ПЕТРАКАРЫІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 484 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Петракарыі (Petrocorii)

 

Гальскае племя, якое жыло ў Гарумны.

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з петрыкарыямі.

 

в. Пятроліна >Менская вобласць > Лагойск >Нестановіцкі

в. Петрашава>Менская вобласць > Вілейка >Вязынскі

в. Петрылава>Менская вобласць > Вілейка >Хаценчыцкі

в. Пятроўшчына >Менская вобласць > Маладзечна >Гарадокскі

в. Петрова > Менская вобласць > Валожын >Івенецкі

в. Пятрусаўшчына > Менская вобласць > Валожын >Пральнінскі

в. Петрашунцы > Менская вобласць > Валожын >Сакоўшчынскі

в. Пятровічы > Менская вобласць > Валожын >Яршэвіцкі

в. Пятрачкі>Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі

в. Петралеўцы>Менская вобласць > Мядзел > Слабодскі

в. Пятрова >Менская вобласць > Мядзел >Старагабскі

в. Пятрышкі>Менская вобласць > Менск >Петрышкаўскі

в. Пятровічы>Менская вобласць > Жодзіна >Пятровіцкі

в. Пятроўка>Менская вобласць > Чэрвень >Хутарскі

в.  Пятровічы>Менская вобласць > Старыя Дарогі >Палажэвіцкі

в. Петравінка> Менская вобласць > Смілавічы >Клінацкі

в. Пятроўка> Менская вобласць > Смілавічы >Хутарскі

п. Пятроўск> Менская вобласць > Узда > Хатлянскі

п. Пятроўск> Менская вобласць > Узда > Целякоўскі

в. Петрылавічы> Менская вобласць > Стаўбцы>Цесноўскі

х. Петрова> Менская вобласць > Стаўбцы >Цесноўскі

в. Петрашэвічы>Менская вобласць > Койданава > Бароўскі

 

х. Пятроўка >Гарадзенская вобласць > Воранава >Забалоцкі

х. Пятроўка >Гарадзенская вобласць > Воранава >Місевіцкі

в.  Пятровічы>Гарадзенская вобласць > Іўе > Іўеўскі

в. Петрыкі>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Красненскі

в. Петрыканы >Гарадзенская вобласць > Іўе > Гераненскі

в. Петрыманаўшчына >Гарадзенская вобласць > Іўе > Суботніцкі

в. Пятроўцы >Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца >Пархімаўскі

в. Петрэвічы > Гарадзенская вобласць > Зэльва > Каралінскі

в.  Петралевічы I >Гарадзенская вобласць > Слонім > Паўлаўскі

в.  Петралевічы II >Гарадзенская вобласць > Слонім > Паўлаўскі

в. Петрашэўцы >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Рэплеўскі

в. Пятрашышкі> Гарадзенская вобласць > Астравец >Спондаўскі

в. Петрашкі>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Арлеўскі

в. Пятрашышкі>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Першамайскі

в. Петрашулевічы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Вайневіцкі

в. Петрашы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Дварэцкі

в. Пятрукі>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Раготнаўскі

в. Пятрэвічы>Гарадзенская вобласць > Наваградак > Пятравіцкі

в. Пятры >Гарадзенская вобласць > Ліда > Дакудоўскі

 

в. Пятрыцкае>Гомельская вобласць > Брагін >Малейкаўскі

в. Пятровічы>Гомельская вобласць > Светлагорск >Мікалаеўскі

в. Петравічы >Гомельская вобласць > Карма > Стараградскі

п. Пятроў >Гомельская вобласць > Гомель > Аздзелінскі

 

в. Петрыгі>Магілёўская вобласць > Мсціслаў > Забалоцкі

в. Пятровічы> Магілёўская вобласць > Магілёў > Недашаўскі

п. Пятроўскі >Магілёўская вобласць > Касцюковічы> Баронькаўскі

в. Пятроўка >Магілёўская вобласць > Клімавічы > Галіцкі

 

в. Петракова> Віцебская вобласць > Расоны >Гарбачоўскі

в.  Пятровічы>Віцебская вобласць > Докшыцы >Парплішчанскі

в. Пятроўшчына> Віцебская вобласць > Глыбокае > Узрэцкі

в. Пятровічы > Віцебская вобласць > Паставы > Волкаўскі

х. Пятроўшчына > Віцебская вобласць > Браслаў > Межанскі

в. Пятровічы>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Валожынскі

в. Пятровічы> Віцебская вобласць > Паставы > Мягунскі

в. Петрышкі > Віцебская вобласць > Паставы > Лынтупскі

в. Петруці > Віцебская вобласць > Паставы > Лынтупскі

в. Пятровічы > Віцебская вобласць > Паставы > Дунілавіцкі

в. Пятровічы > Віцебская вобласць > Паставы > Камайскі

в. Пятроўшчына > Віцебская вобласць > Паставы > Шыркоўскі

в. Пятровічы > Віцебская вобласць > Паставы > Белькоўскі

в. Пятроўскія > Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелаўскі

в. Петрунава> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелаўскі

х. Пятроўшчына > Віцебская вобласць > Глыбокае > Зябкаўскі

х. Пятроўшчына > Віцебская вобласць > Браслаў > Зарацкі

в. Петрыкі>Віцебская вобласць > Дуброўна >Засценкаўскі

в. Петрыкі>Віцебская вобласць > Дуброўна >Пірагоўскі

в. Петрова >Віцебская вобласць > Гарадок >Бычыхінскі

х. Петрунова>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Радзюкоўскі

в. Петруці > Віцебская вобласць > Паставы > Палескі

 

в. Пятрэвічы >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Новамышскі

в. Пятровічы>Брэсцкая вобласць > Жабінка > Ракітніцкі

в. Пятровічы >Брэсцкая вобласць > Лунінец > Мікашэвіцкі

 

Прозвішчы: Петражыцкі, Петразолін, Петрашкевіч, Петрашэўскі, Петрусевіч-Куршэўскі, Петрыкоўскі, Пётрак, Пятровіч, Пятроўскі, Пятрышч – старажытныя беларускія шляхехецкія роды.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Петр, б. Вiлькейскай вол. Жамойцкай з-лi 234 адв.
Петр, б. Вiлькейскай вол. Жамойцкай з-лi, яго зяць - Юргелис 234 адв.
Петр, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д., яго браты - Юрий Яцкович, Станислав i Якуб 29
Петр, б. Няменчынскага пав. Вiленскага в-д. 73 адв.
Петр, б. Полацкай з-лi, яго дзецi - братанiчы Андрея Семеновича Епимаховича 218
Петр, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д., яго брат - Станислав Шафранник 130
Петр, з. Дарагiцкай з-лi Падляшскага в-д. 127
Петр, кн., выстаўляў каня з Астрынскага пав. Троцкага в-д. 97 адв.
Петр, пiсар каралевы, б. Мсцiслаўскага пав. 227 адв.
Пётр, святы с. 31
Петравис Венцко, б. Вяшвянскай вол. Жамойцкай з-лi 267
Петрайтис Лаврин, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 248 адв.
Петраш, б. Вiдукльскай вол. Жамойцкай з-лi 253 адв.
Петраш, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 248 адв.
Петраш, сакольнiк Наўгародскага пав. 41
Петраш, т. 115 адв.
Петрашевич Адаiи, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 19 адв.
Петрашевич Андрей, б. Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 105 адв.;с. 98
Петрашевич Бернат, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79
Петрашевич Бовлав, б. Паюрскай вол. Жамойцкай з-лi 263
Петрашевич Богдан, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 86 адв.
Петрашевич Богдан, б. Кернаўскага пав. Вiленскага в-д. 54
Петрашевич Буя, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70 адв.
Петрашевич Венцлав, б. Лiдскага пав. Вiленскага в-д. 33
Петрашевич Габриал, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 87
Петрашевич Габрыял, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 247
Петрашевич Григор, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175
Петрашевич Довгутис, б. Бяржанскай вол. Жамойцкай з-лi 277
Петрашевич Ейгинт, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65 адв.
Петрашевич Забела, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 251 адв.
Петрашевич Канчалга, б. Патумшышскай вол. Жамойцкай з-лi 272
Петрашевич Каспар, б. Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 48 адв.
Петрашевич Климунт, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 196 адв.
Петрашевич Ленарт, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175
Петрашевич Мартин, б. Астрынскага пав. Троцкага в-д. 97 адв.
Петрашевич Мартин, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 100 адв.
Петрашевич Мартин, б. Медзiнгонскай вол. Жамойцкай з-лi 270
Петрашевич Мартин, б. Рэтаўскай вол. Жамойцкай з-лi 265 адв.
Петрашевич Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175 адв.
Петрашевич Мартинковая, б. Крожскай вол. Жамойцкай з-лi 281
Петрашевич Матей, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 76 адв.
Петрашевич Матей, б. Коршаўскай вол. Жамойцкай з-лi 261
Петрашевич Матей, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 112
Петрашевич Матыс, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175
Петрашевич Мацко, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65 адв.
Петрашевич Миколай, б. Астрынскага пав. Троцкага в-д. 97 адв.
Петрашевич Миколай, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 28
Петрашевич Пац, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65 адв.
Петрашевич Пац, б. Ясвойнскай вол. Жамойцкай з-лi 286 адв.
Петрашевич Ромашко, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 78 адв.
Петрашевич Рымко, б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 236 адв.
Петрашевич Станислав, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 69 адв.
Петрашевич Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 191
Петрашевич Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 196 адв.
Петрашевич Стань, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 67
Петрашевич Станько, б. Тандзягальскай вол. Жамойцкай з-лi 285
Петрашевич Стас, б. Кернаўскага пав. Вiленскага в-д. 55 адв.
Петрашевич Стец, б. Троцкага пав. Троцкага в-д. 113 адв.
Петрашевич Щепан, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 67
Петрашевич Щепан, б. Рэтаўскай вол. Жамойцкай з-лi 265 адв.
Петрашевич Щепан, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175
Петрашевич Юрей, б. Ашменскага пав, Вiленскага в-д. 18 адв.
Петрашевич Юрей, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 75
Петрашевич Юрий, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65 адв.
Петрашевич Юшко, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 109 адв.
Петрашевич Якуб, б. Гядройцкага пав. Вiленскага в-д. 72 адв.
Петрашевич Якуб, б. Крожскай вол. Жамойцкай з-лi 281
Петрашевич Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 191
Петрашевич Ян, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 22
Петрашевич Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175 адв.
Петрашевич Янко, б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 236 адв.
Петрашевича Мартиновая, б. Вiдукльскай вол. Жамойцкай з-лi 257 адв., 288
Петрашко Войтех, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 196 адв.
Петрашковая, удава, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 87 адв.
Петрашкович Андрей, б. Гядройцкага пав. Вiленскага в-д. 72
Петрашкович Андрей, б. Жыжморскага пав. Троцкага в-д. 80 адв.
Петрашкович Лукаш, б. Жыжморскага пав. Троцкага в-д. 80 адв.
Петрашкович Мартин, б. Слонiмскага пав. Троцкага в-д.106
Петрашкович Матыяс, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79 адв.
Петрашкович Миколай, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 113
Петрашкович Михайло, б. Менскага пав. Вiленскага в-д. 30
Петрашкович Станислав, б. Жыжморскага пав. Троцкагав-д. 81
Петрашкович Стас, б. Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 82
Петрашкович Стас, б. Ясвойнскай вол. Жамойцкай з-лi 286 адв.
Петрашкович Стась, б. Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 106
Петрашкович Юрей, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 63
Петрашкович Юрей, б. Кернаўскага пав. Вiленскага в-д. 55 адв.
Петрашковича Миколаевая, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 60 адв.
Петрашовая, удава, б. Вяшвянскай вол. Жамойцкай з-лi 266 адв.
Петрашович Андрей, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 76
Петрашович Матей, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 86
Петрашович Невер, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 85
Петрашович Юрий, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 77 адв.
Петрикович Степан, б. Троцкага пав. Троцкага в-д. 113 адв.
Петрисчевич Пацко, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 37
Петрищов Тишко, мяшч. г. Полацк 222 адв.
Петровая Барбара, удава, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 247 адв.
Петровая Катерина, б. Медзiнгонскай вол. Жамойцкай з-лi 270
Петровая Ядвига, удава. б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 248
Петровая Яновича, панi, удава, ваяводзiная троцкая 15 адв.
Петровая, удава слугi путнага Кернаўскага пав. Вiленскага в-д. 58
Петровая, удава, б. Бiрштанскага пав. Троцкага в-д. 94 адв.
Петровая, удава, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 90 адв.;с. 30
Петровая, удава, б. Крожскай вол. Жамойцкай з-лi 279
Петровая, удава, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111 адв.
Петровая, удава, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 113 адв.
Петровая, удава, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 130 адв.
Петровая, удава, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 156 адв.
Петровая, удава, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 171 адв.
Петровая, удава, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 193 адв.
Петрович Андрей, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 247 адв.
Петрович Андрей, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 112 адв.
Петрович Андрей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 154 адв.
Петрович Андрей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 161 адв.
Петрович Андрсй, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 184 адв.
Петрович Бернат, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. IЗб адв.
Петрович Богдан, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 101
Петрович Богуш, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 88 адв.
Петрович Болтромей, б. Бяржанскай вол. Жамойцкай з-лi 277
Петрович Болтромей, б. Лiдскага пав. Вiленскага в-д. 32 адв.
Петрович Будр, б. Бяржанскай вол. Жамойцкай з-лi 276 адв.
Петрович Васко, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 40
Петрович Венцко, б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 237
Петрович Войтех, б. Анiкшценскага пав. Вiленскага в-д. 74
Петрович Войтех, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 88
Петрович Войтех, б. Карклянскай вол. Жамойцкай з-лi 273
Петрович Войтех, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70
Петрович Войтех, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 154 адв.
Петрович Войтех, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 184 адв.
Петрович Войтех, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 189
Петрович Войтко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 164
Петрович Войтко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 175
Петрович Волентын, б. Ужвенцкай вол. Жамойцкай з-лi 274 адв.
Петрович Грегор, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 135 адв.
Петрович Грегор, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 168 адв.
Петрович Григор, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66
Петрович Григор, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 68 адв.
Петрович Григор, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 171 адв.
Петрович Григорей, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 61 адв.
Петрович Григорей, б. Курклеўскага пав. Троцкага в-д. 114 адв.
Петрович Гридко, мяшч. г. Полацк 221 адв.
Петрович Грин, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65
Петрович Гринь, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 112
Петрович Грицко, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. ЮО адв.
Петрович Довят, б. Паюрскай вол. Жамойцкай з-лi 263 адв.
Петрович Езоф, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 153 адв.
Петрович Иван, б. Грушоўскай цi Чаравачыцкай валасцей, якi "был" за князямi Сангушкавiчамi 216 адв.
Петрович Иван, б. Кобрынскай вол. 215
Петрович Калмин, б. Дзiрванскай вол. Жамойцкай з-лi 269 адв.
Петрович Климунт, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 159
Петрович Лаврин, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66 адв.
Петрович Лаврин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 177 адв.
Петрович Лавринец, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 155 адв.
Петрович Лавринец, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 187 адв.
Петрович Лавринец, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 189 адв.
Петрович Ленарт, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 197
Петрович Ленарт, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. IЗб адв.
Петрович Лукаш, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66
Петрович Лукаш, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 105
Петрович Лукаш, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 193 адв.
Петрович Марек, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 160
Петрович Марко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 185
Петрович Марко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 189 адв.
Петрович Мартин, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 20 адв.
Петрович Мартин, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66 адв.
Петрович Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 146
Петрович Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 161
Петрович Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 176
Петрович Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 177
Петрович Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 180
Петрович Матей, б. Паюрскай вол. Жамойцкай з-лi 263
Петрович Матей, б. Пералайскага пав. Троцкага в-д. 93
Петрович Матей, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70 адв.
Петрович Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 155 адв.
Петрович Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 184 адв.
Петрович Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 189 адв.
Петрович Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д., яго брат - Якуб 137 адв.
Петрович Матыс, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 156 адв.
Петрович Мацко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 182 адв.
Петрович Миколай, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 20 адв.
Петрович Миколай, б. Вяшвянскай вол. Жамойцкай з-лi 267
Петрович Миколай, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 40 адв.
Петрович Миколай, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70
Петрович Миколай, б. Тандзягальскай вол. Жамойцкай з-лi 284 адв.
Петрович Миколай, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111
Петрович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 129
Петрович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 140 адв.
Петрович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 171
Петрович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 184 адв.
Петрович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 189 адв.
Петрович Митко, былы лянтвойт полацкi, б. Полацкай з-лi 220 адв.
Петрович Михайло, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 110
Петрович Михайло, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 112
Петрович Михал, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д., яго брат - Миклаш 130 адв.
Петрович Павел, б. Лiдскага пав. Вiленскага в-д. 32
Петрович Павел, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 135 адв.
Петрович Павел, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 138 адв.
Петрович Пашкелис, б. Цельшаўскай вол. Жамойцкай з-лi 268
Петрович Размус, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 87
Петрович Ратовт, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 69 адв.
Петрович Роман, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 28
Петрович Серафин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 169
Петрович Серафин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 188
Петрович Станислав, 6. Вiдукльскай вол. Жамойцкай з-лi 235
Петрович Станислав, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 21 адв.
Петрович Станислав, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66
Петрович Станислав, б. Мерацкага пав. Троцкага в-д. 95 адв.
Петрович Станислав, б. Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 82 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 146 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 154 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 155 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 164
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 164 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 171 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 183 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 187 адв.
Петрович Станислав, з. Бельскай з-лi Падляшскагав-д. 175
Петрович Станьк, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 199
Петрович Станько, б. Бяржанскай вол. Жамойцкай з-лi 276
Петрович Станько, б. Вiдукльскай вол. Жамойцкай з-лi 256 адв.
Петрович Станько, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70
Петрович Станько, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 129 адв.
Петрович Станько, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 135 адв.
Петрович Творко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 183
Петрович Томко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 135 адв.
Петрович Томко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 161
Петрович Томко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 195 адв.
Петрович Урбан, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 174 адв.
Петрович Щасный, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 153 адв.
Петрович Щефан, б. Коршаўскай вол. Жамойцкай з-лi 260 адв.
Петрович Юнец, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 63 адв.
Петрович Юрей, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 20 адв.
Петрович Юшко, б. Вяшвянскай вол. Жамойцкай з-лi 267
Петрович Якуб, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 26 адв.
Петрович Якуб, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 69 адв.
Петрович Якуб, б. Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 47
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 129 адв.
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 153 адв.
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 162 адв.
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 169
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 176
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 184 адв.
Петрович Якуб, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. ПО адв.
Петрович Ян, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 21
Петрович Ян, б. Крожскай вол. Жамойцкай з-лi 279
Петрович Ян, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 68
Петрович Ян, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 69 адв.
Петрович Ян, б. Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 84
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 129 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 130 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 147 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 153 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 154 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 156 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 161 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 168
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 172 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 177 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 178
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 183
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 183 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 191
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 192
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 193 адв.
Петрович Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д., возны 142
Петрович Янушко, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70
Петрович Ярослав, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 130 адв.
Петровский, б. Гядройцкага пав. Вiленскага в-д. 72
Петройтис Якуб, б. Коршаўскай вол. Жамойцкай з-лi 259
Петройтис Ян, б. Гандзiнгскай вол. Жамойцкай з-лi 266
Петрсович Мартин, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 250 адв.
Петрухна, б. Камянецкага пав. Троцкага в-д., яе брат - Голимонт 107
Петрык, т. хар. Ахмет Влан Санчуковiча 121 адв.

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з петрыкарыямі.

 

Петраполіс — Бразілія

МІФАЛОГІЯ

 

ПЯТРО, ПЯТРОК, ПЯТРО І ПАВЕЛ, ПЯТРОЎ ДЗЕНЬ, ПЁТРА І ПАЎЛА

Свята народнага календара ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпеня н. ст.), якія ўяўляліся памочнікамі сялян у разнастайных земляробчых занятках летняга перыяду: у касьбе (“З Пятрова дня ў полі пажня” (зялёны пакос); “Святы Пётра ў косы звоніць, святы Паўла граблі робіць”; “Святы Пятро талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць”); у працы на пашы і ў агародзе (“Святы Пятрок папары барануець, поле раўнуець, грунт гатуець”; падкопваюць маладую бульбу; перастаюць матычыць капусту); у падрыхтоўцы да жніва (“Святы Пётра сярпы востра”). П. выступае як апякун нівы, асабліва грэчкі, якую сеюць за некалькі дзён да свята і якую ён палівае, нягодзячы адначасова і на жніве, і на касавіцы; ён спрыяе выспяванню ўраджаю: “Святы Пятро жытцо спеліць”, “Святы Пятро – жыта ядро”. Са з’яўленнем каласоў у злаках звязвалі ў гэты дзень (ці таксама на Купалле) завяршэнне кукавання зязюлі, якая нібыта “падавілася ячменным коласам”: “Кукуй, зязюлька, не маўчы, // А нямнога ж табе кукаваці - // Ад Вялікадня да Пятра, // Ад цёмнай ночкі аж да дня. // Як стане ячмень выплываць, // Кідай, зязюлька, кукаваць”. На П. зязюля магла падавіцца не толькі коласам, але і сырам, бо са святам заканчваўся Пятроўскі пост (“Пятроўка”), і можна было разгавецца скаромным: “Жджы Пятра – сыр з’ясі!” Наагул з зязюляю ў гэты дзень могуць адбывацца метамарфозы: “Да Пятра куе, а пасля Пятра курэй дзярэ” – згодна з народнымі ўяўленнямі, зязюля ператвараецца ў каршуна. Па больш раннім ці запозненым у дачыненні да дня П. замаўканні зязюлі меркавалі пра характар наступных пораў года: калі яна будзе кукаваць і пасля П. – трэба чакаць цёплай, пагоднай восені, няскорага выпадзення снегу4 калі ж яна замоўкне да П. – будзе халодная восень і ранняя зіма. Метэаралагічныя і ўраджайныя прадказанні рабіліся і на падставе назіранняў за надвор’ем у гэты дзень: “На П. дождж – будзе жыта, як хвошч, …сенакос мокры, … на Новы год будзе страшная мяцеліца”; “Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень свету не ўбачаць”. Аграрнамагічная семантыка свята П. спалучалася са шлюбнай. Па заканчэнні Пятроўкі пачыналі спраўляць вяселлі: “К Пятру і дачку адбяру” або “дзеўка хітра да Пятра”, г. зн. стараецца спадабацца хлопцу, каб выйсці замуж, а пасля свята зноў мусіць чакаць, пакуль надыдзе пара сустракаць сватоў. Пераважна любоўным зместам былі напоўненыя пятроўскія песні, якія гучалі падчас гэтага свята і тэматычна працягвалі купальскія. Ва ўсходняй Беларусі на П. адбываўся абрад кумлення, калі дзяўчаты абменьваліся пярсцёнкамі, завушніцамі, хусткамі і напрацягу года лічыліся кумамі. Гэты абрад суправаджаўся ўжываннем рытуальных страў, гуляннямі з карагодамі, з распальваннем вогнішчаў і гушканнем на арэлях, варажбою. Дзяўчаты ішлі ў гаі “развіваць вянкі”, завітыя на Сёмуху, і, пацалаваўшыся праз іх, “кумаваліся”, выбіраючы сабе сяброўку на год. У шматлікіх павер’ях, прыкметах, прыказках свята П. найчасцей стасавалася з днём Іллі: “Святы Пятро ўкаласіўся, а святая Ілля жыта жала”; “Пётр з каласком, Ілля з калабком”; “На Пятра – крышку хлеба напякла, на Іллю – поўны печ хлеба наллю” (г. зн. ужо напоўніцу можна спажываць плён нівы). Пра тое, што лета пачало ісці на спад, кажа прыкмета: “пётр – Павел час убавіў, Ілля – прарок – два ўвалок”. Набліжэнне восені чуецца ў прыказцы “прыйшоў Пятрок – апаў лісток”, якая мае сваё далейшае развіццё ў наступных каляндарных назіраннях: “Прыйшоў Ілля – апала вада”, “Прыйшоў Барыс – асыпаўся ўвесь ліст”, “Прыйшоў Спас – скіне ўсіх нас!” ды інш. Як і на Іллю, на П. дзе – нідзе асцерагаліся купацца. На Гомельшчыне сцвярджалі, што ў гэты дзень Сож адбірае 25 чалавек на ахвяру Богу. На Вілейшчыне П. лічыўся адным з памінальных дзён, калі належыць адведваць могілкі.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

 

ПЯТРОЎ КРЫЖ

ПЯТРОЎ КРЫЖ (Вялесавы батагі, Lathaea squamaria, Corallorhiza innata, Corallorhiza trifida Chatl., Gentiana, Rhinanthus, Astragalus glucyphyllus, Atragene alpina, Scrophularia nodosa, Lathyrus pisiformis, Cichorium intybus). Расліна Вялеса. "Пятроў крыж, адамава галава - ад усіх жалоб" (Даль В. І. Прыказкі і прымаўкі рускага народа). Робіць шчаслівым любое прадпрыемства, агароджвае ад усялякіх няшчасцяў і хвароб, для чаго яго носяць пры сабе ці захоўваюць дома. Засцерагае ад псуты, ведзьмакоў і нячыстай сілы. Дапамагае адшукваць скарбы. "Едзеш на баль - вазьмі з сабой, паможа ад чарцей і ад марнай смерці ўсцеражэ". Калі хто няўдала ці нешчасліва жыве - носіць корань у выглядзе парашка, закатанага ў воск, на шыйным засцярогу. Каб усцерагчы жанчыну, якая тужыць па памерлым мужу, ад "вогненнага" (агністага змея), лятучага да яе ў выяве нябожчыка мужа, ёй на шыю вешаюць пятроў крыж.

12 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ ПЯТРА І ПАЎЛА.

29.06/12.07. Матрыярхальны культ. Дзень Лады (?). Абрады "кумавання", "развiвання вянкоў". Пара вяселляў . "Да Пятра зязюльцы кукавацi... " Пятроў дзень. "Пятро коней крадзе".

Культ грамоўнiка. Паленне апошнiх купальскiх кастроў. Пятро. Забароны на працу i паленне агню на Паўпятра, 30 чэрвеня.

Павел, Пётр.

12/29. Пятро (Пятроў дзень, Пятро-Павел, Пятрок, Паўлюк, Павел, Пятра). Старадаўняе земляробчае свята, па сутнасці завяршэнне Купалля. Селянін заўважаў: "Святы Пятро – у жыце ядро", "Пятрок у касу звоніць", "Калі высыплецца ячмень, зязюля падавіцца зернем і больш не кукуе". Вядома, што зязюля куе ад Магдалены два Пятра ці Купалы, калі і заканчваюцца гулянні моладзі.
Дзяўчаты хадзілі ў лес "развіваць вянкі", якія былі "завіты" імі на Сёмуху, "кумаваліся" (выбіралі сяброўку на год). Палілі кастры, елі абрадавыя стравы, гушкаліся на арэлях, спявалі пятроўскія песні:
Пятрова ночка маленька,
Не выспалася паненка
На новым ганку седзячы,
Міламу кашульку шыючы...

Лічылася, што пасля Пятра лета ідзе на спад. "Прыйшоў Пятрок – апаў лісток", "Пётр і Павел на гадзіну дзень убавіў, Ілля-прарок два ўвалок". Заканчваўся Пятроў пост.
Пра Пятра і Паўла таксама хадзіла нямала легенд і казак, у якіх святыя паказваюцца ў выглядзе простых сялян. Гэта гаворыць аб папулярнасці першавярхоўных апосталаў, якія не былі звязаны адзін з адным у жыцці, але былі пакараны смерцю ў адзін дзень, як самаадданаыя праведнікі Хрыста па загаду імператара Нерона каля 67 года. На хрысціянскіх абразах іх часта паказваюць разам, а ў народным календары яны наогул зліліся ў адзін вобраз ("Пятро-Павел").

Дзень Пятра-Паўла

 

12 ліпеня – дзень Пятра-Паўла

Сталае свята ў народным календары, якое святкуецца, як і Купала, на беразе возера ці ракі, але днём. Водзяць карагоды, спяваюць пятроўкі, накшталт:

Пятрова ночка маленька,

Не выспалася дзевачка,

Ягадкі перабірала заснула,

Прыехаў міленькі - не чула.

 

Дзяўчаты на Пятра хадзілі ў лес развіваць-варажыць на сёмушных вянках, гушкаліся на арэлях с хлопцамі, таму ў пятроўскіх песнях і карагодах многа шлюбных матываў.

На "святое Пятро ў жыце ядро", таму пачынаючы з 12 ліпеня на поўдні пачыналіся зажынкі. Жнеі шлі ў полі святочна прыбраныя, нажыналі першы сакральны сноп і пад зажыначныя песні прыносілі гаспадару ў двор, а ён іх частаваў. Заўважалі, што на Пятра зязюля падавіцца зернем і перастае кукаваць:

Да пятра зязюльцы кукаваці,

Да восені дзеваньцы пагуляці.

Пятро прыйдзе - зязюлька ў вырай пойдзе,

Восень прыйдзе - дзеванька замуж пойдзе.

На Пятра заканчвалася Пятроўка - пост, і лічылася што лета ідзе на спад: "Прыйшоў Пятрок - апаў лісток, Прыйдзе Ілля - Наробіць гнілля".

12/29. Пётр і Павел (Пятрок). Гэтаму дню папярэднічаў Пятроўскі пост («Пятроўка — галадоўка»), які пачынаўся праз тыдзень пасля Сёмухі і выклікаў асаблівую незадаволенасць мужчын-касцоў (ён называўся імі «бабскім» пастом, які нібыта выдумалі жанчыны ад неразумення іх цяжкай фізічнай працы ў гэты перыяд). У Пятроўку трэба было ліпы драць на лыка, бо пазней ужо кара прысыхае. Народам заўважана: калі гразь у Пятроўку, то ўлетку будзе добры ўраджай. На Пятра ўжо можна разгавецца сырам і маслам: «Жджы Пятра — сыр з'ясі». А таму, хто ігнараваў звычай, пагражалі не дачакацца таго ж разгавення на нас тупны год.

Валачобныя песні, згадваючы Пятра, называюць шэраг разнастайных сялянскіх заняткаў, а таксама ўказваюць на стан збажыны: «Святы Пётра ў косы звоніць, святы Паўла граблі робіць». Пад звоны косаў «святы Пятро талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць». Ен жа і «папар барануець, поле раўнуець, грунт гатуець» ды яшчэ «жыта родзіць», «жытцо спяліць» («Святы Пятро — жытцу ядро»). Значыць, трэба ўжо і сярпы вастрыць, бо «з Пятрова дня ў полі пажня» (зялёны пакос). Па дню Пятра народныя метэаролагі прадказвалі ўраджай, пагоду і непагадзь і размяркоўвалі свае заняткі: «Калі на святога Пятра дождж, будзе жыта, як хвошч»;

«На Пятра дождж — сенакос мокры»; «Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца не ўбачаць»; «Калі на Пятра дождж, то на Новы год будзе страшная мяцеліца». Лічылі, што зязюля куе ад Юр'я да Пятра, пасля чаго замаўкае, нібыта падавіўшыся ячменным коласам, які пад гэту пару выходзіць з трубак. Адхіленні ад згледжанай заканамернасці ведалі і заўважалі: «Калі зязюля перад Пятром перастане куваць, то будзе восень халодная і ранняя зіма. Калі зязюля па Пятрэ куе, то восень будзе цёплая, а зіма — па Усіх Святых (1 лістапада) стане»; «Калі зязюля перастане кукаваць за два тыдні да Пятра, то тое лета будзе ўраджайнае і спакойнае». Як напамінак пра паварот да наступнай пары года гучыць прыказка: «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток». Дзе-нідзе на Пятра і на Сёмуху спраўлялі вяселлі.

Пятрова ночка маленька,

Не выспалася паненка.

Бел кужаль прала — драмала,

Красёнцы ткала — заснула,

Ехаў Іванька — не чула.

Махнуў платочкам — не ўстаець,

Кінуў калечка — не бярэць.

— Чаму, Манечка, не ўстаеш,

Майго калечка не бярэш,

За мяне замуж не ідзеш?

Пра вяселлі згадвалася і ў прыказках: «Да Пятра дзеўка хітра, а па Пятры — хоць твар ёю падатры» (да Пятрова дня, значыць, стараецца спадабацца хлопцу і выйсці замуж; калі ж намаганні марныя, яна мусіць чакаць наступнай пары вяселляў).

На Вілейшчыне Пятрок лічыўся адным з памінальных дзён, калі адведваюцца могілкі. У спрыяльнае лета гаспадыні нават спрабавалі рабіць першы зажон і частавалі плодам сваёй працы сям'ю — адсюль і прыказка: «На Пятра крышку хлеба напякла».

12 ліпеня - Пятроў дзень, Пятроўкі, Пятры і Паўлы

 

12 ліпеня - дзень Пятра і Паўла. Ячмень каласуе - салавей перастае спяваць, а зязюля - кукаваць.

Дзень меншае, спякота прыбывае.  Самы разгар лета. Пятроў дзень - свята сонца. У народзе казалі "Пётр-Павел жару дадаў". Сяляне выходзяць на світанку глядзець, як сонца будзе гуляць. У Пятроў дзень мыюцца з трох ключоў-крыніц. "З Пятрова дня - чырвонае лета, зялёны пакос". Пётр заступнік палёў. Гэта дзень кірмашоў. Пачынаюцца "Пятроўскія гульні" - з песнямі, карагодамі, арэлямі. З Пятрова дня пачынаецца прыпар.

З Пятрова дня эорніца зорыць  хлеб. Пётр і Павел гадзіну зменшылі. Калі дождж на Пятроўку то сенажаць будзе мокрай ды жыта - як хвошч. На Пятроў дзень дождж - ураджай не худы, два дажджы - добры, а тры - багаты. Авёс -- да паловы дарос. Вішня, маліна, грыбы.

Часцей за ўсё ў Пятроўкі суха, горача, дзень вялікі і светлы, казалі: "У Пятроўкі суха і дзень вялікі", "Як прыйдзе Пятро, так і будзе цяпло", "Дзень меншае, спякота прыбывае", і жартавалі, што "Худое парася і ў Пятроўкі мерзне". Пятроў дзень, як і Івана Купала, злучаны першым чынам з сонечнай сімволікай. Існавала павер'е, што сонца ў гэты дзень "гуляе", гэта значыць пераліваецца рознымі колерамі вясёлкі ці скача па небе ўгару-ўніз. Досвіткам людзі збіраліся, каб паглядзець, як сонца гуляе.

Лічылі, "Жаночае лета па Пятроў дзень", "Чырвонае лета з Пятрова дня".

У гэты перыяд у жыцці вёскі праходзіла пара самых цяжкіх земляробчых прац. Пачыналася ржышча (касьба). Таксама рыхтаваліся да зімавой сяўбы. Здаўна было прыкмечана, што шматлікія пявучыя птушкі спяваюць толькі да Пятрова дня.  Дні станавіліся карацей: "Пётр і Павел - гадзіну зменшылі, а Ілля Прарок - дзве звалок", "Да Пятрова дня вада ў рэках установіцца.

Пятроў дзень - канец Пятроўскага паста. Але сам Пятроў дзень - "разгавіны". Пятроў дзень - праводзіны вясны. Пятро і Павел лічыцца святам рыбакоў, бо апостал Пётр вядомы як заступнік рыбнай здабычы. Ходзяць у госці, прымаюць сваякоў. У вячэрнім застоллі бяруць удзел толькі жанатыя і старыя. "У мужыка то і свята, што Пятроў дзень". Калі зязюля кукуе пасля Пятрова дня -  лета будзе добрае, доўгае і снег не хутка выпадзе.

Быў вядомы звычай збірацца на пагоркі, раскладваць агонь і ў чаканні сонца праводзіць ноч у гульнях і песнях.

Ледзь пачынае ўсходзіць сонца, усе  выпускаюць радасныя зграі.

Старыя назіраюць, як сонейка гуляе па небе: яно то здасца, то схаваецца, то ўзыдзе ўгару, то апусціцца ўніз, то забліскае  рознымі колерамі - блакітным, ружовым і белым, то заблішчыць ясна, што нічые вочы не стрываюць.

"Даставай косы і сярпы да Пятрова дня".

"Пётр - заступнік палёў.

"Пётр з каласком, Ілля (20 ліпеня/2 жніўня) - з піражком".

"Зязюля жытным каласком задушыцца (перастане кукаваць)".

Калі зязюля перастане кукаваць за тыдзень да Пятрова дня, то і зіма ляжа за тыдзень ці два да Калядных запускаў, калі-ж зязюля кукуе тыдзень ці два пасля Пятрова дня, то і зіма ўляжацца праз гэтулькі ж часу пасля запускаў на Піліпаў пост".

12 ліпеня - Пётр-рыбалоў. Ярылін дзень.

 

Вялікае царкоўнае свята. Гэта свята супадае з найстаражытным паганскім святам - Ярыліным днём, ці днём пякучага сонца, - апагей лета, пасля якога ў прыродзе пачынаецца заварот  да восені. Пятроў дзень - свята Сонца, верхавіна лета.

Збор ураджая грыбоў. Час кансервавання ягад.

Імяніны ў Андрэя (з грэцкага - "мужны"), Паўла (лацінскае - "маленькі"), Пятра (грэцкае - "уцёс").

Пятроў дзень

 

12 ліпеня - дзень святых апосталаў Пятра і Паўла.

Свята апосталаў Пятра і Паўла здаўна вядома ў народзе пад імем Пятрова дня і ў былы час мела вялікае значэнне ў побыце нашых продкаў як адзін з найважных дзён у рэлігійным, юрыдычным і гаспадарчым адносінах.

Вядома, што каля Пятрова дня сонца дасягае найдужэйшага ўплыву на зямлю, таму старажытны люд прысвячаў гэты час сонцу (у паганстве імпрэза Ярылы). У Пятроў дзень рана раніцай гуляе сонца, і шматлікія імкнуцца ўбачыць гэту цудоўную з'яву.

Прастанародная прыказка кажа: "У мужыка то і свята, што Пятроў дзень". Трэба сказаць, што святы апостал Пётр лічыцца ў народзе заступнікам рыбалоўнай здабычы і таму нярэдка прама завецца Рыбаловам. Такое вераванне асабліва моцна паміж рыбакамі, і таму яны вельмі часта звяртаюцца за дапамогай да гэтага святога апостала.

Ці даводзіцца закідваць сеткі, ці заспее на вадзе бура, ці не атрымоўваецца рыбная лоўля, - рыбакі моляцца апосталу Пятру. У іншых выпадках яны нават складаюцца на вялікую васковую свечку і ставяць яе перад выявай "лаўца рыб" - св. апостала Пятра, які быў сам па занятку рыбаком, закліканы быў Богам да апостальскага служэння ў той самы час, калі займаўся рыбнай лоўляю. Звярнуўшыся да Пятра і брата яго Андрэя, Ісус Хрыстос сказаў: "Грядите по мне и сотворю вы ловца человеком"  (гэта значыць, будзьце пры мне, і я зраблю вас лаўцамі душ чалавечых). Не магла выслізнуць ад увагі народнай тая акалічнасць, што сам Бог блаславіў занятак Пятра, і, як заўважае евангеліст, пасля гэтага благаслаўлення, разам са сваімі людзьмі будучы апостал злавіў так шмат рыбы, што ад цяжару яе ледзь не разадраліся сеткі.

Пятроў дзень - разгавіны, канец Пятроўскага паста. Часам ў гэты дзень прыводзілі ў цэркваў быка, рэзалі яго, варылі мяса ў вялікіх катлах і разгаўляліся ўсе разам. У некаторых краях прынята было пакідаць рэшткі сямейнай трапезы на стале з тым, каб усе памерлыя продкі таксама маглі разгавецца ў гэты дзень. У вячэрніх застоллях бралі ўдзел толькі жанатыя і старыя. А моладзь яшчэ з вечара сыходзяць у лес ці ў поле (у ліпені кожны кусцік начаваць пусціць), каб вартаваць узыход сонца. Яно ў гэту раніцу гуляе адмысловымі колерамі і адценнямі, прамяні яго пераліваюцца і іскрацца, падобна вясёлцы.

У поле дзяўчаты прыносілі смалу, салому, крамкі. Яны палілі вогнішчы і гулялі ўсю ноч. Збіралі дванаццаць кветак з дванаццаці палёў, клалі іх пад галовы і прыгаворвалі: "Дванаццаць кветак з розных палёў, дванаццаць малайцоў! Хто наканаваны-ражаны, мне здайся і мяне паглядзі!”

Сустрэўшы сонца моладзь не спяшалася разыходзіцца па хатах, а дзяўчаты працягвалі, як і ў Сёмуху, плесці вянкі, варажыць па іх, а таксама пераплятаць бярозкі, надаючы ім розныя формы.

У паўднёвых губернях прынята было ў ноч на Пятра і Паўла перагароджваць дарогу.

У некаторых месцах верылі, што купанне ў рацэ ці ў возеры ў гэты дзень чысціць ад любадзейных грахоў.

Трава Калюка збіраецца чарадзеямі ў Пятроўкі па вячэрняй расе, засушваецца і захоўваецца ў каровіных пузырах. Раздаецца яна па адмысловым размяшчэнні птушыным паляўнічым. Паселяне думаюць, што стрэльба, абкуранае гэтай травою, трапна страляе, і што ніводная птушка не выслізне ад яе стрэлу, і што такую стрэльбу нельга загаварыць ведзьмаку ніякай замовай.

Калі збажына выдалася, то ні Пётр, ні Павел яе не аднімуць.

На Пятроў дзень - колас, на Іллін (2 жніўня) - колаб.

Збяры на Пятра нацёртага проса з лыжку, то будзе і ўвосень у лыжцы.

З Пятрова дня калі паланіцы з'явяцца, то хлеб вызараць.

І птушкі наверадзіліся, і ім ужо не да песень.

Толькі бабанькі, павязаўшы хусткамі галавы, працавалі па хаце ці ў поле і песень-загавораў не забывалі: .

Верылі, што там, у Пятра ў райку, поўныя засекі дабра. Прасілі, каб выспеў колас, пацяжэў у залатым наліве, прасілі ўзнагароды за працу ў цяжкі  час.

Палеціце, палеціце

вы, святыя Пятры-Паўлы,

панясіце, панясіце

вы ключы залатыя!

Адамкніце, адамкніце

вы райкі святыя,

прапусціце,прапусціце

вы бязгрэшныя душы!

У песнях, развітваючыся з пасевамі, першымі праполкамі, уступаючы ў разгар сенажаці, спяшаліся не выпусціць часу, пакуль гуляла пятроўскае сонца. Верылі, што менавіта Пятру-Паўлу можна памаліцца і папытаць крэпасці сваім мужыкам, на якіх трымаўся не толькі сенакосны прыпар, але і ўся сялянская гаспадарка. Сувымяралі свае малітвы з імем святога, якое нясе ў сабе вызначэнне цвёрдасці і азначае "камень".

Пётр-камень

не сапхнуць рукамі,

плячом не ссунуць,

пад ногі не скінуць!

ПЯТРОЎСКІЯ ВОГНІШЧЫ

 

Каб збыць, растацца са зношанай адзежай, абуткам, з пераламаным гаспадарскім інвентаром, ужо не прыдатным да ўжывання, распальвалі познім вечарам за вёскай вогнішчы, якія так і клікаліся - пятроўскія.

І прыносілі да яго стаптаны абутак, выгаралыя і зношаныя кашулі, выціральнікі - усё, што да гэтага часу стала ўжо ні на што не прыдатным. З гэтым як бы звальвалі з плячэй натугу страдную, скідалі ў агонь стомленасць.

 

СОНЦА-КОНЬ

А ў мужыкоў быў свой клопат: яны збіраліся і з асаблівай важнасцю хадзілі "вартаваць сонца" - выводзілі ў начное коней.

Сонца ўяўлялася нашым продкам у выяве каня. Яно дакраналася залатой грывай густой травы, ляснога гушчару. Гуляла, то з'яўляючыся, то хаваючыся ў квітнеючым світанку, у траве, то купалася ў рэчцы. А гэта азначала, што сонца падавала добры знак і прадвесціла вёдра - добрае надвор'е, багатую збажыну, добрае жніво.

Мужыкі ўладкоўваліся на ноч у берагоў рэк у буданах. Там пасвілі і купалі сваіх надзейных памагатых у нялёгкай сялянскай працы - коней.

Для народжанага ў гэты дзень зносіны з канём, сам час прыпару - ворыва, возніцтва - гэта час сапраўднага шчасця. У гэтыя дні ён пачуваецца не пясчынкай у часе, а сапраўды магутным і дужым, цвёрдым душой, здольным лёгка спраўляцца з усім жыццёвым цяжарам і сваім выглядам прыносіць радасць атачальным.

 

ПЯТРОЎСКІЯ АРЭЛІ

І хоць сенакосныя дні былі ў разгары, да позняга вечара не змаўкалі песні. Дзеўкі і хлопцы гушкаліся на арэлях. Разгойдваліся высока, і для шматлікіх арэлі тым часам былі прадвесцем новага этапу ў жыцці.

Пятроўскія арэлі - на Летаправодца (14 верасня) заручыны.

Як і ўсе дзённыя гульні ў гэтыя дні, арэлі таксама называлі пятроўскімі. Бо Пётр славіўся майстрам, зайздросным жаніхом, сапраўдным гаспадаром. Была гарачая пара. Кажуць, што пятроўская спякота з моладдзю на арэлях. Хлопцы і дзяўчаты плюскаліся вадой з вёдраў, а то і аблівалі сябар сябра з ног да галавы.

Дзяўчаты плялі пятроўскія вянкі. І кожная ўвечар імкнулася ўпрыгожыць вянком не спадабаўшагася хлопца, а яго каня. І існавала павер'е, што вянок, які не будзе за ноч з'едзены ці скінуты канём, прадвесціць дзяўчыне, якая яго спляла, каханне з боку хлопца, гаспадара каня.

Сам жа малайчына ў знак кахання і прызнання ў сваіх пачуццях чакаў, калі яго лада пройдзе пад яго акном. Загадзя рыхтаваў вядро з вадой і выплюхваў яго на дзяўчыну.

 

ПЯТРОЎСКІЯ КВЕТКІ

Старыя распавядалі, як расквітае між стогадовых дрэў кветка пятроў крыж. Ад яе зыходзіць срэбнае ззянне, і здаецца, быццам сам Бог развесіў у ночы на магутных галінах срэбныя крыжы і крыжыкі.

Гаварылі, хто ў ноч на Пятра- Паўла сарве квітнеючы пятроў крыж, не проста сарве - кветку з коранем вырве, то корань гэты і ад пошасці пазбавіць, і прывядзе да месца, дзе скарб закапаны, і дапаможа з зямлі той скарб дастаць.

Знаходзіліся смельчакі, якія для такога шчасця хадзілі ў лес шукаць цуд-расліну. Калі ў хаце з'яўляўся пятроў крыж, то з той пары, як гаварылі, ежа на стале ў гэтай хаце не перавадзілася і поўныя былі чары добрага пітва.

Другой кветкай, якую хадзілі выкопваць, быў пятроў батог.

Сцябло пятрова батага, бывае, выцягваецца да паўтары метра. Наверсе разгалінаванага сцябла красуюцца сіне-блакітныя кветкі, чымсьці падобныя на вялікія васількі.

Дык вось, усю расліну выкопвалі з зямлі з коранем. Са сцябла рабілі батог, гэта значыць палку, кій, на які можна абапірацца пры хадзе і які спатрэбліваўся ў бітве з усякім супастатам, зверам, змеем паўзучым. З гэтым старажытным кіем нічога чалавеку не страшна было: усе беды адалеваемы, усе ворагі перамагаемы.

Рыхтавалі пятроўскі напой, які і дагэтуль славіцца сваім густам і гаючасцю. Па гусце гэты напой - не што іншае, як кава. Даўно лічылася, што валодае гэты напой чароўнай сілай. Нашы продкі высушаныя корні  пятрова батага таўклі, малолі, залівалі кіпячай вадой, давалі настаяцца і гарачым разлівалі па чарах ці драўляным каўшам, ручкі якіх былі ўпрыгожаны малюнкам святога сонца, канька.

Пятроўскі напой славіўся тым, што даруе бадзёрасць, нестамляемасць, незвычайную сілу. А нам у цяперашнія часы таксама кветка пятроў батог вядома, толькі мы яе завём цыкорыем.

 

12 ліпеня - Апосталы Пётр і Павел.

 

Вяха руху па гадавым крузе. "Пётр і Павел паўгадзіны зменшылі" - ноч расце, струмень святла слабее. Рэкі мялеюць. Ззаду ў птушак песенькі; паглынаюць час клопаты пра птушанят.

Птушкі прадказваць пагоду наперад.

"Перапёлка перад Пятровым днём працягла крычыць - восень будзе доўгая".

"Зязюля перастала кукаваць за тыдзень да Пятрова дня, зіма ляжа за тыдзень ці два да Калядных запускаў; калі ж зязюля кукуе тыдзень ці два пасля Пятрова дня, зіма ўляжацца праз гэтулькі ж часу пасля запускаў на Піліпаў пост (Піліпаў, ці Калядны, пост з 28 лістапада па куццю, 6 студзеня)".

"Салаўі пасля Пятрова дня спявалі дня тры-чатыры ці больш, зіма пачнецца пасля Пакровы (14 кастрычніка) праз тры-чатыры і больш тыдняў".

Святыя апосталы Пётр і Павел прапаведавалі вучэнне Ісуса Хрыста і прынялі пакутніцкую смерць за хрысціянскую веру ў 67 году.

У вусновых календарах часцей згадваецца апостал Пётр.

Просты рыбак, Пётр славіўся, як і Мікола ліслівец, сялянскім заступнікам: "У мужыка то і свята, што Пятроў дзень".

Рыбакі, паважаючы апостала Пятра, скідаліся на "мірскую свечку" ў храм, пасля набажэнства разгаўляліся арцельна за сталом-абрусам.

Так, менавіта так: ставіліся арэлі. "Як ні цурайся, дзеўка, а на пятроўскіх арэлях з хлопцам пакалышашся". "Пятровы арэлі - дзявоцкая весялосць". Збіўшыся чародамі, хлопцы-халасцякі абыходзілі акругу.

Гадзінамі не змаўкалі прыпеўкі  - да агульнага, вядома, задавальнення.

Моладзі воля. Старэйшыя ўхілялі яе ад хмельных застолляў. Без нагляду гуляй ноч напралёт і "вартуй сонейка". На ранішняй зорцы гуляе яно вясёлкавымі фарбамі, непаўторна, квяціста.

Бярозку завівалі, вянкі па плыні пускалі, нібы ў "зялёныя  святкі"...

8 ЛІПЕНЯ – ПЁТР І ФЕЎРОННЯ.

 

8/25. Фяўроння, Пятро, Давыд, Ефрасіння.

Народ прымеціў:

Дзень Пятра і Феўронні стаў знакам дакладнага, моцнага, прыгожага кахання і лічыцца шчаслівым у каханні.

З гэтага дня чакаецца яшчэ сорак жаркіх дзён.

Імяніны ў Ефрасінні (з грэцкага - "радасць"), Пятра (грэцкае - "уцёс").

 

8 ліпеня- Феўроння-русальніца.

Русалкі - панны вадзяныя. Яны пасля Сёмухі падоўгу яшчэ сядзяць па берагах рэк, валасы расчосваюць, уплятаюць у валасы травы. Ды ладзяць свае русалчыны вясёлыя карагоды ў рэках, чаму вада ўздымаецца, ходзіць кругамі. І усё - навідавоку ў сумленнага народа. І не палохаюцца, не. Плёскаюцца. Прыбывае ў іх царстве рачным за час купальскіх ігрышчаў.

А клопатаў у вёсках у гэтыя дні - з лішкам. Час сенакосны, безаглядны.

Толькі паспявай сена варушыць, у копы гарнуць, стагі кідаць.

Жадаючы пакупацца, хрысцячыся, уступалі ў рачную ваду. Купаліся з асцярогай. А не то русалкі ў свае гульні зацягнуць, у вір прывабяць.

У сваіх песнях дзяўчыны замаўлялі:

Ой, Купаленка! Ой, Купаленка!

Там плескалася ды русаланька.

Там купалася, там плескалася,

Ды з мілым другам венчалася.

Зялёна ціна... Светлыя камушкі...

Ты не крані, русалка, маёй ладушкі.

Адпусці яго да хаты роднай!

Не губі яго, ён да веку - мой.

Нараджаюцца ў гэты дзень людзі з чароўным зелянаватым водбліскам у вачах. І быццам выпадае ім трымаць адказ за гулянне ў ночы на Івана Купалу, за ўсё грэшнае, горкае, створанае ў водблісках купальскіх вогнішчаў, у пахучай расквітнелай чарадзейнай траве.

 

8 ліпеня - Пётр і Феўроння – заступнікі маладых.

Пётр і Феўроння - шчаслівы дзень, дзень кахання. "Мілыя лаюцца, толькі цешацца". Змірыцеся тыя, хто ў сварцы!

Дзень Пятра і Феўронні стаў знакам дакладнага, моцнага, прыгожага кахання і лічыцца шчаслівым у каханні.

8 ліпеня - Пётр і Феўроння. Давыд і Еўфрасіння.

 

Дзень лічыцца спрыяльным для закаханых.

Звалі гэты дзень яшчэ "Феўронні-русальніцы". Па народным павер'і, русалкі карагоды ладзяць. Прыбывае ў іх царстве рачным. А ведзьмакі ў гэты дзень выціскаюць сок з цірліч-травы.

ПЯТРОВА ПАЛКА

Беларуская рэгіянальная (з Тураўшчыны) назва сузор’я Лебедзь – аднаго з найбольш характэрных сузор’яў летняга зорнага неба ў форме агромністага крыжа, утворанага купкай даволі яркіх зорак. Назва матываваная як крыжападобнай формы сузор’я, так і тым, што яно ў сучасную эпоху кульмінуе пасля поўначы ў перыяд прыкладна з Пятроўкі да Спасаўкі. Можа таксама разумецца як ключ ад нябеснага выраю, які, згодна з евангелічнай легендай, быў дадзены менавіта св. Пятру. Іншая назва – Цароў крэст

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка.


 

Плямёны