Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 56 госцяў анлайнСЯДНЁЎ Масей |
СЯДНЁЎ Масей (Майсей Ларывонавіч; 01.09.1915, в. Мокрае Клімавіцкага р-на – 2001), паэт, празаік. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930 – 1932), Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце (1933 – 1936). 1 кастрычніка 1936 г. арыштаваны і высланы на Калыму (Расія), дзе прабыў 5 гадоў у канцлагеры. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны яго прывезлі ў Мінск, і з пачаткам вайны М. Сяднёў апынуўся на волі: яго адпусціў турэмны канвой каля г. Чэрвеня (60 км ад Мінска). З 1943 г. за мяжою, настаўнік беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе (Германія). З 1950 г. у ЗША, жыў у Глен Клоў. Рэабілітаваны 22 студзеня 1992 г. За мяжой выдаў кнігі паэзіі “У акіяне ноч” і “Спадзяванні” (1947), “Цень Янкі Купалы” (1947), “Ля ціхай брамы” (1958), “Ачышчэнне агнём” (1985), “А часу больш, чым вечнасць” (1989). У вершах – пра перажытае ў турмах і лагерах, туга па Радзіме.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск), “Партрэт Масея Сяднёва – паэта, празаіка, публіцыста”. 1993. ДВП, алей. 55х43см.
|