НАБАГЕЗ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 508 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАБАГЕЗ Уладзімір

НАБАГЕЗ Уладзімір

(20.10.1919, в. Сялец Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), доктар медыцыны, сябар Рады БНР. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Як жаўнер польскага войска трапіў у нямецкі палон. Працаваў на гаспадарцы пад Кёнінгсбергам, а потым палонныя беларусы стварылі Беларускі Камітэт Самапомачы і наладзілі супрацоўніцтва з немцамі. Быў сябрам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Сам У.Набагез піша: “Мяне ж запрашалі ў Беларускі легіён, які ствараўся ў Берліне, але паперы атрымаў толькі калі Чырвоная Армія падышла да сталіцы” (напэўна, маецца на ўвазе брыгада “Беларусь”, якая была створана пад эгідай Беларускай Цэнтральнай Рады). Пасля вайны вучыўся 3 гады ў Марбургскім універсітэце, закончыў універсітэт у Лювене (1951). У ЗША з 1956, займаецца медыцынскай практыкай. Старшыня нью-йоркскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт доктара медыцыны , сябра Рады БНР Уладзіміра Набагеза”. 1996.

ДВП, алей. 40х30 см.