Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 512 госцяў анлайн
Яўген ГУЧОК. |
Яшчэ адзін пайшоў ад нас
Руплівец, Якіх па пальцах можна Палічыць; Ён быў адкрыты, Быў не баязлівец У справе Бацькаўшчыне мілай Паслужыць. Вядома, у Сусвет Не многа вокан, І большасць з іх Не проста расчыніць; Прыгожа прамаўляць Спяцоў зашмат навокал, А ён без лішніх слоў Імкнуўся прыгажосць тварыць. І клуб свой “Спадчыну”, І свае кнігі, зборы — Ўсяго падсумаваць Я не бяруся... І нават дом уласны У Старых Дарогах Ператварыць ён змог Ў абсягі Беларусі. Ды не заўсёды быў ён Зразуметы, Часцей, відочна, Зайздрасць выклікаў, Бо не служыў ніякім Кабінетам, А толькі краю роднаму Сабой ахвяраваў. Бывай, наш сябра, Аднадумец Белы Толя, “Раскрылі крылы музы” — І цябе ўзнясуць Туды, дзе можаш ты Душу сваю спатоліць І дзе з Айчынай вечна Будзеш жыць. |