ШЧАГЛОЎ / КУЛІКОВІЧ Мікалай Мікалаевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 606 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШЧАГЛОЎ / КУЛІКОВІЧ Мікалай Мікалаевіч

ШЧАГЛОЎ / КУЛІКОВІЧ  Мікалай Мікалаевіч

04.11.1897, Смаленшчына, паводле іншых крыніц 1896 ці 04.04.1893, Масква – 31.03.1969, Чыкага (ЗША)], беларускі кампазітар, музыказнаўца, гісторык беларускай музыкі, прафесар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю. Адзін з арганізатараў Мінскага опернага тэатра, дырыжор яго сімфанічнага аркестра. З 1936 г. працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У пачатку 1940-х гадоў да Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве напісаў кантату “Сталін”. У 1941 –1944 гадах у Мінску ўзначальваў аддзел Беларускага культурнага згуртавання. З канца чэрвеня 1944 г. у Германіі, кіраўнік канцэртнай групы пры Міністэрстве па справах акупіраваных усходніх тэрыторый. З 1947 г. дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра эстрады. З 1950 г. у ЗША, жыве ў Н’ю-Йорку, Кліўлендзе і Чыкага. Друкуе крытычныя артыкулы і нарысы ў публікацыях Інстытута вывучэння СССР (Мюнхен) і Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Чыкага, ЗША). У 1953 г. у Н’ю-Йорку выходзіць яго кніга “Беларуская музыка: Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва”. У Кліўлендзе выдаў некалькі беларускіх слоўнікаў, адрэдагаваных ім. Тэма гістарычнага мінулага беларускага народа ляжыць у аснове яго опер”Кацярына” (напісана ў 1941, лібрэта М.Клімковіча), “Лясное возера” (пастаўлена ў 1942), “Усяслаў Чарадзей” (пастаўлена 1943, лібрэта абедзьвух Н.А.Арсенневай). Аўтар аперэты “У вырай”, сімфоній, сімфанічных сюіт, канцэртаў, песень і рамансаў на словы Янкі Купалы (“Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні”), М.Багдановіча (“Пагоня”), У.Дубоўкі (“О, Беларусь, мая шыпшына”). Аўтар надзвычай лірычнай музыкі да песень “Васілёчкі”, “Застольная песня”, “Васількі” на словы самога кампазітара. Аўтар музыкі да драматычных спектакляў, твораў царкоўнай музыкі, апрацовак беларускіх народных песень. Укладальнік “Беларускіх песенных зборнікаў” (1954, 1955, 1960), зборнікаў “Калядоўшчыкі” (1961), “Родныя матывы” (1967), тэатральных прац “Беларуская песня” (1942, не апублікавана), “Беларуская музычная культура” (1944), “Беларуская савецкая опера” (1957). Архіў М.М.Шчаглова захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны (Лондан), дзе дырэктарам  працуе Аляксандр Надсан (Бочка).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Мікола Куліковіч, кампазітар”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.