ЕРМАЛОВІЧ Мкалай (Мікола) Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 484 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕРМАЛОВІЧ Мкалай (Мікола) Іванавіч

ЕРМАЛОВІЧ Мкалай (Мікола) Іванавіч

(29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскі р-н Мінская вобл. – 05.03.2000), беларускі гісторык, паэт, літаратуразнавец. Ганаровы сябар клуба “Спадчына”. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы філалагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад вайсковай службы і працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Мардоўскай АССР (РСФСР), дзе выкладаў рускую мову і літаратуру. Напрыканцы 1943 г., калі пачалося вызваленне Беларусі, вяртаецца ў Беларусь і працуе інспектарам РАНА ў былым Суражскім раёне Віцебскай вобл. У 1946 г. пераязджае ў в. Малыя Навасёлкі, працуе завучам Дзяржынскай беларускай СШ і працягвае вучобу ў педагагічным інстытуце, які заканчвае ў 1947 г. У 1948 – 1955 гадах старшы выкладчык беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, у 1955 – 1957 гадах – загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. З 1957 г. на пенсіі ў сувязі са значнаю стратаю зроку (- 27). Літаратурнаю творчасцю пачаў займацца з 1936 г. З 1948 г. выступаў у друку як літаратуразнавец і крытык. З 1957 г. стала даследуе старажытныя летапісныя крыніцы.  У 1963 – 1964 гадах самвыдацкім спосабам выдае рукапісны часопіс “Падснежнік” (выйшла 4 нумары), у 1975 – 1976 – рукапісны самвыдацкі часопіс “Гутаркі: аб усім, што баліць” (выйшла звыш 50 нумароў). У часопісах закрануты пытанні сучаснай і Старажытнай Беларусі, выкладзены думкі і погляды, якія хвалявалі нацыянальна свядомую інтэлігенцыю Беларусі. У іх знайшло прадбачанне немінучага краху тагачаснага рэжыму, эканамічнага заняпаду краіны, распачалося абмеркаванне значэння роднай мовы ў жыцці народа, ролі інтэлігенцыі ў адраджэнні гістарычнай памяці народа і іншыя актуальныя пытанні. Вядомы “Сшытак вершаў Міколы Ермаловіча”, у які ўвайшло звыш 50 вершаў. Тэматыка вершаў рознастайная: вершы аб Радзіме і заклік змагацца за волю, вершы, прысвечаныя змагарам і песнярам Беларусі, вершы-думкі, якія адлюстроўваюць асабісты душэўны настрой аўтара, сатырычныя вершы, у якіх паказаны негатыўныя бакі савецкага ладу жыцця.

 

Але галоўнай тэмай літаратурнай і навуковай дзейнасці была гісторыя Старажытнай Беларусі і беларускай літаратуры. Вывучаючы летапісы і старадрукі, М.Ермаловіч выдзяляў у гісторыі Беларусі ІХ – ХІV ст. тры перыяды: полацкі – ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст., новагародскі – сярэдзіна ХІІІ – пачатак ХІV ст., віленскі – 1316 – 1385 гады; лічыў, што славянскія плямёны далі пачатак беларускай, украінскай і велікарускай народнасці пасля іх перасялення ва Усходнюю Еўропу ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся і якое карэннае неславянскае насельніцтва суіснавала разам з імі. Меркаваў, што беларусы не збалтызаваныя славяне, а аславяненыя балты, што палачане былі асновай, на якой узніклі беларусы і Беларусь. М.Ермаловіч – адзіны гісторык Беларусі, які, не маючы ніякіх навуковых званняў і вучоных ступеняў, з’яўляецца аўтарам уласнай, ужо многімі айчыннымі і замежнымі вучонымі прызнанай, навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Канцэпцыя М.Ермаловіча адпавядае высновам беларускіх археолагаў. Яна ўключана ў афіцыйныя падручнікі, рэкамендавана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для вывучэння па курсу гісторыі Беларусі ва ўсіх навучальных установах.  Аўтар кніг: Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990; Па слядах аднаго міфа. 3-е выд. Мн., 2001; Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. Мн., 1994; Беларуская дзяржава  Вялікае Княства Літоўскае. Мн., 2000.

 

Атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі (1992), Літаратурную прэмію імя Уладзіміра Караткевіча, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993).  За вялікі ўдзел у стварэнні сапраўднай гісторыі Беларусі Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам.  Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца яго кнігі і прысвечаныя яму творы:

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

 “Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына”, гісторыка Міколы Ермаловіча”. 1995.

Сухая іголка. 22х15 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.

 

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).

Пласт “Мікола Ермаловіч”. 2003.

Бронза, ліццё. 34х29 см.

Устаноўлены на гранітным помніку ў гонар гісторыкаў Беларусі.

 

 

Аляксандр Іванавіч Фінскі (1953, Мінск).

Медаль “Мікола Ермаловіч”. 2003.

Сілумін, ліццё. Дм – 16 см.