ЛЕВІН Леанід Мендэлевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 457 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЕВІН Леанід Мендэлевіч

ЛЕВІН Леанід Мендэлевіч

(25.07.1936. Мінск), беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966). Супрацоўнік  інстытута “Мінскпраект”, кіраўнік архітэктурнай майстэрні (1980 – 1997)). Работы ў Мінску: інтэрнат трактарнага завода (1966), павільён Рэспубліканскага выставачнага цэнтра (1968), будынак былога гаркама КПБ (1979, цяпер Міністэрства замежных спраў), станцыі метро “Плошча Леніна” (1984) і “Няміга” (1990); праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра (1970 – 1975), праспекта Машэрава, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне Траецкага прадмесця (1980 – 1986, усё ў сааўтарстве). Працуе ў галіне манументальнага мастацтва: архітэктурна-скульптурныя мемарыяльныя комплексы “Хатынь” (Ленінская прэмія 1970), “Прарыў”, “Кацюша”, “Праклён фашызму” (усё ў сааўтарстве); помнікі  Янку Купалу і Якубу Коласу (Мінск, абодва 1972), К.С.Заслонаву (Орша,1964), падпольшчыкам Асінторфа, Ф.Конанавай у г. Любань (абодва 1967), М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы (1976) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1967).

 

Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Міколы Шчакаціхіна “За братэрскае спрычыненне да развіцця культуры і навукі Беларусі” (25.03.2002) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт архітэктара, лаўрэата Ленінскай прэміі Левіна Леаніда Мендэлевіча”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.