СІЎЧЫК Вячаслаў Вадзімавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 645 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СІЎЧЫК Вячаслаў Вадзімавіч

СІЎЧЫК Вячаслаў Вадзімавіч

(18.12.1962, г. Минск), грамадскі і палітычны дзеяч.
Скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1984). Працаваў па спецыяльнасці – малодшым навуковым супрацоўнікам, потым геолагам у Грузіі, Беларусі. Малодшы навуковы супрацоўнік Гагрскай прыбярэжнай лабараторыі навукова-вытворчага аб’яднання “Грузморберагабарона” (1984 – 1988, Грузія).  Геолаг Цэнтральнай геахімічнай партыі Беларускай гідрагеалагічнай экспедыцыі вытворчага аб’яднання “Беларусгеалогія” (1988 – 1997). Ініцыятар стварэння шэрагу грамадскіх арганізацый (Малады фронт, Беларускі жаночы рух “За адраджэнне Айчыны”), рэспубліканскіх маладзёжных аб’яднанняў. Член Сойму (1991), сакратар, адказны сакратар управы БНФ «Адраджэньне» (1995), намеснік старшыні БНФ «Адраджэньне» і партыі БНФ (1999), старшыня камісіі па сувязях з рабочым рухам (1999).  Старшыня Асацыяцыі прыхільнікаў  парламентарызму (1998 – 1999), кіраўнік сакратарыята Кангрэса дэмакратычных сіл (2000), каардынатар міжпартыйнага центра па вылучэнню прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій (2001). Куратар управы БНФ па Гродзенскай вобл. Пры яго актыўным удзеле стваралася большасць  раённых арганізацый БНФ у Гродзенскай вобл. Галоўны рэдактар бюлетэня “Кірмаш” з моманту яго стварэння (верасень 1998). Вядомы як заяўнік і арганізатар вулічных акцый дэмакратычнай апазіцыі, у тым ліку: Дня волі (1996, 1997, 2000, 2001); Чарнобыльскага шляху (1996 – 2001). Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за грамадскую дзейнасць, быў збіты супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманні (у прыватнасці, у 1998 дастаўлены ў 3-ю гарадскую бальніцу з дыягназам “сатрасенне мозга”); пасля шэсця і мітынгу 26 красавіка 1996 г. беспадстаўна затрыманы па крымінальнаму абвінавачванню, выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе толькі пасля 21-сутачнай галадоўкі, сама справа спынена ў сакавіку 1997 г.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

”Партрэт Сіўчыка Вячаслава”. 2007.

ДВП, алей. 40х30 см.