Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 84 госцяў анлайнТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч |
ТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч (10.03 1942. г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. – 31.10.1992), беларускі археолаг, гісторык-медыявіст, грамадска-палітычны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989). Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1964). Супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1968), Гродзенскага універсітэта (1978, загадчык кафедры 1983 – 1985). Заснавальнік і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба “Паходня” у Гродне. Загадчык рэдакцыі “Беларуская энцыклапедыя” (1989). Вывучаў ваенную гісторыю Беларусі, абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі Х – ХVІІІ стст. Адзін з аўтараў кніг “Нарысы па археалогіі Беларусі” (1972), “Асвета і педагагічная думка ў Беларусі” (1985), “Гісторыя беларускага мастацтва” (Т.1 – 2, 1987 – 1988), “Беларуская кафля” (1989), “Старажытны Мсціслаў” (з А.Трусавым), “Вялікае мастацтва артылерыі” (з А.Бельскім, абедзве ў 1992). Намеснік старшыні сойму Беларускага народнага фронту “Адраджэнне” (1998). Заснавальнік і старшыня Цэнтральнай рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (1991 – 1992).
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор: Анатоль Змітравіч Крывенка (1942.Мінск). “Партрэт доктара гістарычных навук, старшыні суполкі “Паходня”, заснавальніка партыі Беларускай сацыялістычнай грамады Міхася Ткачова”. 2002. ДВП, алей. 40х30см.
|