КУЛІК Яўген Сяргеевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУЛІК Яўген Сяргеевіч

КУЛІК Яўген Сяргеевіч

(31.10.1937. Мінск – 2003), беларускі графік. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). У станкавых творах распрацоўваў тэмы гісторыі і культуры, спадчыны беларускага народа: серыі “Помнікі дойлідства Гродзеншчыны” (1974), “Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі”  (1993); малюнкі рэканструкцый “Замкі Беларусі”, лісты “Кірмаш на Беларусі ў ХVІІІ ст.” (усе 1977); “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле рамана У.Караткевіча (1978); “На куццю” паводле паэмы Янкі Купалы (1982); “Памяці Алены Кіш” (1983); “Паўстанне 1863 года на Беларусі” (1988); трыпціх “Усяслаў Чарадзей”, “Еўфрасіння Полацкая”, “Лазар Богша” (1996). Завершанасцю кампазіцый сінтэзам выяўленчых сродкаў вылучаюцца ілюстрацыі да кніг М.Багдановіча, А.Вольскага, В.Зуёнка, Міколы Гусоўскага і інш.

 

Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба “Пагоня” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

НМБ Шчамялёў Леанід Змітравіч (1923. Мінск).

“Партрэт мастака Яўгена Куліка”. 1978.

Палатно, алей. 115х96cm .