Ліст Зянону Пазьняку

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 549 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Ліст Зянону Пазьняку

Гэты ліст Зянону Пазьняку так і не быў адпраўлены адрасату, бо сябры партыі КХП-БНФ адмовіліся даць мне адрас свайго кіраўніка, баючыся некага падвоху. Таму і адлежваўся ліст да гэтага часу, чакаючы свайго “зорнага часу”.

Тыя праблемы, якія Зянон Станіслававіч выказаў у “Народнай Волі” за 21 і 22 кастрычніка 2003 года былі зноў паўтораны аўтарам у кнізе “Гутаркі  з Антонам Шукелойцем”. І гэта невыпадкова. Праблемы беларускай нацыянальнай свядомасць з’яўляюцца краевугольным каменем ўсяго нашага змагання. Таму я і вырашыў не адпраўлены ліст надрукаваць у альманаху “Скрыжалі “Спадчыны”. Можа такім чынам Зянон Пазьняк хутчэй азнаёміцца з тымі думкамі, якія я хацеў выказаць яму ў прыватным лісце.

27 кастрычніка 2003 г. Музей выяўленчага мастацтва, збор Анатоля Белага. Старыя Дарогі.

Яго міласці Зянону Пазьняку, старшыні партыі КХП-БНФ.

Шаноўны спадар Зянон! Вельмі ўважліва прачытаў Ваш праграмны артыкул з нагоды 15-й гадавіны Беларускага Народнага Фронту, змешчаны ў “Народнай Волі” за 21 і 22 кастрычніка “Беларусь перш за ўсё!”. Не столькі ваш артыкул (а Вашы артыкулы я чытаю ўсе), колькі тыя новыя задачы, якія паўсталі перад Народным Фронтам у цяперашнім, даволі цяжкім часе, выклікаў у мяне захапленне. Працытую яго: “Беларуская нацыянальная свядомасць абапіраецца... на Беларускую мову і Беларускую гісторыю.” Раней перад БНФ вы выстаўлялі іншыя патрабаванні.

Я даўно прапаведую ідэю, што без нацыянальнай свядомасці не зможа адбыцца нашая перамога, што ёсць тры кіты, дзякуючы якім фарміруецца наша свядомасць. Гэта мова, гісторыя, фальклор. А дзеля гэтага патрэбна самаахвярная, штодзённая дзейнасць многіх і многіх тысяч прыхільнікаў нашай нацыянальнай справы. Тут кавалерыйскай атакай, як паказаў вопыт нашай барацьбы, у зрусіфікаванай краіне перамогі не атрымаеш. Тут патрэбна планамерны наступ з поўным выкарыстаннем гэтых асноўных кампанентаў, на якіх фарміруецца нацыянальныя свядомасць. Не ведаю, як Ваша партыя можа выкарыстоўваць у поўнай меры гэтых “кітоў”, але праблема вяртання гістарычнай памяці стала даволі блізкай сферай маёй дзейнасці за апошнія гады. Як вам вядома, я стварыў першы на Беларусі прыватны музей выяўленчага мастацтва. У чатырох двухпавярховых будынках ёсць 8 залаў, каля 500 метраў квадратных экспазіцыйнай плошчы, дзе экспаніруюцца да 1700 твораў беларускага мастацтва, аўтарства лепшых мастакоў Беларусі, народных, заслужаных і проста выдатных. Нагадаю, што ў Нацыянальным музеі Беларусі ў экспазіцыі выстаўлена 700 твораў і бальшыня з іх гэта творы рускіх “перасоўнікаў”. Але не колькасць твораў, а іх тэматыка вызначае сутнасць музея. У экспазіцыі майго музея ёсць залы: “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах”, дзе змешчана экспазіцыя “Уладары старажытнай Беларусі”, усе выдатныя палкаводцы, гетманы і нацыянальныя дзеячы Беларусі, “Дзеячы нашаніўскага перыяду”, “Дзеячы Беларускага замежжа”, залы “гісторыя старажытнай Беларусі”, “Змагарная Беларусь”, “Маладая Беларусь” (Да 100-годдзя ўтварэння Грамады), “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову”, “Максім Багдановіч”, “Францыск Скарына” (да 80 партрэтаў розных аўтараў), Кастусь Каліноўскі (да 75 партрэтаў) творы мастакоў замежжа (40 твораў), творы аўтараў Заходняй Беларусі (да 50 твораў), “Дзеячы царкоўнага адраджэння”, “Сучасныя дзеячы нацыянальнага адраджэння” (там ёсць партрэты Міхася Ткачова, Зянона Пазьняка), братоў Грыцкевічаў ды іншых). Але гонар музея – да 500 твораў медальернага мастацтва. У нацыянальным музеі толькі 24 творы і тыя гіпсавыя. У маім музеі есць стэнды з медалямі Скарыны, Гусоўскага, Каліноўскага, Цёткі, Янкі Купалы, Якуба Коласа ды іншых дзеячаў. Акрамя гэтага, на сядзібе музея ужо стаіць 12 помнікаў. Мая звышзадача – стварыць нацыянальны Пантэон.

Дзеля чаго я ўсё гэта пішу? Паверце, не дзеля пахвальбы.  Калі вы ўзялі курс у сучасных палітычных варунках на фарміраванне нацыянальнай свядомасці, вяртання гістарычнай памяці народу, я гатовы як з вашай партыяй, так і з іншымі партыямі, якія ставяць сваёй мэтай нацыянальнае Адраджэнне, актыўна супрацоўнічаць. Калі вы не толькі дэкларуеце ідэі нацыянальнага Адраджэння, але пачнеце іх актыўна ажыццяўляць, я гатовы быць вашай падтрымкай. Ідэі становяцца матэрыяльнай сілай не ад іх дэкларацыі, нават звышправільнай, а толькі тады, калі яны пачынаюць матэрыялізавацца праз актыўную дзейнасць людзей, калі людзі авалодваюць імі.

З найлепшымі пажаданнямі і спадзяваннем на супрацоўніцтва,

Анатоль Белы

 

А. Белы, Старыя Дарогі, 8.XI, 03 г.

P.S. Гэтаму лісту прыйшлося нейкі час адлежыцца, бо пасля ўстаноўкі коннага помніка Кастусю Каліноўскаму (220 х 200 см) мне ўдалося адразу заняцца ўстаноўкай помніка Усяславу Чарадзею (220 х 60 см), а 6 лістапада пры непасрэдным удзеле Георгія Ладуцькі мы усталявалі помнік Ларысе Геніюш у Зэльве на тэрыторыі зэльвенскай Траецкай царквы, адразу каля ўвахода у царкву ў 30-ці метрах ад дома, у якім жыла Ларыса Антонаўна. Вышыня помніка 3 метры, шырыня – каля 2 метраў, пастамент камень рэзаны, вагай каля 1,2 тоны. Устанаўлівалі яго ўручную, бо абяцаны кран так і не прыехаў. Але Георгій з некалькімі зэльвенскімі асілкамі зрабілі тое, што не маглі нават прадбачыць чыноўнікі ў Зэльве. Спадзяюся, што ўрачыстае адкрыццё помніка Л. Геніюш мы зможам дастойна адзначыць.

І яшчэ адна рэпліка . У Вашым артыкуле за 22.Х.03 “Беларусь перш за ўсё!” вы падаеце наконт рэферэндуму наступнае: “Вельмі шмат тут залежала ад С. Шушкевіча. Нашы перамовы з ім нічога не далі. Хісткае спадзяванне на С. Шушкевіча не спраўдзіліся. Шушкевіч стаў на бок наменклатуры, заняў пазіцыю супраць рэферэндуму, у паразуменні з прэм’ерам В. Кебічам...”

Дык вось, зусім нядаўна я даведаўся ад чалавека, які знаходзіўся ў атачэння В. Кебіча, што ў гэты час Кебіч вельмі ператрухнуў ад магчымых непрадказальных дзеянняў С. Шушкевіча, але адзін генерал з Канторы Глыбокага Бурэння запэўніў Кебіча і яго бліжэйшае атачэнне, што ён бярэ гэтую справу на сябе і нейтралізуе Шушкевіча. І сапраўды, ён гэта ажыццявіў, бо быў звязаны з ім яшчэ за часоў Лі Харві Освальда.

Далей, пад ўздзеяннем таго ж генерала,той жа Шушкевіч без асаблівага супраціву перадаў уладу Вярхоўнага Савета стаўленніку В. Кебіча. (Як вы памятаеце, С. Шушкевіч мог адцягнуць сваю справаздачу яшчэ а 3 дні і гэтыя дні маглі б нешта вырашыць ў перавыбарах старшыні Вярхоўнага Савета). Але С. Шушкевіч вельмі лёгка і нечакана для ўсіх здаўся і ўсё гэта было пад прэсінгам таго ж генерала. Калі ісці далей, то яшчэ больш дух захоплівае.

Калі пачаліся выбары, то каманда Кебіча баялася перш за ўсё Васю. Лукашэнку не лічылі за сур’ёзнага праціўніка. Вось чаму вырашылі супраць Вас выставіць С. Шушкевіча, як як вы памятаеце, адабраў у Вас каля 12 працэнтаў галасоў. А вы б маглі ў першым туры выйсці на другое месца. І зноў жа тут на карысць Кебіча папрацаваў той жа генерал.

А ці памятаеце Вы, як у сакавіку 1991 года рабочы клас менску выйшаў на плошчу з патрабаваннямі адстаўкі ўрада Кебіча? Хто першы кінуўся выратоўваць Кебіча і сваімі палымяным словам прымусіў рабочых вярнуцца на заводы. А павядзі С. Шушкевіч іншую прапаганду, і ўрад Кебіча быў бы адпраўлены ў адстаўку.

І апошняе. Самым гарачым ініцыятарам вылучэння агульнага кандыдата ў прэзідэнты савецкага профбоса Ганчарыка быў С. Шушкевіч. Ці не замнога фактаў, каб вывесці адпаведную заканамернасць?

Я ў свой час служыў у авіяцыі і нашы айцы-камандзіры вучылі нас, маладых афіцэраў таму, што калі адбудзецца адна асечка, то гэта можа быць выпадковасць, калі другая – шукай прычыну, калі трэцяя – гэта ўжо заканамернасць. Вось такой думкай і такімі перакананнямі я закончу гэты ліста. Спадзяюся, што Вы ўспрымеце як жаданне Вашага аднадумцы падзяліцца з Вамі як думкамі, так і шматлікімі назіраннямі за 20-гадовую дзейнасць па кіраванню клубам “Спадчына”.

З павага да Вас,

Анатоль Белы

8.ІХ.03 г. , Старыя Дарогі, музей выяўленчага мастацтва. Збор Анатоля Белага.