У Старых Дарогах усталявалі помнік Анатолю Беламу

Уваход

Зараз на сайце

Цяпер 450 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

Rating All.BY Каталог TUT.BY

DIR.BY

У Старых Дарогах усталявалі помнік Анатолю Беламу
Да гадавіны зь дня сьмерці навукоўца, асьветніка, калекцыянэра Анатоля Белага ля яго сядзібы і прыватнага музэя ўсталявалі помнік.
Бюст зрабіў народны мастак Беларусі Ўладзімер Лятун. Бюст усталяваны на вялікім 12-тонным валуне, які быў знойдзены ў Старадароскім раёне. Помнік Беламу стаў у шэрагу іншых помнікаў выбітным дзяржаўным дзеячам, паэтам, артыстам, якія ён усталяваў на сваёй сядзібе.
Дзякуючы намаганьням спадара Белага, у свой час былі знойдзеныя пляцоўкі і сродкі для ўсталяваньня помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў Полацаку, Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Ларысе Геніюш у Зэльве, а таксама зьявіўся знакаміты ансамбаль помнікаў беларускім дзеячам у дворыку БДУ, дзе Анатоль Белы працаваў з 1968 года. Цяпер паставілі помнік самому Беламу.
На ўрачыстае адкрыцьцё помніка Беламу ў Старых Дарогах, дзе ён пахаваны, прыехалі ягоная ўдава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана, сваякі, сябры клюбу «Спадчына», краязнаўцы, мясцовыя актывісты. Каля дзясятка чалавек выступілі на адкрыцьці помніка ля музэя і ля ягонай магілы ў Старых Дарогах, цёплымі словамі згадваючы сябра і калегу. Падчас выступаў прагучала, што і музэй, які стварыў у Старых Дарогах на сваёй сядзібе Анатоль Белы і які ўтрымлівае каля 1700 твораў выяўленчага мастацтва, шмат гістарычных фатаграфій, дакумэнтаў і беларускіх рарытэтаў, і клюб «Спадчына», заснаваны Белым ў 1984 годзе, працягваюць працаваць.
Удава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана
​​
Музэем зараз апякуецца стрыечны брат Анатоля Міхась Белы, а фармальна ён належыць ўдаве Але Мікалаеўне. Як распавяла дачка Белага Сьвятлана, у музэй людзі працягваюць прыходзяць групамі і паасобку, цікавасьць да калекцыі Анатоля Белага застаецца. Падрыхтаваны таксама да друку "Дыярыюш  «Спадчыны» з творамі сяброў клюбу і том успамінаў пра Анатоля Белага.

svaboda.org
 
Наш люстрадзён

<<  Ліпеня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Народны каляндар

<<  Ліпеня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Банеры