Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 61 госцяў анлайнВАНГІЁНЫ |
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі рассяленне германцаў у кантынентальнай Еўропе ў сярэдзіне I стагоддзі н.э.
Вангіёны (лат. Vangiones) - германскае племя невызначанага паходжання. Разам са свевамі Арыавіста перайшлі Рэйн у заходнім кірунку. У 58 году да н.э. былі пераможаны Цэзарам і былі змушаны сысці назад. Пазней ізноў перайшлі Рэйн. Галоўным раёнам рассялення вангіёнаў (лат. Civitas Vangionum) cтaў горад Барбетамаг на Рэйне. Былі рана раманізаваны. Крыніца: Künzl E. Die Germanen. — Stuttgart: Konrad Theiss Verlag, 2006, S. 63.
Аб паходжанні германцаў і месцазнаходжанні Германіі.
Карнелій Тацыт. (урывак) ……..
28. Аб тым, што галы некалі былі непараўнальна мацней, паведамляе самы дасведчаны ў гэтым пісьменнік - чароўны Юлій; адгэтуль суцэль верагодна, што частка галаў перайшла ў Германію. Ці магла гэтак малаважная перашкода, як рака, перашкодзіць любому ўздужаламу племю захопліваць і змяняць месцы пасялення, нікім датуль не занятыя і яшчэ не падзеленыя паміж магутнымі ўладарамі? Такім чынам, паміж Герцынскім лесам і рэкамі Рэйнам і Менам жылі гельветы, яшчэ далей - бойі, прычым абодва племя - галы. Дагэтуль гэтая вобласць носіць назоў Бойгем, і ў ім захоўваецца памяць аб яе даўнім мінулым, хоць жывуць у ёй цяпер зусім іншыя. Але ці аравіскі перасяліліся ў Панонію, аддзяліўшыся ад германскай народнасці осаў, або осы ў Германію, аддзяліўшыся ад аравіскаў невядома, пры тым невядома ці тоесныя ў іх да гэтага часу мова, установы, норавы, бо паміж абодвума берагамі, пры паўсюднай у той час беднаце і волі, не было адрозненняў ні ў лепшы, ні ў горшы бок. Трыверы і нервіі дамагаюцца на германскае паходжанне і, больш таго, фанабэрацца ім, як быццам хвальба падобным сваяцтвам можа пазбавіць іх ад падабенства з галамі і ўласцівай тым млявасці. Бераг Рэйна засяляюць несумнеўна германскія плямёны - вангіоны, трыбокі, неметы. І нават убіі, хоць яны і ганараваліся стаць рымскай калоніяй і ахвотней мянуюць сябе агрыпінцамі па імі заснавальніцы яе, не саромеюцца свайго германскага паходжання; уварваўшыся раней у Галію, яны былі размешчаныя дзеля выпрабавання іх адданасці на самім берагу Рэйна, зрэшты не для таго, каб знаходзіцца пад нашым наглядам, але каб адбіваць непрыяцеля. ….
Вандамен Краіны пражывання: Інданэзія Крыніца: http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з вангіёнамі
в. Ванькаўшчына>Менская вобласць > Слуцак >Знаменскі в. Ванькаўшчына >Менская вобласць > Мар’іна Горка >Галоцкі в. Ванелевіы > Менская вобласць > Копыль >Доктаравіцкі в. Ванічы>Магілёўская вобласць > Клічаў> Патокскі в. Вангі> Гарадзенская вобласць > Ліда >Пяскоўскі в. Ванелькі>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Каменскі в. Ванюжычы>Гомельская вобласць > Петрыкаў > Навасёлкаўскі в. Вангішкі > Віцебская вобласць > Рассоны >Опсаўскі
Прозвішчы: Ванкевіч, Ванкоўскі, Ванлярлярскі, Ваноўскі, Вансевіч, Ванслаў, Вансовіч, Вансяцкі-Фурс, Вансяцкі, Ванькевіч, Ваньковіч, Ваньчын, Вонскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды.
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Ванькевич Юхно, ставiу коней з м-ка Носау 13 адв. Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з вангіёнамі Вані - Грузія) Вонсан - КНДР Ван — Турцыя
МІФАЛОГІЯ
Ваны
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі Ваны (інш.-ісл. Vanir) - група богаў у нямеччына-скандынаўскай міфалогіі. Яны значна старажытней і мудрэй асаў, з якімі то варагуюць, то складаюць звяз. У першыя гады ад стварэння свету ваны паслалі асам жанчыну Гульвейг (што значыць "сіла золата"), жывое ўвасабленне сквапнасці. Адзін тройчы спрабаваў знішчыць яе, і тройчы яна ажывала. У помсту за абразу, асы пачалі вайну супраць ванаў. У войска кінуў Одзін дзіду, гэта таксама адбылося ў дні першай вайны; паваліліся сцены крэпасці асаў, ваны ў бітве ворагаў перамагалі. "Порицание Вёльвы", страфа 24 Пазней богі склалі мірную дамову і абмяняліся адзін з адным закладнікамі. З тых часоў некаторыя ваны - Фрэйр, Фрэйя і Н’ерд - пасяліліся ў Асгардзе, а асы Хенір і Мімір жывуць з ванамі. "Беовульф. Старшая Эдда. Песнь о Нибелунгах" Серия "Библиотека всемирной литературы" Москва 1975 г. "Порицание вёльвы", стрфы 22 - 24 - стр. 185, комментарий - стр. 666 - 667. Спіс ванаў " Гулльвейг - злая вядзьмарка, якая паслужыла чыннікам вайны асаў і ванаў. " Нертус - багіня ўрадлівасці, расліннасці. " Н’ерд - бог урадлівасці, ветра і марской стыхіі, жыве ў Асгардзе як закладнік; бацька Фрэйра і Фрэйі. " Фрэйр - бог лета, ураджая, багацця і міру. " Фрэйя - багіня кахання і прыгажосці
ВАНІ
Вані (інш.-япон., "кракадзіл"), у японскай міфалогіі чароўная жывёла. Яе аблічча невыразнае. Яе інтэрпрэтуюць не толькі як кракадзіла, але і як марскую змяю і акулу. В. сустракаецца ў міфе пра Хаоры, у шматлікіх легендах; у "Харыма-фудокі" маецца аповяд пра марское бажаство Вані, якое кожны год з'яўляецца з мора ў суправаджэнні мноства рыб, прычым яго з'яўленне нешчасліва для людзей, а мяса гэтых рыб атрутна.
ВАНФ
Ванф (Vanth), у этрускай міфалогіі жаночы дэман замагільнага свету, увасабленне смерці. На люстэрках, фрэсках Ванф часта малявалася з Харуном. Сталыя атрыбуты Ванфы: скрутак, паходня, меч, змеі, якія ўвінаюць рукі, ключ. Часам атаясамляецца з грэцкімі фурыямі. ВАНАПАГАНЫ
Ванапаганы - у эстонскай міфалогіі зласлівыя волаты, якія жывуць у пячорах, на дне возера і пад зямлёй. Ванапаганы - добрыя майстры, займаюцца кавальскім рамяством, шыюць чаравікі і г.д. Часам запрашаюць да сябе ў госці людзей і адорваюць іх вуголлем; калі
пакласці гэта вуголле ў фартух, яны ператворацца ў золата. Ванапаганы будуюць масты праз азёры і мора (душа чалавека, які прайшоў па такім масту, трапляе да д'ябла). У казках волаты нярэдка паводзяць сябе падобна чорту і штораз застаюцца ў дурнях. У эстонскім народным эпасе "Калевіноэг" распавядаецца, як герой Калевіноэг змагаўся з ванапаганам у кіданні камянёў:
"Выпал жребий великану Пераклад В.Дзержавіна і А.Качаткова
Падрыхтавала Галіна Арцёменка
|