх злачынстваў, разбуральніка зловымыслаў.

Па іншай версіі, Стрыбог ці Стрыба(га) - старажытнае вярхоўнае бажаство Прасторы, а затым і проста ўладар паветранай стыхіі, часу. Індаіранскае "бог" (авестыйскае "бага") у гэтым імі аб'яднана са славянскім "Стр’га"- распаўсюджваць, распасціраць. Па функцыях, як адзначае Б.А. Рыбакоў, Стрыбог блізкі да скіфскага Папаю і грэцкаму Зеўсу. Паводле ўсходне-славянскай традыцыі, Стрыба з'яўляецца ў выяве гусляра, які перабірае струны, з лукам за спіной, а на поясе - сагайдак са Стрэламі.

Вецер гуляе Струямі - Струнамі дажджу і прамянямі - Стрэламі святла, той жа вецер калыша Струны высокай травы ў поле на раўніне, дзе пануе Стрыбог. Несумнеўная фанетычная сувязь са словамі "страла", "струна", "Стрэмя" (адзін з галоўных эпітэтаў Ветра ў казках). "То вятры, Стрыбожыі  ўнукі, веюць з мора стрэламі на адважныя палкі  Ігаравы" - паведамляе "Слова аб палку Ігаравым". З громам і маланкаю цесна злучаюцца вятры, ўнукі Стрыбога, яны надаюць імклівасць стрэлам (прамяням) сонца, якімі яно апладняе ўсё здольнае да развіцця і пераследвае цёмную сілу смерці." Гэтым падкрэсліваецца функцыя Стрыбога, як пасродніка паміж Вышнім і Ніжнім светамі...

Яраслаў Дабралюбаў

Да ведама: Стрыбог (стараж. Стрыбогъ) - у славянскай міфалогіі бажаство, кумір якога быў усталяваны ў Кіеве ў 980 г.

 

21 ЖНІЎНЯ - ВЕТРАГОНЫ.

 

21 жніўня  Герман, Іосіф, Майсей, Мікалай, Восіп, Фёдар, Емяльян, Рыгор, Засіма, Савацей, Мірон, Леанід.

Казалі, што ў гэты дзень, 21 жніўня, вятры па чырвоным леце тужаць. А вятроў шмат і ў усякага сваё надвор'е.

Нашы продкі казалі:"вецер - Божае дыханне. Ён можа быць ціхім і моцным,  добрым і жорсткім."

Нарадзіўшамуся ў гэты дзень дадзена з вятрамі размаўляць, уціхамірваць іх або наадварот, упрасіць бурай абгарнуцца.

 

21 жніўня. Мірон Ветрагон.

У гэты дзень бываюць моцныя вятры. "Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белу свету, заплакалі па красну лету". "Які Мірон Ветрагон, такі і студзень".

Раннія туманы у канцы лета да ўраджая будучага года.  За ноч, глядзіш, ад туману счарнее бацвінне бульбы. Нічога, лету двойчы не бываць, у тэрмін халадок не шкодзіць.

"Пры сіверы пасееш, жыта ўродзіцца мацней і буйней". Як правіла, гэты дзень легкадумны.

Імяніны ў Рыгора (грэцкае - "які не спіць"), Леаніда (грэцкае - "падобны льву"), Мірона (грэцкае - "пахучы").

21 жніўня - Емельян.

СТРАЦІМ

 

Страцім - У "Галубінай кнізе", старадаўняй складанцы духоўных вершаў, пра гіганцкую птушку Страцім сказана наступнае:

Страцім-птушка ўсім птушкам маці. Чаму яна ўсім птушкам маці? Жыве Страцім-птушка на акіяне-моры.  І дзяцей нараджае на акіяне-моры, Трымае увесь  белы свет  пад правым крылом. Топіць яна караблі гасцінныя з  таварамі каштоўнымі. Калі Страцім ўстрапянецца, У другой  гадзіне  пасля паўночы, Заспяваюць усе пеўні ды на ўсёй зямлі. Таму Страцім-птушка ўсім птушкам маці (аўтар энцыклапедыі  Аляксандрава Анастасія ).

Мабыць, пра гэту ж гіганцкую птушку, якую часам звалі Страфілам, апавядае іншы старажытны рукапіс: "Есць курэй, галавой  дасягаючы да нябёсаў, а мора яму да калена; калі сонца абмываецца ў акіяне, тады акіян захвалюецца, і пачнуць хвалі біць кура па пёрах; ён жа, адчуўшы хвалі, крычыць "кока-раку", што значыць: "Госпадзі, яві свету святло!""( аўтар энцыклапедыі  Аляксандрава Анастасія)

 

Зрэшты, навукоўцы лічаць, што Страцім не звышпевень, а страус: калісьці даўным-даўно перакладнікі сутыкнуліся з гэтым словам у грэцкім тэксце і, птушкі такой не ведаючы, проста перапісалі найменне славянскімі літарамі. Вось і атрымалася " Страцім". Малявалі птушку - гіганта з маленькай галавой на тонкай шыйцы, кручкаватай дзюбай, доўгім вузкім целам і адным паднятым угару крылом.

Страцім -  з'яўляўся светлай птушкай бога вятроў, Стрыбога, яна кіруе  ўсімі вятрамі.

СТРЭФІЛ

 

А.В.Чарняцоў

СТРЭФІЛ, Страцім, Нагай-птушка - у духоўных вершах пра Галубіную кнігу - "усім птушкам маці". Адбываецца ад грэцкага слова, якое пазначае страуса. Жыве сярод мора-акіяна, падобна алканасту. Ранкам, пасля таго як Стрэфіл "ўстрапечацца", па ўсёй зямлі пачынаюць спяваць пеўні.

Літ.:

Мочульский В. Историко-литературный анализ стиха о Голубиной книге. Варшава, 1887.

 

 

СТРУНА

Магічная сіла музыкі была вядома  нашым прашчурам з найстаражытных часоў - можна ўспомніць таго ж наваградскага купца Садко, які нацешыў слых Подданнага Цара. Асобныя часткі музычных прылад надзяляліся той жа сілай. Каб усцерагчы дзіця ад сурокаў, яму на руку апраналі скрыпічную струну.

Стрэчанне

 

Стрэчанне Гасподняе

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

Заўтра праваслаўныя адзначаць адно з вялікіх святаў — Стрэчанне Гасподняе. У народзе яго яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята і ў хрысціянскай, і ў народнай культуры выступае свечка, асвечаная ў храме ў гэты дзень.

Звычайна свечкі-”грамніцы” людзі рыхтавалі загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялі самыя вялікія свечкі, у каго пчол не было — куплялі жоўты воск у краме або ў знаёмых пчаляроў. Беларускі этнограф М. Я. Нікіфароўскі адзначаў, што грамнічныя свечкі былі “такога памеру, які дазваляў бы схаваць яе на грудзях пад верхняй вопраткай або ў рукаве і такім чынам утаіць ад чужых прысутнасць свечкі”. Ён жа адзначаў, што свечка, памеры якой карацей за пяць вяршкоў (22 см) і таўшчынёй менш за мезены палец, не лічылася “грамніцай” і не магла надзейна засцерагчы яе ўладальнікаў. Найбольш тыповыя памеры былі наступныя: даўжыня прыкладна 10 вяршкоў (44 см), а таўшчыня — тры чвэрці вяршка (каля 3,5 см). Такія памеры былі абумоўлены практыкай гаспадарчай дзейнасці і той колькасцю абрадавых сітуацый, у якіх грамнічная свечка выступала ключавым атрыбутам.
Далей этнограф заўважае: “Яны захоўваліся ў розных месцах: у сенцах, у клеці, у свірне як простыя прадметы штодзённага ўжытку. У гэтым выпадку дазвалялася выкарыстоўваць падрыхтаваную свечку пры гасцявых, напрыклад, патрэбах, пры вячэрніх работах, але такая свечка ўжо не выкарыстоўвалася потым на грамнічныя патрэбы, а спальвалася пры будзённым ужыванні або, пераплаўленая, ішла на падрыхтаванне новай свечкі, дарылася беднаму, адносілася ў царкву, у капліцу”.

Сёння хіба толькі пчаляры здольны зрабіць сапраўдную свечку-”грамніцу” адпаведных памераў. Часцей за ўсё свечкі купляюць у храмах, аднак у сувязі з тым, што яны значна меншых памераў, іх раяць браць тры і перавязваць “васьмёркай” пасмачкай вычасанага лёну.

* Пасля вяртання дадому гаспадар неадкладна даставаў свечку, жонка запальвала яе і адбываўся незвычайны, але абавязковы абрад агністага крыжавання. Спачатку бацька абпальваў крыжападобна валасы на сваёй галаве, потым жонцы і ўсім астатнім членам сям’і па ўзросту. Па чарзе, пачынаючы ад старэйшых, да яго падыходзілі ўсе члены сям’і і судакраналіся з полымем, тым самым як бы далучаючыся да жыццядайнага нябеснага агню, які знішчае ў чалавеку ўсю брыдоту.

* Пасля “вогненнага асвячэння” ўсіх дамачадцаў бацька ў суправаджэнні дзяцей абходзіў усе куты хаты, зноў жа крыжападобна выпальваючы нячыстую сілу. Знакам такога “выпальвання” заставаліся чорныя крыжы на бэльках або дзвярах.

* Затым ён выходзіў у двор і выконваў той жа абрад ва ўсіх гаспадарчых пабудовах, за выключэннем лазні.

* Акрамя гэтага, у некаторых рэгіёнах існавала наступнае рытуальнае дзеянне: у хлеў неслі грамнічную свечку і разломвалі-разразалі яе на столькі частак, колькі жывёл там было. Такое дзеянне надзейна захоўвала хатнюю скаціну ад сурокаў.

* Дбайныя гаспадыні стараліся ў такое вялікае свята выканаць асобныя дзеянні, скіраваныя на паляпшэнне дабрабыту і перасцярогу дамачадцаў:

* Курам давалі больш аўса, каб яны лепш несліся, а яйкі былі больш смачныя. Прыказка сведчыла: “Кармі курэй аўсом — вясной і летам будзеш з яйцом”.

* Вярнуўшыся дадому пасля вячэрняга набажэнства, гаспадар трос садовыя дрэвы, каб яны далі багаты ўраджай пладоў.

* Традыцыя забараняла ў гэты дзень адпраўляцца ў далёкую дарогу. Напрошваецца прамая аналогія з Калядамі, калі ў першы вечар пажадана было ўсім сядзець за сямейным сталом. Праз кароткі прамежак часу пачнецца Вялікі пост, таму лічылася абавязковым сем разоў паесці ў гэты дзень.

* Старыя людзі раілі: “Грамнічную свечку нельга пазычаць, як і агонь, нават у блізкія дамы сваякоў, родным, што жывуць у іншай сям’і”.

* На Грамніцы ў храмах асвячалі не толькі свечкі, але і ваду. Па ступені значнасці грамнічная вада лічылася на адным узроўні з той, якую бралі на Вадохрышча. Ваду даволі часта выкарыстоўвалі адначасова са свечкай. Калі хлопец ішоў служыць у войска, то маці з бацькам акраплялі яго пры выхадзе з хаты свянцонай вадой і ў голас гаварылі наступныя словы: “Божухна захавай цябе”.
Грамнічную свечку выкарыстоўвалі на працягу ўсяго года.

* Яе палілі падчас разгавення ў калядны вечар.

* На Юр’я (6 мая), першы раз выганяючы карову на пашу, каб максімальна перасцерагчы галоўную карміцельку сям’і ад розных пашкоджанняў, гаспадыня брала ў рукі грамнічную свечку, вербную галінку і чырвонае яйка і тройчы па Сонцы абходзіла вакол каровы. Адвячоркам сустракала скаціну з поля з тым жа наборам свяшчэнных рэчаў.

* Найбольш моцным абярэгам грамнічную свечку лічылі ў час летняй навальніцы. Тое, што нарадзілася ад нябеснага агню, тое, што асвечана царкоўным абрадам, станавілася своеасаблівым гарантам перасцярогі. Свечка-”грамніца”, як дачка бога-грамаўніка, павінна была адвесці гнеў бацькі і заступіцца за чалавека ўжо хаця б таму, што ў гэтай хаце прысутнічала яго сімвалічная частка.

Улетку пры набліжэнні навальніцы гаспадыня запальвала грамніцу і ставіла на падаконнік.

* На Купалле, каб не прапала малако ў каровы, гаспадыня вешала над дзвярамі серп і крапіву-жыгучку, а да вушака мацавала свечку-”грамніцу” кнотам уніз. Грамнічная свечка суправаджала абрады засявання і зажынак. Яе запальвалі тады, калі насыпалі насенне ў мяхі перад сяўбой і перад тым, як засыпаць першы вымалачаны хлеб у засек. Без грамнічнай свечкі не распачыналі зажынкі. Усё гэта рабілася для таго, каб захаваць палетак ад граду.

* Свечку-абярэг шырока выкарыстоўвалі і падчас выканання сямейна-родавых абрадаў.

* Адпраўляючы разам з хроснымі бацькамі дзіця да храма, родныя бацькі давалі ім асноўны хатні абярэг. Захавайце тую свечку-”грамніцу”, з якой вы хрысцілі дзіця, і запаліце яе тады, калі будзеце адпраўляць маладых да вянца. Гэту эстафету далей падхопяць вянчальныя свечкі! Дарэчы, мы ў дадзеным выпадку не прапаноўваем нічога новага, проста дапаўняем адным штрыхом тое, што рабілі нашы мудрыя продкі.

* Запальвалі “грамніцу” і ў той момант, калі збіраліся адымаць дзіця ад грудзей.

* Свечку-”грамніцу” давалі ў рукі цяжка паміраючаму чалавеку, а потым ставілі яе каля галавы памерлага. Яна павінна была дапамагаць душы нябожчыка пакінуць хату так, каб не “пакрыўдзілася” ды не “выгледзела” сабе яшчэ каго-небудзь са сваякоў. Аднак трэба памятаць: калі ў іншых выпадках свечкай-”грамніцай” карысталіся на працягу года ў самых розных сітуацыях, то ў выпадку смерці чалавека яна павінна была згарэць уся ў гэты ж дзень.

* “Грамніцу” бралі з сабой, калі ішлі сватаць дзяўчыну, калі дружына маладога ехала выкупляць нявесту, калі вясельны поезд адпраўляўся да вянца, калі вяселле пераязджала ў дом жаніха. Грамнічная свечка, загорнутая ў кавалак даматканага палатна, ляжала на стале перад маладымі побач з хлебам-соллю, якімі бацькі сустракалі пару пасля вянчання.

* Някепска будзе запаліць асвечаную “грамніцу” і ў дні нараджэнняў кожнага з членаў сям’і, калі маладых адпраўляюць у загс, а парадзіху ў раддом, калі нованароджанага прывозяць дадому і панясуць у царкву хрысціць і г.д.

* Калі ж на працягу года свечка выкарыстоўвалася радзей і заставалася яшчэ вялікая яе частка, то яна дапальвалася ў святыя вечары на Каляды або непасрэдна перад Грамніцамі.

СТРАЧОК.

 

Асвячоны і насімы на грудзі страчок ахоўвае ад сурокаў (Польшча).

 

Выявы страчка:






Страла

 

 

Cузор’е Страла знаходзіцца ў паўночным паўшар'і. У грэцкай міфалогіі Страла была знакам чароўнага правасуддзя. Зеўс дзівіў сваіх ворагаў маланкамі, Апалон - не ведаючымі  прамашкі стрэламі, залатой ці свінцовай стралой Эрот выклікаў каханне і нянавісць. Стрэлы сына Зеўса Геракла наносілі невылечныя раны. Хоць сузор'е Стралы (Sagitta) і складаецца са слабых зорак, яно вельмі прыгожа; яго можна лёгка знайсці ў Млечным шляху паміж сузор'ямі Лебедзя і Арла.

Крыніца: аўтар электроннай энцыклапедыі  Аляксандрава Анастасія myfhology.narod

Стралец

 

 

Задыякальнае  Сузор'е Стралец (Sagittarius). На небе ёсць два кентаўра. Адзін - мудры Хірон, сын Кронаса і Філіры, настаўнік шматлікіх герояў старажытнасці, лекар, паэт і музыка (мы ведаем пра яго з аповяду пра арганаўтаў). Па падданні, ён склаў першы нябесны глобус і падзяліў Задыяк на сузор'і, каб дапамагчы арганаўтам у іх плаванні. Складаючы нябесны глобус, ён прадугледзеў месца і для сябе, але яго захапіў адзін з дзікіх і жорсткіх кентаўраў - Кротас ці Несс, якога  баіцца нават Скарпіён. Калі Хірон, выпадкова паранены атручанай стралой  Геракла, вырашыў падарыць сваю неўміручасць Праметэю, а сам памерці, Зеўс захацеў змясціць яго на неба. Аднак у Задыяку для Хірона не знайшлося падыходнага месца, і яго нябесным малюнкам з'яўляецца паўднёвае сузор'е Цэнтаўра.

Сузор'е Стральца (нябеснае ўвасабленне Кротаса) кульмінуе апоўначы ў канцы ліпеня - пачатку жніўня. Самая зоркая зорка Стральца носіць назву Рукбат ("калена"; па-арабску Рукбат ці Рамі - "калена стралка"). У сузор'і Стральца знаходзяцца шмат яркіх газавых туманнасцяў і скупнасцяў зорак, лёгкіх для назірання, а таксама нябачны ў аптычным дыяпазоне спектру з-за моцнага міжзоркавага паглынання цэнтр нашай Галактыкі. Праз сузор'е Стральца праходзіць Млечны Шлях. На нашай карце Стралец акружаны сузор'ямі Казярога, Паўднёвай Кароны (Corona Australis), Скарпіёна, Шчыта (Scutum) і Антыноя (Antinous).

Крыніца: аўтар электроннай энцыклапедыі  Аляксандрава Анастасія myfhology.narod

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны