Адам Станкевіч. Выбраныя творы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 563 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Адам Станкевіч. Выбраныя творы


IV. К. Каліноўскі — пачынальнік беларускага палітычнага вызвалення

Аб Каліноўскім даводзілася ўжо мне пісаць даволі шырока з нагоды 70-годдзя беларускай прэсы**. Дзеля гэтага ў гэтых нарысах — з нагоды 70-годдзя яго смерці — аб Каліноўскім скажу толькі агульна і прытым пераважна толькі тое, што не было сказана аб ім у маёй працы ранейшай, і ўрэшце тое, што мае паказаць нам Каліноўскага як пачынальніка беларускага палітычнага вызвалення.

Радзіўся К. Каліноўскі ў 1838 г. у фальварку Мастаўляны, недалёка ад Ялоўкі Ваўкавыскага павета13, гадаваўся ў фальв. Якужоўка, таго ж павета, недалёка ад Свіслачы. Бацькі яго былі каталіцкай беларускай спольшчанай шляхтай. Магчыма, што яны з уніятаў, бо Кастусь у сваёй «Mużyckаj Praǔdzе» — пад мянушкай Ясько Гаспадар з-пад Вільні — у адным месцы прыпамінае беларускім сялянам, што ён фактычна такі ж самы «мужык» як і яны, «ды яшчэ і уніяцкай веры». Ведама, можа, гэта ў Каліноўскага толькі агітацыйны зварот, але, можа, гэта і адгалосак шчырай праўды. Не забываем, што сярод беларускай шляхты былі і праваслаўныя і уніяты, якія ўрэшце аканчальна папераходзілі ў лацінскае каталіцтва.

Бацька Кастуся паходзіў з Рэплі, усё таго ж Ваўкавыскага пав. Быў, як сам аб сабе кажа, «rękodzilnik», займаўся вырабам «obruzów i serwet». Граматы вучыўся дома, меў «wychowanie domowe»***.

Вучыўся Кастусь спярша ў Свіслацкай гімназіі, а пасля паўгода (1855) у Маскоўскім і ўрэшце ў Пецярбургскім універсітэце, які скончыў у 1860 г. са ступенню кандыдата права.

Ва універсітэце Кастусь Каліноўскі не толькі вучыўся права, але адначасна знаёміўся з справамі грамадска-палітычнымі і належаў да народніцкіх рэвалюцыйных арганізацыяў. Выйшаў наш малады Кастусь з універсітэта ідэйным рэвалюцыянерам-народнікам. Працу сваю палітычную пачаў у роднай Горадзеншчыне сярод беларускага народа. Дзеля гэтай мэты летам 1862 г. у Беластоку наладзіў патаемную друкарню, у якой, як ужо ўспомнена, пад мянушкай Ясько Гаспадар з-пад Вільні выдаваў беларускі часопіс «Mużyckаja Praǔda».

Калі ў пачатку 1863 г. выбухла ў нашым краі польскае паўстанне14, Каліноўскі да яго далучыўся і стаўся спярша палітычным камі­сарам Горадзеншчыны, а пасля, калі паўстанне ўпадала, абняў над ім дыктатарства ў Літве і Беларусі.

Праз увесь час сваёй рэвалюцыйна-вызвольнай працы Каліноўскі належаў да кірунку польскіх дэмакратаў-народнікаў і з імі супрацоўнічаў, а з польскім цэнтральным нацыяналістычна-захопніцкім камітэтам, з прычын ідэёвых розніц у паглядах, быў у пастаяннай нязгодзе.

29.І.64 Каліноўскі быў жандарамі Мураўёва злоўлены, асу­джаны на смерць і 10.ІІІ старога стылю таго ж 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні павешаны, калі яшчэ меў усяго толькі 26 гадоў веку.

У гэтых нарысах ужо ўспаміналася, што беларускае палітычнае вызваленне пачалося з таго грамадскага класа, на які беларускае палітычнае жыццё заняпала. Фармальна палітычная самастойнасць нашага народа перастала існаваць на Люблінскай уніі 1569 г., а фактычна значна пазней15. Яшчэ праз некаторы час па Люблін­скай уніі, аж да пачаткаў XVII ст., Беларусь і Літва шмат мелі палітычных і іншых правоў, якіх яны стойка баранілі. Так, напр., ня­гледзячы на палітычную унію з Польшчай, Беларусь і Літва мелі яшчэ сваё асобнае ад Польшчы войска, асобныя законы і некаторыя асобныя дзяржаўныя пасады. Нават грошы і тыя аж да першай паловы XVII ст. былі асобныя ў Кароне і ў Вялікім Княстве*.

Апошнім сапраўды дастойным абаронцам астаткаў палітычнай і культурнай асобнасці нашага народа і ўсіх беларуска-літоўскіх зямель* быў слаўны канцлер Вялікага Княства Літоўскага вялікі Леў Сапега. А ўжо па ім Польшча хутка зруйнавала ўсю палітычную асобнасць Беларусі і Літвы і зраўняла іх з землямі этнаграфічнай Польшчы.

Беларускія магнаты, як бачым, былі апошнімі абаронцамі палітычных правоў беларускага народу, бо яны належалі да пануючага і кіруючага класа ў народзе. Першымі ж пачынальнікамі палітычнага адраджэння беларускага народа былі ўжо прадстаўнікі дробнай шляхты, бо абяднелай і гэтым збліжанай да народа. Гэта дробная і абяднелая, аканчальна не апалячаная шляхта была адзіным свайго роду інтэлігенцкім класам у народзе, якая зберагла памяць аб яго мінуўшчыне і аб яго нацыянальнай асобнасці ад палякаў. І трэба было толькі адпаведнага часу, аказіі, каб гэтая беларуская дробная шляхта, як асвечаны і вольны непрыгонны клас, зноў стала на чале беларускага народа.

Гэткім адпаведным часам і адпаведнай аказіяй былі тыя ідэйныя кірункі, якія панавалі ў XIX ст. у Еўропе і якія дайшлі да нас, а першай асобай, скарыстаўшай і з гэтых кірункаў і з гэтых аказій да дзейнага выступлення за волю народа, быў К. Каліноўскі, аканчальна не апалячаны беларускі шляхціц, а толькі абяднелы і сацыяльна дужа блізкі да свайго роднага брата прыгоннага селяніна.

Прыгледзімся ж бліжэй да асобы К. Каліноўскага як першага ідэйнага барацьбіта на беларускіх гонях за лепшы палітычна-сацыяльны лёс беларускага народа.

Вось жа Каліноўскі — гэта быў сапраўды першы беларускі народнік, які першы будзіў народ беларускі, пасля яго доўгай спячкі ў няволі палітычнай і сацыяльнай, да вольнага жыцця. Праўда, беларускае яго народніцтва няможна разумець так, як гэта мы разумеем сёння. Сёння беларус-народнік — гэта той, хто, разумеючы беларусаў як асобную нацыю, імкнецца не толькі да таго, каб палепшыць і зрабіць вольным эканамічна-грамадскае жыццё беларусаў, але таксама і да таго, каб народ гэты на ўсіх сваіх этнаграфічных землях дабіўся поўнай палітычнай незалежнасці і ўсё сваё эканамічнае, грамадскае і культурнае жыццё будаваў перадусім на сваіх уласных нацыянальных падставах. Гэтак шырока і поўна справы беларускага народа Каліноўскі яшчэ не разумеў. Ён яе разумеў настолькі, наколькі разумець яе дазвалялі яму тагачасныя ідэёвыя кірункі ў падобнай справе і наколькі рабіць яму гэта дазваляла і вымагала тагачаснае палітычна-сацыяльнае палажэнне беларускага народа. Нацыянальная асобнасць беларускага народа была яму яснай. Аб гэтым шмат пісалі і гаварылі лепшыя расейцы Бакунін, Герцэн і інш. у «Колоколе» (1857–1867), а таксама ўкраінцы Кастамараў, Шаўчэнка і інш. Ідэямі ж, якія пашыралі гэтыя людзі, як сведчаць многія гісторыкі*, Каліноўскі жыў і карміўся. Але яшчэ больш ясным фактам была для яго паншчына на Беларусі, поўная сацыяльная няволя беларускага народа і поўная няволя палітычная пад ярмом расейска-царскай улады. Вось жа першай баявой задачай для Каліноўскага было не толькі скончыць аканчальна з паншчынай**, але агулам скончыць з панскай над беларусамі апекай, надзяліўшы беларусаў зямлёй на ўласнасць і зрабіўшы іх вольнымі сацыяльна і таксама скончыць з царскім уціскам палітычным, надзяліўшы беларусаў палітычна-грамадскімі правамі. На­дзяліць жа гэтымі правамі беларусаў, абараніць гэтыя правы, іх угрун­таваць і павялічыць было б магчыма ў вачох Каліноўскага толькі тады, калі б народ наш не залежаў зусім ад царскай Расеі і ад польскіх паноў, будучы з Польшчай злучаны толькі федэрацыйна.

Але і тут трэба нам выяснення. У Каліноўскага не было — бо і не магло быць — беларускага нацыяналізму ў сучасным разуменні; але ў яго, як і ў многіх са шляхты, былі яшчэ жывыя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага, ці як тады казалі, проста Літвы, гэта значыць — перадусім традыцыі адзінства зямель Літвы і Беларусі. Вось жа Каліноўскі меў на мэце вызваленне ад расейцаў і паноў усяго нашага краю: Літвы і Беларусі разам. Імкнуўся ён да таго, каб літоўска-беларускія землі, ці Літва, як іх звалі і як ён іх зваў, былі фактычна палітычна незалежныя, злучаныя з Польшчай толькі на правох вольнай федэрацыі. Каліноўскага звалі сучаснікі яго таксама літоўцам, гэтакім і ён сябе называў. Палякам не называў ён сябе ніколі, бо гэткім ён не пачуваўся. Фактычна ж ён быў беларускім народнікам, бо, бадай, выключна працаваў для і сярод беларускага народа і для яго выдаваў першы ў беларускай мове часопіс «Mużyckuju Praǔdu» і іншыя беларускія друкі.

Для зямель этнаграфічна-літоўскіх у тым жа духу працаваў кс. Мацкевіч. У папярэднім раздзеле ўспомнена, што федэрацыю можна разумець як крайнюю дэцэнтралізацыю дзяржавы, як самы шырокі самаўрад. Вось жа Каліноўскі ў сваіх друках і Мацкевіч у сваіх паказаннях і выясненнях расейскім уладам па сваім арышце жадаюць для нашых зямель «самаўрадства»***. Але не думаем, што гэта «самаўрадства» надта вузка разумелася: не — у яго паняцце ўваходзіў краёвы сойм і краёвая ўлада для ўнутраных спраў краю. Вось у гэткім значэнні Каліноўскі быў беларускі народнік і пачынальнік беларускага палітычнага вызвалення.

Каліноўскі, як і беларускі, і літоўскі народ, і, бадай, большасць дробнай шляхты, быў фактычна проціў паўстання, бо не верыў у яго ўдачу, і было яно нязгоднае з яго ідэалогіяй. На чале паўстання сталі буйныя польскія паны, якія на Беларусь і Літву глядзелі як на звычайныя польскія правінцыі і якія яны імкнуліся далучыць да Польшчы без ніякіх засцярог. Да таго ж не было надзеі, каб паны гэтыя, здабыўшы палітычную ўладу ў краі, належна надзялілі сялян зямлёй і далі ім адпаведныя палітычныя і грамадскія правы.

Польшча хутка запалілася да паўстання — кажа Каліноўскі ў сваім уласнаручна напісаным паказанні на судовым следстве, — бо ў яе ўжо такі характар. А Літва, як больш сур’ёзная, была асцярожнай дый варожай да паўстання. А да таго Польшча не брала пад увагу інтарэсаў Літвы. Сяляне Літвы ўважалі, што зямля ўся іх і што паны яе даць ім не хочуць. Яны бачылі ў паноў яшчэ не абрэзаныя ногці і паўстанне лічылі справай панскай, што падтрымліваў і ўрад*.

Гэткіх паглядаў быў і сам Каліноўскі, але калі паўстанне сталася фактам, ён, — як сам у тым жа паказанні выражаецца, — як ураджэнец гэтага краю мусіў выступіць у імя дабра народа**.

І гэта зусім зразумела. У той час былі дзве магчымасці: або разам з народнікамі ўкраінскімі і расейскімі абярнуць царызм і стварыць федэрацыю славянскіх народаў з Расеяй на чале, або да такіх жа мэтаў імкнуцца, абапёршыся аб Польшчу.

І сапраўды, гэткія існавалі тады два палітычныя пагляды, з якімі стыкаўся Каліноўскі. Тым часам на расейскую рэвалюцыю трэба было яшчэ чакаць, а польская ўжо сталася фактам. Ясна, што Каліноўскі мусіў яе выкарыстаць. Да таго ж польскія рэвалюцыйныя арганізацыі, падтрыманыя заграніцай, былі куды сільнейшыя, як расейскія, у арганізацыях гэтых былі таксама народнікі-федэралісты, як і сам Каліноўскі, а, урэшце, ён — як і ўся тады Літва і Бела-
русь, — культурна ўсё ж такі быў да Польшчы недалёкі***. Як беларускі, аднак, народнік, як той, што займаў у гісторыі пасярэдняе месца між Польшчай і Расеяй, і як ідэйны дэмакрат, Каліноўскі не меў нацыянальнай нянавісці да Расеі, што асабліва ў той час так было папулярным у палякаў. «Я, — казаў ён, — не праціўнік народнага шчасця і Расеі, калі яна нам дабра жадае, а праціўнік тых бед, якія адведваюць край наш»*.

Аднак усё прагаварвала за тым, што Каліноўскі мусіў разам выступіць з Польшчай проціў царскай і панскай няволі і папрабаваць шчасця папрацаваць для дабра беларускага паднявольнага народа. І ён выступіў, справядліва заслужваючы прад беларускім народам на пачэснае імя першага барацьбіта за палітычна-сацыяльнае вызваленне беларускага народа.

Для большай яснасці і грунтоўнасці доказы, пацвярджаючыя характар Каліноўскага, як пачынальніка беларускага палітычнага і сацыяльнага вызвалення, пастараемся прадставіць хоць коратка, але па парадку і сінтэтычна.

Сам час, у якім жыў Каліноўскі, і тыя ідэёвыя палітычна-грамадскія кірункі, якімі тады жыла інтэлігенцыя, ужо з’яўляюцца доказам, што быў ён народнік-федэраліст. Тады паступовая інтэлігенцыя, асабліва ж акадэмічная моладзь расейскіх універсітэтаў, што прымала ўдзел у тагачасным палітычным і грамадскім жыцці, агулам гаворачы, была пераважна народніцкай у справах сацыяльных і культурных і трымалася шырэйшага ці вузейшага федэралізму ў палітыцы. Ужо з гэтага відаць, што да гэтых кірункаў мусіў належаць і Каліноўскі.

Ды і гістарычным пэўным ёсць фактам, што Каліноўскі, яшчэ ў Пецярбургскім універсітэце, запазнаўшыся з тагачаснымі рэвалюцыйнымі імкненнямі расейцаў, украінцаў і палякаў, калі павёў рэвалюцыйную працу сярод беларусаў Горадзеншчыны, рабіў гэта ў сціслай лучнасці з польскімі дэмакратамі, з так званымі чырвонымі, якія сапраўды былі народнікамі-федэралістамі. Ясна, што не інакшым мусіў быць і Каліноўскі. І быў такім сапраўды ды і яшчэ ў большай меры, бо быў заўсёды варожа настроеным да польскіх панскіх арганізацыяў, якія фактычна ніколі не прызнавалі народнай волі народам нашага краю, і апрача гэтага быў ён фактычна павадыром і арганізатарам польскіх дэмакратаў народнікаў**.

К. Каліноўскі дзеля пашырэння сваіх ідэяў выдаваў першы беларускі часопіс «Mużyckаjа Praǔdа» і іншыя беларускія друкі, якія выразна пацвярджаюць народніцка-федэралістычны характар яго як палітычнага і грамадскага беларускага дзеяча.

І сапраўды, спатыкаем між іншым там гэткія выражэнні: «О zahrymić nasza (мужыцкая. — А. C.) praǔda i jak małanka pralacić pa świecie»... «Ad maskala i pano niema czeho spadziawacisia, bo jany nie wolności a hłumu i zdzierstwa naszeho choczuć... No niedoho jany nas buduć abdziraci, bo my paznali, hdzie siła i praǔda i budziem wiedać jak rabić treba kab dastać ziamlu i wolu» (падкр. — А. C.)*. ...«Kab narod nasz na wiek wieka by wolny i szczaśliwy». ...«Cza­ła­wiek wolny, kali maje kusok swajej ziamli, za katoru ani czynszu i abroku nie płacić, ani panszczyny nia służyć». «Nam wolnaści treba nie takoj, jakuju nam car schoča daci, no jakuju my sami mużyki pamiż saboju zrobimo». «U nas adno wuczać pa szkołach, kab ty zna czytaci pa maskosku, a to dla taho, kab ciabie sasim pierarabili na maskala».

Краю нашага і нашага народа Каліноўскі ў «Muż[yckaj] Рr[a­dzie]» ніколі не называе польскім, а наадварот — заўсёды яго Польшчы процістаўляе. Ад Масквы адгароджваецца выразна. З Польшчай, праўда, цалком не зрывае, разам з ёю кліча народ наш да паўстання, але за сваю вольнасць: «Stańmo drużna razom za naszuju wolnaść...
A budzie u nas wolnaść, jakoj nia było naszym dziedam i baćkam».

Беларускі народніцкі характар Каліноўскага пацвярджае таксама і факт яго адносінаў да рэлігіі. Ён у « Muż[yckaj] Рr[adzie]»** горача выступае ў абароне Уніі. І гэта зразумела; праваслаўе было тады, як і цяпер, аружжам маскоўшчыны, а лацінскае каталіцтва — аружжам польскасці. Адно і другое было сімвалам народнага ўціску. Унія ж — наадварот: гэта была фактычна мужыцкая народная вера, пагарджаная пануючымі, як і сам мужык беларускі.

У іншых беларускіх друках Каліноўскі аказваецца нам яшчэ выразней, як беларускі народнік і федэралісты. «Kali rąd polski, —кажа ён у пісьме з-пад шыбеніцы***, — usim bratnim narodam daje samauradstwa, maskal mała taho, szto hetak nia robić, no jaszcze tam, hdzie żyli palaki, litocy i biełarusy, zawodzić maskoskija szkoły, a u hetych szkołach uczuć pa maskosku, hdzie nikoli nie paczujesz i słowa pa polsku, pa litosku da i pa biełarusku, jak narod taho chocze». У тым жа пісьме Каліноўскі вылічае ўсе тыя здзекі, якіх народ дазнаваў ад царскіх уладаў, і ўрэшце так кажа: «Oś to dla czaho każem, szto polskaje dzieło — heto nasze dzieło, heta wolnaści dzieło».

І сапраўды, палякі ў 1863 г. ужо былі прызнаўшы нашым землям гэта свайго роду «самаўрадства».

«Narodzie, — дзеля гэтага ўрэшце піша Каліноўскі, — jak tolki paczujesz, szto braty twaje z pad Warszawy bjucca za praǔdu i swabodu, tahdy i ty nie astawajsia zzadu, no uchapiszy za szto zmożesz — za kasu, siakieru i cełaj hramadoj idzi wajawaci za swajo czaławieczaje i narodnaje prawa, za swaju ziamlu rodnuju*.

Калі ж, урэшце, ідзе нам аб Каліноўскага выключна як федэра­ліста, дык гэта дастаткова выказана галасамі сучасных яму гісторыкаў, у маёй аб ім кніжыцы** і тут гэтага ўсяго паўтараць не буду. Аб тым, што Каліноўскі змагаўся за свайго роду палітычную самастойнасць зямель Беларусі і Літвы, дапушчаючы іх сужыццё з Польшчай толькі на асновах федэрацыі, аб гэтым — кажу — для навукі сёння няма ніякага сумніву. Існуюць толькі сумнівы што да сутнасці гэтай федэрацыі, гэта значыць — паўстае пытанне, у чым іменна мела праяўляцца і як далёка сягаць гэтая залежнасць Беларусі і Літвы ад Польшчы і іхнае з ёй палітычнае супрацоўніцтва. К. Каліноўскі занадта быў малады і занадта хутка расстаўся з гэтым светам і занадта хутка развіваліся крывавыя падзеі на беларуска-літоўскіх землях, каб ён змог і каб патрабаваў дакументальна апрацоўваць і сістэму федэрацыі Беларусі і Літвы з Польшчай. Гэткай дакументальнай сістэмы сваіх федэрацыйных паглядаў Каліноўскі пісанай не пакінуў. Аб гэтым, як і аб самым факце федэралізму Каліноўскага, даведваемся ад бліжэйшых і ад далейшых да яго гісторыкаў. Вось жа гэтыя гісторыкі блізкія цалком і да часу і часта да асобы Каліноўскага (Гейштар, Ратч, Пшыбароўскі, Яноўскі, Ліманоўскі і інш.), — аб чым шырэй у той жа маёй кніжыцы — сцвярджаюць бадай аднагалосна, што Калі­ноўскі фактычна жадаў Беларусь і Літву бачыць незалежнай дзяржавай, злучанай з Польшчай толькі вольным саюзам, дагаворам. Апіраючыся на гэтым, можна цвердзіць, што Каліноўскі быў крайнім федэралістам, ці лепш: канфедэраліст, бо Беларусь, Літву і Польшчу ён разумеў як незалежныя дзяржавы, злучаныя між сабой саюзнымі дагаворамі і палітычнай дружбай.

І цікава тут адзначыць, што ў польскай літаратуры, у меру таго, як яна аддаляецца ад часу Каліноўскага, гэты ягоны незалежніцкі характар заціраецца на карысць Польшчы. Так, напрыклад, нехта Licz аб Каліноўскім выражаецца даслоўна гэтак: «Ideałem jego, do któ­rego dążył, byla Polska ludowa, oparta na zasadach federacyjnych»*. Тым часам на падставе ўсяго таго, што аб Каліноўскім ведаем з яго друкаў і з галасоў аб ім сучасных яму гісторыкаў, належыць сказаць, што ідэалам яго былі не «ludowa Polska, oparta na zasadach fe­de­racyjnych, a «ludowa» Беларусь і Літва, абапёртая на асновах фе­дэ­рацыйных.

На заканчэнне астаецца нам яшчэ хоць коратка затрымацца над некаторымі да сёння няяснымі пытаннямі што да асобы Каліноўскага. Сучасны бальшавіцкі гісторык рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ад 1863 да 1917 г. С. Агурскі, мімаходам толькі ўспамінаючы Калі­ноўскага, прытым дужа павярхоўна, аднабока і варожа, — паддае, аднак, пад сумніў бліжэйшую лучнасць яго з «Mużyckaj Praǔdaj». Сумнівы свае ён апірае на тым, што, як відаць з некаторых крыніц расейскай рэвалюцыйнай літаратуры («Колокол», «Вперед», «За 100 лет» і «Былое»), блізкімі былі да ««Muż. Praǔdy» польскія паўстанцы: Урублеўскі, Тамашэўскі і Пятроўскі. Гэтыя асобы, як відаць з гэтых крыніц, «Mużyckuju Praǔdu» распаўсюджвалі, выдавалі і былі за гэта суджаны**.

Вось жа маглі гэтыя асобы, а таксама і розныя іншыя, пашыраць «Muż. Praǔdu» і даваць грошы на яе выдавецтва, а з гэтым адначасна Каліноўскі, як народнік і знаўца беларускай мовы, мог быць яе душой і рэдактарам. З усяго, што аб Каліноўскім і «Muż. Praǔdze» ведаем, гэтак і выглядае. Асобы ж, аб якіх успамінае Агурскі, звязаныя так ці інакш з «Muż. Praǔdaj», сталіся ведамымі толькі прыпадкам, асабліва калі злавіла іх у лучнасці з «Muż. Pr.» паліцыя, бо ж быў гэты часопіс сцісла канспірацыйны. Дзеля гэтых прычын у гэтых успомненых расейскіх крыніцах не ўспамінаецца нічога аб Каліноўскім. А што Валеры Урублеўскі прынамсі да выдавецтва некаторых нумароў «Muż. Praǔdy» сапраўды належаў, расказваў мне аб гэтым ведамы, сёння ўжо памёршы, адвакат Тад. Урублеўскі, якому Валеры прыходзіўся родным дзядзькам.

У іншай жа савецкай крыніцы, іменна — у Энцыклапедыі, якая выйшла двума гадамі пазней ад працы Агурскага, Каліноўскі прадстаўлены як барацьбіт за нацыянальную і сацыяльна-эканамічную і палітычную самастойнасць Беларусі і Літвы*.

Урэшце яшчэ адзін сумніў што да асобы Каліноўскага, як беларускага народніка і рэвалюцыянера. Маем на ўвеце адозву: «Да мужыкоў зямлі польскай», падпісаную ягонай мянушкай «Ясько Гаспадар з-пад Вільні», якая, напісаная па-беларуску, заклікае народ на паўстанне разам з Польшчай і за Польшчу, бо «мы — чытаем там — спрадвеку палякі, на польскай зямлі жывём і польскі хлеб ямо». Што гэта за адозва і да каго яна прызначана, — згадаць трудна, ды наўрад ці разгадаецца калі. Аднак калі дапусціць, што гэта адозва не падробленая, дык на нешта ж і яна была Каліноўскаму патрэбнай. Можа, праз яе зварочваўся ён спецыяльна да спольшчаных беларусаў-каталікоў, якія яшчэ ўжывалі беларускай мовы, а можа, зусім што іншае меў на ўвазе. Але найхутчэй — на нашу думку — адозва гэта выдана палякамі імперыялістымі, так зв. «белымі», для якіх усе нашы землі і наш народ былі польскімі і якія падпісалі яе папулярным у народзе імем: «Ясько Гаспадар з-пад Вільні». Бо ж трэба ведаць, што гэтыя «белыя» для сваіх чыста польскіх і панскіх мэтаў зараз пасля «Mużyckaje Praǔdy» выдавалі таксама ў беларускай мове часопіс «Гутарку старога дзеда» — Вінцуся Каратынскага*.16

Ды як бы там ні было з гэтай загадковай адозвай, нават дапусціўшы, што яна для нейкіх прычын напісана і выдадзена сапраўды Каліноўскім, яна ніякім чынам не саб’е той гістарычнай праўды аб Каліноўскім, што ён першы беларускі народнік, першы пачынальнік вызвольнай барацьбы за сацыяльную і палітычную незалежнасць Беларусі. «Быў гэта сапраўдны апостал беларускага народа»**.

 

_________________

 

** Ad. Stankiewič. K. Kalinoski, «Mużyckaja Praǔda» i ideja Niezaležnaści Biełarusi. Wilnła, 1933.

*** Aud. Pol. Т. 2. Nr. 917. Бач. 887. 1864 г. (Следчая справа Сымона Ка­лі­ноўскага, бацькі Кастуся, у Дзярж. Арх. у Вільні.)

** Праф. У. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс Гісторыі Беларусі. Вільня, 1921 г. Бач. 71.

** Украінскія землі: Валынь, Падолле, а так жа і Падляссе на Люблінскай уніі былі далучаны да Польшчы, як землі каронныя.

* Украінскія землі: Валынь, Падолле, а таксама і Падлессе па Люблінскай уніі былі далучаны да Польшчы як землі каронныя.

*** Гл.: Ad. Stankiewicz. K. Kalinoski.

*** Трэба ведаць, што хоць цар маніфестам паншчыну скасаваў у 1861 г., аднак яна фактычна ў нас была скасавана толькі ў 1863–4 г.

*** Тэчка дакумантаў да справы кс. Мацкевіча ў Дзярж. Арх. у Вільні.

*** Aud. Pol. Nr. 280. 1864.

*** «Въ моемъ сознаніи я преступникъ не по убжденію, но по стеченію обстоятельствъ. А потому пусть и мн будетъ дозволительнымъ утшать себя надеждою, что возсоздастся народное благо. Дай Бог только, чтобы для достиженія этого потомки наши не проливали лишней братней крови». Aud. Pol. Тамсама.

*** «Сть, обхватывающая насъ во всхъ классахъ и соединяющая съ Польшей, иметъ столько основаній въ традиціяхъ и даже въ предрассудкахъ, что распутать ее, уничтожить и возсоздать что-либо новое составляетъ вковой, систематическій и разумный трудъ» (Aud. Pol. Тамсама.)

** Aud. Pol. Тамсама.

** ...«Nie dbam o nic, to przez okno na dach, to inszemi sposobami zawsze szczęśliwie z rąk ich (Маскалёў. — А. С.) się wyślizgam. Opieka Boska czuwa nade mną, a jeśli przyjdzie się zawisnąć, to niech będzie na pociechę wszystkim szlagom (паном, што проціў яго. — А. C.) litewskim i prześwietnej Moskwie». (З ліста Каліноўскага да Б. Длускага. Арыгінал у бібл. Асалінскіх. Цытую з одпісу
Р. Керсноўскага.)

*** «Mużyckаjа Praǔdа». Nr 1–4, 7.

*** «Mużyckаjа Praǔdа». Nr. 6.

*** Piśmy z pad szybienicy.

** Ad. Stankiewicz. K. Kalinoski, «Mużyckaja Praǔda» i ideja Niez. Biełarusi: VIII. K. Kalinoski — zmahar za palityčnuju samastojnaść Biełarusi i Litwy. 45–52.

** Надзяленне сялян зямлёй. Роўнасць усіх. Злучаным з Польшчай братнім народам Літвы і Русі прызнанне найшырэйшага развіцця нацыянальнасці і мовы. (Dekret Tymczas[owy] Rzą Narodowego z 10.V.1863.)

** Licz — Konstanty Kalinowski. «Gazeta Wileńska». 1906, Nr. 17.

** «Следующие источники указывают на Врублевскаго і Томашевскаго, как на издателей «Muż. Praǔdy».

а) В «Колоколе» № 162, 1863 г. описвается процесс Томашевскаго и Петровскаго, происходивший в Вильно в мае 1863 г. Они обвинялись в распространении «Muż. Praǔdy». Петровский был осужден к 6-ти годам каторжных работ с конфискацией имущества, а Томашевский — к 4 годам каторжных работ.

б) В «Вперед» № 40 на стр. 670 указывается, что «Muż. Praǔda», выходившая в 1862-63 г. в Гродненской губ., издавалась при участии Врублевскаго.

в) В книге «За 100 лет», часть 2, изданной Степняком и Бурцевым, указывается на стр. 55, что издателями «Muż. Pr.» являлись генерал Парижской Коммуны Врублевский и Томашевский.

г) Во втором выпуске заграничнаго журнала «Былое», выпущеннаго в 1906 г. Донской Речью в России на стр. 126 указывается, что издателями «Muż. Pr.» были Врублевский и Томашевский.

Во всех этих источниках совершенно не фигурирует имя Кастуся Калиновскаго» (С. Агурский — Очерки по истории революционнаго движения в Белоруссии. 1863–1917. Минск, 1928. Бач. 20, дапісак). Зазначаем адначасна, што ў гэтай кнізе знаходзіцца перадрук усіх сямёх нумароў «Mużyckaj Praǔdy». Спатыкаецца таксама зацемка (бач. 17), што ўсіх нумароў «Muż. Praǔdy» было выпушчана дзевяць.

* Первые попытки социального и национального освобождения Белоруссии были сделаны во время польского восстания 1863 г. За освобождение белорусских крестьян из-под власти польского помещика и русского царя, за создание самостоятельного государства Литвы и Белоруссии и за передачу земли крестьянам без выкупа боролись «красные» (обедневшая шляхта, учащаяся молодежь) во главе с известным белорусским революционным народником Кастусем Калиновским» (Малая Советская Энциклопедия, 1930. Т. 1. Белоруссия.)

** У. Ігнатоўскі. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пач. XX ст. Менск, 1928. Бач. 158.

** Dwadzieścia ріęć lat Rosji w Polsce (1863–1888). Lwów, 1892. Бач. 67. Цытую паводле: Ів. Цвікевіч. К. Каліноўскі («Полымя». № 2(10). 1924).

 

_________________

 

13 Вёска Мастаўляны цяпер належыць да Беластоцкага ваяводства Польшчы.

14 ...выбухла ў нашым краі польскае паўстанне... — Характэрная для А. Станкевіча і тагачасных гісторыкаў канцэптуальная недакладнасць. Маецца на ўвазе паўстанне 1863 года ў Польшчы, Беларусі і Літве.

15 Гл. заўвага 4.

16 Паводле сучасных даследаванняў, «Гутарка старога дзеда» — ана­німны твор, які прыпісваецца В. Каратынскаму (Каратынскі В. Творы. 2-е выд. дап.— Мінск., Мастацкая літаратура, 1994. С. 346–348).

 


VII. «Mużyckаjа Praǔdа» і «Гомон»

З таго, што вышэй сказана аб «Mużyckаj Praǔdze» і аб «Гомоне», можна ўжо аб іх мець даволі поўнае паняцце. І дзеля гэтага шмат паўтарацца тут не будзем, хіба толькі ў меру канечнасці, а пераважна на падставе ведамых нам аб гэтых часопісах вестак пастараемся зрабіць сінтэтычнае між імі параўнанне.

Галоўная палітычна-грамадская мэта «Muż[yckаj] Praǔdy», да якой яна заклікае беларускіх сялян, гэта: пазбыцца расейскага цара, пазбыцца паноў і паншчыны, здабыць для сялян зямлю на ўласнасць, не плаціць вялікіх і крыўдных падаткаў, служыць у краёвым войску і ваяваць толькі за волю свайго краю, калі хто на яго напа­дзе, мець вольнасць трымацца той веры, якой трымаліся продкі народа і быць вольнымі людзьмі, як гэта было ўжо ў многіх, а ў многіх заводзілася, дэмакратычных дзяржавах Еўропы.

«Muż[yckаjа] Pr[adа]» заклікае беларускіх сялян да паўстання разам з палякамі проціў расейскага цара і проціў польскіх паноў. Палітычным сваім зместам яна такім чынам адгароджваецца ад Расеі як такой, з Польшчай жа не зрывае, а зрывае толькі з панскім, пануючым класам.

Мэта беларускага ўдзелу ў польскім паўстанні — здабыць вольнае і шчаслівае жыццё, вольнае ад паншчыны і вольнае ад палітычнага польска-дзяржаўнага цэнтралізму.

У часопісе гэтым, праўда, не спатыкаем ані разу слоў: Беларусь, беларускі народ. Гаворыцца там толькі аб «нашым наро­дзе» агулам, гаворыцца аб «мужыкох», аб «мужыцкай долі», аб «мужыцкім народзе», аб «нашым краі». Але край гэты і народ ягоны хоць дужа агульна, дужа асцярожна, разважаецца як нешта асобнае і рознае ад Польшчы і палякаў. Заклікае гэты часопіс беларускіх сялян да паўстання разам з Польшчай, але з той, якая ідзе за «мужыкоў» і якая гарантуе вольнасць беларускаму народу і краю.

Словам, «Mużyckаjа Praǔdа» — гэта тыповы беларускі пачаткова-народніцкі часопіс*. Праўда, у ім яшчэ пануюць традыцыі Вял. Кн. Літоўскага, але праз гэтыя традыцыі, асабліва на тле часу яго выхаду ў свет, відацца ўжо зародкі новых беларускіх вызвольна-нацыянальных ідэяў. «Mużyckаjа Praǔdа» — гэта прадвесніца і пачынальніца палітычна-сацыяльнага вызвалення беларускага народа, як складовай часткі ўсебаковага нацыянальнага адраджэння ягонага, гэта ранішняя зорка на беларускім небасхіле, якая азнаямляе беларускаму народу ўсход сонца і будзіць гэты народ да долі і волі.

 

* * *

Думка беларускага палітычна-сацыяльнага вызвалення, засеяная «Mużyckаj Praǔdаj», марна не прапала, а жыла і развівалася далей. На дваццаць другім годзе пасля выхаду яе ў свет паявіўся новы беларускі палітычны часопіс «Гомон». Часопіс гэты сапраўды ёсць прадаўжэннем «Mużyckаj Praǔdy» і яе дапаўненнем.

Ідэёвы змест «Гомона», вылажаны цалком выразна, як мы ўжо бачылі, у артыкуле першым і апошнім, — гэта барацьба за палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі ў агульнарасейскай федэрацыі.

Першы артыкул, абгаварыўшы тактыку барацьбы беларускіх нарадавольцаў і іх адносіны да расейскай «Народнай волі» і труднасці, якія яны ў сваіх пачынаннях напаткаюць, канчаецца гэтак: «Но как бы ни велики были эти трудности, мы, посколько это будет в наших силах, положим первый камень для фундамента федеративной самостоятельности Блоруссіи...»

Беларускія нарадавольцы, як гэта відаць з «Гомона», з боку многіх расейцаў напаткалі нямала перашкод і сумніваў у вартасць іх працы. Ужо тады яны нашых барацьбітоў за Беларусь страшылі нацыяналізмам і сепаратызмам. Вось жа артыкул аб нацыянальнай праблеме адбівае закіды, абасноўвае паняцце нацыі агулам і беларускай у асобнасці, а таксама па-свойму бароніць правоў беларускага народа на палітычную і эканамічную самастойнасць у агульнарасейскай федэрацыі. Вось хоць некаторыя даслоўныя выбаркі з апошняга — шырэйшы змест якога паданы вышэй — артыкула ў «Гомоне», які яскрава пацвярджае вышэй сказанае.

«Считаем необходимым энергично защищать Блоруссію как от польскаго, так и от великороссійскаго насилія... Вс особенности Блоруссіи дают право на автономную федеративную самостоятельность в семь других народностей Россіи в будущем...»

У новаўзгадаванай беларускай інтэлігенцыі «не будет того безсознательнаго узкаго націонализма, который называется обыкновенно «духом», — у нея не будет — блорусскаго духа, — но зато она будет проникнута сознательным народничеством»...

Беларуская інтэлігенцыя павінна звярнуць сваю ўвагу не на «развитіе блорусскага языка и на развитіе блорусской народной гордости и сепаратизма», але яна павінна выставіць «на первый план экономическое улучшеніе и политическое развитіе страны... При такой постановк блорусскаго вопроса Блорусов нельзя было бы назвать сепаратистами... Ныншній историческій момент является найболе удобным для пробужденія Блоруссіи, которая при дружной работ и борьб нашей интеллигенціи переродится для новой самостоятельной жизни и займет почесное мсто среди других федерацій Россіи на началах свободнаго соглашенія с ними»...

 

* * *

Маем мы ўжо, такім чынам, агульнае паняцце аб «Mużyckаj Praǔdzie» і аб «Гомоне». Для поўнасці нашых нарысаў дакінем слоў колькі аканчальнага параўнання між імі.

Цэнтрам і апорай імкненняў «Mużyckаj Praǔdy» была Польшча. Каля яе, як каля свайго ядра, мела тварыцца федэрацыя, — аб якой там яшчэ выразна не ўспамінаецца, — народаў быўшага Вял. Кн. Літоўскага. У «Гомоне» ўжо яўна спатыкаем ідэю федэрацыі, але ўжо з Расеяй, чаго вымагалі тагачасныя гістарычна-палітычныя варункі Беларусі.

«Mużyckuju Praǔdu» пісалі і выдавалі беларусы-каталікі польскай культуры, а сярод беларускіх нарадавольцаў-гоманцаў ужо паяўлялася беларуская інтэлігенцыя праваслаўная. Першыя яшчэ аглядаліся на Польшчу і на традыцыі Вял. Кн. Літ., а другія лучылі лёс Беларусі з Расеяй і ўжо аб традыцыях Вял. Кн. Літ., калі не лічыць Грынявіцкага, бадай не помнілі нічога. Гэтыя інтэлігенты ўжо не называлі сябе літоўцамі, як гэта рабіў Каліноўскі і нават яшчэ Грынявіцкі, але выразна беларусамі. Яны ўжо перасталі жыць традыцыямі Вял. Кн. Літоўскага.

Можна смела сказаць, што на беларускіх нарадавольцах, што групаваліся каля «Гомона», ці мо яшчэ лепш: на самым «Гомо-
не», — традыцыі польскія, шляхоцкія і літоўскія адмерлі цалком. Такім чынам, «Гомон» — гэта сапраўды далейшы і зваротны пункт у беларускай палітычна-вызвольнай думцы. «Гомон», як мы ўжо бачылі, усе беларускія землі заве беларускімі, а ўвесь народ наш беларускім, і снуе выразныя думкі аб яго палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай самастойнасці, чаго так выразна і ў такой меры ў «Mużyckaj Praǔdze» яшчэ не спатыкаем.

Заходзіць таксама розніца між «Гомоном» і «Mużyckaj Praǔdaj» і што да ідэалагічных асноў іх. «Mużyckaja Praǔdа» — гэта часопіс, які бы можна было сёння назваць беларускім радыкальным і сялянскім, або народным радыкальна-дэмакратычным, а «Гомон» — гэта ўжо часопіс з ідэалогіяй — хоць яшчэ не марксаўскай, — але па-свойму сацыялістычнай, які ў аснову будучай Беларусі кладзе, як выразна аб гэтым сам кажа, «научный соціализм».

Калі ж, урэшце, ідзе аб беларускі нацыянальны элемент, як такі, дык яго ў «Mużyckaj Praǔdzіe» можна бачыць толькі ў тым, што яна была пісана па-беларуску і што бараніла палітычныя і эканамічныя правы беларускага народа.

У «Гомоне» ж шмат больш беларускага нацыянальнага «духу», хоць ад гэтага ён энергічна адкараскваецца. У «Гомоне» беларускі народ — гэта народ самастойны, розны ад іншых славянскіх народаў, а таксама мова яго, псіхіка, звычаі — усё рознае, асаблівае, беларускае. Ужо гэткі пагляд на беларускі народ сапраўды мае ў сабе нямала беларускага нацыянальнага элементу. Праўда, «Гомон» ці з пераканання, ці мо з тактычных паглядаў, каб не дражніць расейскіх патрыётаў-імперыялістаў, якія здараліся сярод нарадавольцаў, заяўляе, што Беларусь да сепаратызму не імкнецца, што справу развіцця беларускай мовы і культуры трэба пакінуць «любителям», бо галоўнай мэтай беларускіх нарадавольцаў павінна быць федэрацыйная самастойнасць Беларусі і экана­мічны яе дабрабыт, — то ўсё ж такі гэта ўсё не змяншае ў ім — наадварот павялічвае — вялікую дозу беларускага нацыянальнага элементу. Сам факт разважання нацыянальнай беларускай праблемы і адгароджванне ад беларускага нацыяналізму гаворыць аб яго існаванні, аб патрэбе з ім лічыцца і аб патрэбе заняць да яго адпаведнае становішча.

 

* * *

Дык пытаем урэшце, што важнейшае для беларускага народа: «Mużyckaja Praǔda» ці «Гомон»? Здаецца, не памылімся, калі скажам, што абодва гэтыя часопісы важныя кожны ў сваім часе, у сваіх варунках і ў сваім значэнні. «Mužyckaja Praǔda» — гэта першае зерне, першы пачатак беларускай палітычна-вызвольнай думкі, а «Гомон» — гэта той жа думкі прадаўжэнне. Тое, аб чым «Mużyckaja Praǔda» пісала дужа агульна, імгліста, «Гомон» называў па іменні.

«Mużyckaja Praǔda» да беларускага нацыянальнага прынцыпу як такога, да паняцця бел. народа як нацыі яшчэ дужа далёка. Зусім да яго блізкі «Гомон», на які прынцып гэты ўжо насядае, хваляй сваёй яго залівае, але і «Гомон» ад яго поўнага зразумення, ад яго прыняцця ў сваю палітычную ідэалогію яшчэ ўхіляецца і адмаўляецца.

Але нядоўга ўжо прынцып беларускай нацыі дабіваўся ў дзверы беларускага вызвалення, каб даць яму новыя творчыя сілы і скіраваць беларускі народ на шлях усебаковага нацыянальнага адраджэння і сацыяльна-палітычнага вызвалення. Калі расейскія нарадавольцы, а ў іх ліку і беларускія, гінулі на царскіх шыбеніцах, тады разлягаўся новы творчы кліч да беларускага народа слаўнага Ф. Багушэвіча: «Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Кліч жа гэты якраз і выражае той нацыянальны прынцып, які лёг у аснову сучаснага адраджэння і вызвалення беларускага народа.

 

_________________

 

* Аб «Гомоне» ўдалося мне яшчэ даведацца наступнае: Я. Цвікевіч некалькі гадоў таму ў Менску меў шмат аб «Гомоне» сабраўшы матэрыялу. Між іншым А. Цвікевіч цвердзіць, што ёсць «Гомона» таксама і № 1 у Інстытуце Леніна ў Маскве, якога ён бачыў арыгінал. Фатаграфію з арыгінала бачыў у тым жа Інстытуце Л. Мэнке. А. Цвікевіч, на падставе сабраных ім матэрыялаў, дагадваецца, што «Гомон» выходзіў у Менску. Гэтыя весткі падаў мне Л. Мэнке, якому тут за гэта выражаю сваю падзяку (А. С).

* Народніцтва развівалася на працягу 30-х гадоў: ад 1860 да 1890. (Савецк. Энцыкл.)