БЫКАЎ Васіль Уладзіміравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 543 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЫКАЎ Васіль Уладзіміравіч

БЫКАЎ Васіль Уладзіміравіч

(19.06.1924, в. Бычкі Ушацкага р-на Віцебскай вобл. – 22.06.2003), Народны пісьменнік Беларусі (1980).  Ганаровы сябар клуба “Спадчына”.

 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы на скульптара. Працаваў у абласной газеце “Гродненская правда”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1959), сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.  Першыя апавяданні напісаў у 1949 г. Першай кнігай “Жураўліны крык”, аповесцю “Здрада”, зборнікам апавяданняў “Адна ноч” заявіў аб сваіх здольнасцях глыбока пранікаць у духоўны свет сваіх герояў, адважыўся побач з дабром выкрываць зло ва ўсіх яго формах і праявах. Яго творы адзначаны прэміямі: “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання” – Дзяржаўнай прэміяй СССР (1974); “Воўчая зграя” і “Яго батальён” – Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа (1978).

 

Аўтар п’ес і сатырычных апавяданняў. Паводле яго кніг зняты фільмы: “Трэцяя ракета”, Абеліск”, “Дажыць да світання”, “Знак бяды”; па аповесці “Альпійская балада” пастаўлены кінафільм і балет на музыку Я.Глебава; па аповесці “Воўчая зграя” – кінафільм і опера “Сцежкаю жыцця” Г.Вагнера. Творы В.У.Быкава перакладзены на многія мовы народаў свету. У Расійскай федэрацыі выдаецца збор твораў В.У.Быкава.

 

За плённую грамадска-палітычную дзейнасць і выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997),  Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” і асабістым прозвішчам  і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У памяць аб яго адданасці Беларусі Камітэт Ушанавання ўвёў ва ўжытак сваёй дзейнасці ганараванне медалём “Васіль Быкаў. За праўду ў творчасці”, а таксама з’явілася традыцыя ганараваць мастакоў пэндзлямі і фарбамі, якімі карыстаўся В.У.Быкаў.   

 

На сядзібе Старадарожскага мастацкага музея ўстаноўлены бронзавы гарэльеф (19.03.2003) скульптар У.І.Мелехаў.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі ёсць асобны пакой, дзе экспануюцца кнігі і творы, прысвечаныя В.У.Быкаву:
 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005).

“Партрэт ганаровага сябра клуба “Спадчына” Васіля Уладзіміравіча Быкава”. 1993.

Сухая іголка. 21,5х15 см.

 

 

   

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (Мінск).

Медаль для Камітэта Ушанавання “Васіль Быкаў. За праўду ў творчасці”. 2003.

Бронза, ліццё. Дм – 9 см.

 

DSCN 0792 

Георгій Георгіевіч Паплаўскі (1931, Мінск).

“Васіль Быкаў”.1986.

Літаграфія. 68х49 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Васіль Быкаў”. 2003.

Палатно, алей. 80х45 см.

 

 

Міхаіл Сямёнавіч Будавей (1949, Мінск).

“Васіль Быкаў”. 1983.

Папера, змешаная тэхніка. 84х64 см.

 

 

НМБ Леанід Змітравіч Шчамялёў (1923, Мінск).

“Васіль Быкаў”. 2004.

Палатно, алей. 80х60 см.

 

DSCN 0415   

Паштоўка з нізкі “Вялікія Беларусы з ХХ ст. Васіль Быкаў і Барыс Кіт”. 2004. 

Выдавец Анатоль Яфімавіч Белы.

 

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (Мінск).

“Васіль Быкаў”. 2003.

Бронза, ліццё, рэльеф. 34х29 см.

 

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (Мінск).

“Бюст Васіля Быкава”. 2004.

Гіпс. 26х17х19 см.

 

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (Мінск).

“Васіль Быкаў”. 2005.

Рэльеф, сілумін. 75х45х10 см.

 

 

Генадзь Аляксандравіч Кобрын (1958).

Медаль “Васіль Быкаў”,

Тэракота, вашчэнне. Дм – 9 см

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін”. 2001.

ДВП, алей. 48х53 см.

 

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Васіля Быкава”. 2003.

Палатно, алей, тэмпера. 55х40,5 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 

“Васіль Быкаў і Леанід Левін у Курапатах”. 2006.

ДВП, алей. 50х70 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Васіль Быкаў і Барыс Кіт у Франкфурт-на Майне”. 2004.

ДВП, алей. 49,5х67,5 см.

 

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). 

“Васіль Быкаў”. 2003.

Папера, аловак. 37х25 см.