ВАЛАХАНОВІЧ Анатоль Іосіфавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 617 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЛАХАНОВІЧ Анатоль Іосіфавіч

ВАЛАХАНОВІЧ Анатоль Іосіфавіч

(17.04.1939, Мінск), беларускі пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнавец. З сям’і служачага. Член Саюза журналістаў Беларусі (1975).  Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006). Сябар клуба “Спадчына” (1989). Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага  (1961). У 1961 – 1968 гадах на педагагічнай рабоце, у 1962 – 1964 гадах служба ў Савецкай арміі (ГСВГ). З 1968 г. рэдактар у БелСЭ, з 1975 г. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва “Навука і тэхніка” АН БССР. У 1996 – 2002 гадах старшы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС. Даследуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры, краязнаўства і рэлігіі. Комплексна і дэталёва распрацоўвае пытанні палітычных рэпрэсій 20 х – пачатку 50-х гадоў ХХ ст. Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг: “Дзяржынск: Гісторыка-эканамічны нарыс” (1977), “Дзержинск: Историко-экономический очерк” (1982), “Партызанскі генерал з Амерыкі (пра начдыва І.Я.Траццяка)” (1995), “Феликс Эдмундович Дзержинский: Краткий очерк жизни и деятельности” (1997), “Графы фон Гутэн-Чапскія на Беларусі” (2003), “Путчынскі сельскі савет: Гістарычны нарыс” (2005), буклета “Первая в Белоруссии. К 50-летию организации Койдановской МТС. 1930 – 1980” (1980), “Дзержинщина: Прошлое и настоящее” (у сааўт. з А.М.Кулагиным, 1986), “Кличевщина: Историко-экономический очерк (у сааўт. з І.І.Саўчанкам, 1989), “Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча” (у сааўт. з У.М.Міхнюком, 1999), “Валмянскі сельскі савет: Гістарычны нарыс” (у сааўт. з А.В.Рудовічам, 2003), адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў кніг “Кто есть кто в Республіке Беларусь” (1999),”Памяць.Старадарожскі раён” (1998), “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў, і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча” (2007), адзін з аўтараў кнігі “Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: История в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук: 40 лет (1964 – 2004)”. Стваральнік кнігі “Памяць. Дзяржынскі раён”. Аўтар артыкулаў у кнігах “Памяць” Клічаўскага, Бабруйскага, Баранавіцкага, Уздзенскага, Кобрынскага, Слаўгарадскага, Чашніцкага і іншых раёнаў і звыш 450 артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, навуковых зборніках, часопісах, газетах і інш. Узнагароджаны медалямі, знакам “Отличник печати”, ганаровымі граматамі міністэрстваў і ведамстваў.

 

Аўтар, рэдактар і ўкладальнік кніг пра М.І.Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” (2007), М.А.Багдановіча, Томаша Масарыка, альманаха “Скрыжалі “Спадчыны” № 4, энцыклапедычнага даведніка “Дыяруш “Спадчыны”, якія выдае клуб “Спадчына”. Піша артыкулы, рэцэнзіі на кнігі, допісы пра дзейнасць клуба.

 

Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём М.В.Доўнар-Запольскага “За вяртанне гістарычнай спадчыны” (25.03.2002), Срэбным пярсцёнкам з выявай герба “Пагоня”, асабістымі ініцыяламі “А.В.”,  дэвізам “Жыве Беларусь” (25.03.2006) і адпаведнымі дыпломамі.  Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. Атрымаў узнагароду –  медаль імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў (14.11.2007).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца яго кнігі, артыкулы ў часопісах, газетах, навуковых зборніках і прысвечаныя яму творы:
 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942.Мінск).

“Партрэт пісьменніка, краязнаўцы, гісторыка, журналіста, сябра клуба “Спадчына” Анатоля Іосіфавіча Валахановіча”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.