НАДСАН Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 546 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАДСАН Аляксандр

НАДСАН Аляксандр

(сапраўднае прозвішча – Бочка. 08.08.1926, м. Гарадзея каля Нясвіжа),  каталіцкі святар усходняга абраду, мітрафорны протаіерэй, магістр тэалогіі, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч беларускага замежжа ў Вялікабрытаніі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., душапастыр, педагог, культуролаг, гісторык, публіцыст і перакладчык, бібліяфіл. Паходзіць з настаўніцкай сям’і. У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы. Сябар Саюза беларускай моладзі.  З 1946 г. – у Велікабрытаніі. Скончыў матэматычны факультэт Лонданскага універсітэта са ступенню бакалаўра дакладных навук (1953). Адзін з заснавальнікаў і сталых сяброў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (сакратар 1946 – 1951; старшыня 1951 – 1953). Лідэр Беларускага каталіцкага аб’яднання “Рунь”. Супрацоўнік беларускага эмігранцкага перыядычнага друку (“На шляху”, 1946 – 1951; “Беларус на чужыне”, 1947 – 1950; “Божым шляхам” 1947 – 1980 і інш). У 1-й палове 50-х гадоў выехаў у Рым. Вывучаў тэалогію ў папскім Грэчаскім каледжы і Грыгарыянскім універсітэце. Пасвячоны ў святары (1958, Рым). У 1961 г. вярнуўся ў Лондан. Быў прызначаны ў Беларускую каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Паўночнай Англіі.  Займаўся педагагічнай дзейнасцю ў беларускай школе імя св. Кірылы Тураўскага пры Беларускім доме марыянаў у Лондане (1961),  дырэктар школы (1964). Адзін з актыўных дзеячоў Англійска-беларускага навуковага таварыства (1965). Выкладаў на курсах беларусазнаўцаў (1968 – 1980). У 60-я гады арганізаваў і правёў у Ліверпулі і Манчэстэры адукацыйна-азнаямляльныя курсы, прысвечаныя ўсходняму хрысціянству. Рэдагаваў часопіс “The Journah ox Byelorussian Studies” (1965 – 1988).  Дырэктар Беларускай бібліятэкі  і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане (1971) . Апостальскі адміністратар для беларусаў-католікаў у Еўропе (1976). Апостальскі візітатор для беларусаў-католікаў усходняга абраду ў эміграцыі і кансультант кангрэгацыі ўсходніх цэркваў пры Ватыкане (1986).  Кіруе Беларускім камітэтам дапамогі ахвярам радыяцыі (1989). Аўтар даследаванняў і артыкулаў па гісторыі беларускай духоўнасці і свецкай літаратуры ХVІ – ХVІІ стст. Падрыхтаваў тэалагічную працу “Наша вера: Кароткі катэхізіс хрысціянскай навукі. Для беларусаў-католікаў” (1988, Іспанія). Пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты для правядзення набажэнстваў сярод беларускіх уніятаў (афіцыйна зацверджаныя Апостальскім пасадам у 1994).  Неаднаразова наведваў Беларусь. Выступаў у клубе “Спадчына”.  Ганаровы сябар клуба  “Спадчына” (13.03.1993).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт а. Аляксандра Надсана”  з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”. 1994.

ДВП, алей. 50х30 см.