Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 26 госцяў анлайнДАБУНЫ |
Дабуны (Dobunni)
Брытанскае племя, якое жыло ў даліне ракі Тэмзы, а гэтак жа на паўднёвым усходзе Ўэльса (графства Мінуі). Дабунны здабывалі соль, чаканілі сваю манету. Уваходзяць у групу белгскіх плямёнаў. Рымскім цэнтрам гэтага племя стаў Карыній (лат. Corinnium Dobunnorum, сучасны Сірэнчэстэр, ангел. Cirencester, графства Кайрлоіу).
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з дабуннамі
в. Дабея> Віцебская вобласць >Гарадок >Дабейскі в. Дабужа>Магілёўская вобласць > Быхаў > Смоліцкі в. Дабосна> Магілёўская вобласць > Кіраўск > Дабасненскі в. Новая Дабосна> Магілёўская вобласць > Кіраўск > Дабасненскі в. Дабовічы >Гарадзенская вобласць > Іўе > Эйгердаўскиі в. Дабучын> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Харэўскі п. Дабужа>Гомельская вобласць > Рэчыца > Камсамольскі
Прозвішчы: Дабашынскі – герба Абданк, Дабжанскі, Дабкевіч, Дабоўскі, Даборскі – герба Незгода , Дабышэўскі – герба Шелига – старажытныя беларускія шляхецкія роды.
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Добковая Зофея, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 109 адв.
МІФАЛОГІЯ
Дабог
В.В.Іваноў, В.Н.Тапароў
Дабог - у паўднёваславянскай міфалогіі міфалагізаваная выява зямнога цара ("цар на землі" ў сербскай казцы), супрацьпастаўляемая Богу на небе. Імя ДАБОГ блізка да імя дэмана Даба ў сербскім фальклоры і назва шанаванай ў сербаў гары: назва ў славян гор імёнамі богаў адлюстроўвала, відаць, старажытны культ гор - пар. Белабог, Чарнабог. Імя ДАБОГ, як і усходне-славянскае Дажбог, узводзіцца да спалучэння дзеяслова "даваць" з імем "бог" як пазначэннем долі - дастатку.
Добі
У ангельскім і шатландскім фальклоры дурнаватыя фейры, якія знаходзяцца ў сваяцтве з брауні. Іх тупасць увайшла ў прымаўкі. Па паданням, даўно існаваў звычай закопваць скарбы ў зямлю і давяраць іх ахову брауні. Калі брауні паблізу не апынялася, даводзілася спадзявацца на добі, тыя ніколі не адмаўляліся, але ім нічога не каштавала пачаць пазяхаць і выпусціць зладзюжак. А то па дабрыні душэўнай, яны маглі аддаць скарбы першаму сустрэчнаму. Яшчэ добі бяруцца за любую хатнюю працу але псуюць усё, што толькі можна - б'юць яйкі, праліваюць малако і гэтак далей. Па некаторых крыніцах. добі - не гэтулькі фейры, колькі духі адпрэчаных жанчын, якія блукаюць па людскіх хатах, імкнучыся даказаць, што яшчэ на штосьці падыходзяць. (Г.І.: гэтае слова вельмі сугучна са словам далбаё…. Магчыма далбаё… гэта былі такія ж дурнаватыя духі, падобныя на добі).
Падрыхтавала Галіна Арцёменка |