ЛАВІЦКІ Мікалай Емяльянавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 559 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАВІЦКІ Мікалай Емяльянавіч

ЛАВІЦКІ Мікалай Емяльянавіч

(26.03.1946, в. Бабаедава  Сенненскага р-на  Віцебскай вобл.), журналіст, грамадска-палітычны дзеяч. З сям’і рабочага-чыгуначніка. Сябар клуба “Спадчына” (1988). Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, трохгадовую школу майстроў Мінскага аўтазавода, аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ . Працаваў падлеткам сезонна на чыгунцы, у калгасе “Чырвоны пуцілавец”, на мінскім аўтазаводзе кавалём-штампоўшчыкам, тэрмістам, электраманцёрам, майстрам. Быў старшынём прафкама аўтамабільнай вытворчасці, намеснікам старшыні прафкама аб’яднання “Белаўтамаз”, намеснікам начальніка аховы працы завода МЗОР.

 

Артыкулы, нататкі, нарысы, замалёўкі, інфармацыі, вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях краіны. Супрацоўнічаў з газетамі “Аўтазаводзец”, “Наша слова”, “Народная воля”, альманахам “Скрыжалі Спадчыны”, які выдаецца клубам “Спадчына”. Выдаў кнігу “Радзімы покліч” (2006). Ветэран грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Каля 10 гадоў узначальваў Раду таварыства Заводскага раёна Мінска, тройчы абіраўся старшынём рэвізійнай камісіі ТБМ, быў першым намеснікам старшыні Цэнтральнай рады ТБМ. За ўдзел у мітынгу арыштаваны і зняволены ў турму. Неаднаразова быў звольнены з працы за палітычныя перакананні.

 

Садзейнічаў у перавозцы помніка М.Багдановіча ў г. Яраслаўль у 1994 г. За шматгадовую працу на ніве беларускага нацыянальнага Адраджэння, актыўнае змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны памятным медалём Герба “Пагоня” (25.03.1997), імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня”, дэвізам “Жыве Беларусь” (25.03.2006) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца кніга, артыкулы, нарысы і прысвечаныя яму творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт сябра клуба “Спадчына”, журналіста,

 грамадска-палітычнага дзеяча Міколы Емельянавіча Лавіцкага”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).

“Партрэт сябра клуба “Спадчына”, журналіста,

 грамадска-палітычнага дзеяча Міколы Лавіцкага”. 2006.

Папера, аловак. 39х37 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.