Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 81 госцяў анлайнКнязь Полацкі Усяслаў Чарадзей (1018 (?) – 1101 ) |
Князь полацкі. Яго бацька быў славуты князь Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды, адважны воін i мудры правіцель; імя маці гісторыя не захавала. Паводле легенд, паходжанне У.Б. прыпісвалася чарадзейным сілам (верагодна, таму i празваны Чарадзеем). У 1044 пасля смерці бацькі стаў поладим князем. Гады яго праўлення ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі i славутымі, i трагічнымі. Пры ім у Полацку пабудаваны новы замакдзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, распачата ўзвядзенне i іншых манументальных пабудоў. У якасці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да Полацка аналагічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, i завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыі захавала імёны тагачасных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Ёсць сведчанне, што князь будаваў i ўмацоўваў не толькі сваю сталіцу, але i іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцк, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Оршу, Менск. У сваёй сталіцы У.Б. прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэтаспевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасці якога правераны ў час паходу на торкаў у саюзе з кіеўскімі князямі. У 1065 пачалася другая крывавая братазабойчая вайна паміж Кіевам i Полацкам. У.Б. хадзіў паходам на Пскоў, пасля — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, братысуправіцелі, нашчадкі Яраслава«Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067, аўтар «Слова аб палку Ігаравым» з сардэчнай цеплынёй i спачуваннем намаляваў вобраз У.Б. як яскравую гістарычную асобу, мудрага i дзейнага валадара, князячарадзея i адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека. «На Немізе снопы стелютъ головами, молотять цепы харалужъными, на тоце живот кладуть, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше. Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минута». Хутчэй за ўсё страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк i праз 4 месяцы пасля бітвы запрасілі У.Б. на перагаворы. Летапісец так расказвае пра гэта: «Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: «Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое». Але кіеўскія князі ашукалі У.Б. Прыбыўшы на перагаворы, ён быў схоплены, як толькі У.Б. ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Оршы. Яго адвезлі ў Кіеў i разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцупоруб. Князь прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разбілі войска Яраславічаў, i тыя ў паніцы збеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя ix паводзінамі кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі з вязніцы У.Б. з сынамі i пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол. На велікакняжацкім прастоле У.Б. прабыў 7 месяцаў. За гэты час ён разбіў полаўцаў, ажыццявіў паход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе паявіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Полыпчы войскам. У.Б. з кіяўлянамі пайшоў яму насустрач, каб даць бой. Але, не жадаючы пачынаць братазабойную вайну, У.Б. нечакана для ўсіх ноччу пакінуў войска i збег у родны Полацк. Даследчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо У.Б. ніяк нельга лічыць баязліўцам ці здраднікам.
Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол i зноў напаў на Полацкія землі. Не паспеўшы арганізаваць добрую абарону Полацка, У.Б. пакінуў горад i знайшоў прытулак у племені водзь, дзе збіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068 на чале водскага войска ён з'явіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі У.Б. трапіў у палон. У хуткім часе яго чамусьці адпусцілі. У 1071, сабраўшы войска з прадстаўнікоў балцкіх плямён, У.Б. урэшце вярнуў свой полацкі прастол. Да 1084 кіеўскія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацк i скінуць У.Б. з прастола. Але полацкі князь адстаяў свае землі i трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякуючы ваеннаму майстэрству i мудраму кіраўніцтву У.Б. з 1084 да самай яго смерці (1101) Полацкае княства
Бітва на Нямізе ў
існавала без войнаў, Полацк развіваўся як гандлёвы i культурны цэнтр. У.Б. меў 6 сыноў — Давыда, Глеба, Рамана, Расціслава, СвятаславаГеоргія, РагвалодаБарыса, якіх ён выхаваў як выдатных воінаў, палітыкаў i шчырых патрыётаў сваёй бацькаўшчыны.
Літ.: Т а р а с a ў С.В. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полапкі. Мн..
Эпоха Усяслава (полацкі князь 1044-1101) з’яўляецца адным з самых яркіх і змястоўных перыядаў нашай гісторыі ў барацьбе за адстойванне незалежнасці і самастойнасці Полацкай зямлі. Жыццё Усяслава, поўнае крывавай барацьбы і шматграннай кіпучай грамадскай дзейнасці, стала жывой легендай і святым паданнем.
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
|