Вялікі князь Літоўскі, кароль Літвы Міндоўг (1200 (?) – 1263)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі, кароль Літвы Міндоўг (1200 (?) – 1263)


Шмат даследчыкаў пагаджаецца на тым, што навагародскі князь Міндоўг выйшаў з роду Маўкольда. Менавіта яго паходжанне з роду полацкіх князёў Рагвалодавічаў дазволіла наваградскаму веча (паводле “права дзедзічнага”) запрасіць Міндоўга на пасаду князя. У тыя часы толькі такое права, а не што іншае, давала гарантыю на ўступленне на княжацкі трон.
Упершыню імя Міндоўга ўпамінаецца ў летапісах з 1219 г., дзе ён сумесна з іншымі балцкімі князямі ў якасці наёмніка галіцка-валынскіх князёў выступае супраць палякаў. У 1237 г. па загаду Данілы Галіцкага Міндоўг (як наёмнік) выступае супраць Кандрата Мазавецкага. У 1245 г. ён зноў дапамагае Данілу Галіцкаму ў яго міжусобнай барацьбе. У канцы 1245 ці ў пачатку 1246 ён запрошаны куршамі да барацьбы з Ордэнам, але церпіць паразу. За ім пагналіся крыжакі, уварваліся ў яго ўладанні. Міндоўг зачыніўся ў горадзе Руце. Хоць крыжакі і не ўзялі яго, але спустошылі зямлю. Паражэнне Міндоўга выкарысталі яго сапернікі і выгналі з Літвы. “З многімі сваімі баярамі” ён мусіў уцячы ў суседні Навагародак. Пазней Міндоўг выгнаў сваіх праціўнікаў з Літвы “вражбою... за ворожьство с ними”.
Неабходнай умовай для абрання Міндоўга навагародскім князем адыграла ролю не толькі яго паходжанне з полацкага княскага роду, але і пераход з язычніцтва ў хрысціянства. У 1246 г. Міндоўг з баярамі “прия веру Христову от Востока” – прыняў праваслаўе. Гэтым актам Наваградак зазначыў Міндоўга сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення дзяржаўнай мэты – заваявання Літвы. У 1248-49 гады, выгнаўшы з Літвы князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і Вікінта, Міндоўг “зане Літву”, ім была “поимана вся земля Литовьская”.
Узмацненне Навагародскага княства было з трывогай ўспрынята галіцка-валынскімі князямі Данілам і Васількам. Убачыўшы ў Навагародку свайго небяспечнага канкурэнта, яны адразу ж прымаюць меры для стварэння кааліцыі супраць Навагародскага княства, куды ўвайшлі выгнаныя з Літвы князі Таўцівіл, Эрдзівіл і Вікінт.
Сабраныя Данілам Галіцкім войскі рушылі трыма кірункамі: на Ваўкавыск, Здзітлаў і Слонім, “поидоста к Новогородку и поимаша грады многы и возвратишася в домы свои”. Гэта з’явілася цяжкім выпрабаваннем для Навагародскага княства. І ўсё ж аб’яднаны паход мэты сваёй не дасягнуў.
Па ініцыятыве Таўцівіла зімой 1253 г. галіцка-валынскія князі робяць другі паход, і праз Пінск накіроўваюцца на Літву і Навагародак. Трапіўшы ў цяжкое становішча, Міндоўг павёў пермовы з магістрам Ордэна Андрэем Скірландам. Магістр абяцаў падтрымаць яго ў барацьбе з Таўцівілам і Данілам, а Міндоўг пагадзіўся саступіць Ордэну частку земляў Жамойціі і Селонаў, а за каралеўскую карону перайсці ў каталіцтва.
У далёкі Рым з ордэнскімі пасламі адправіўся і міндоўгаў баярын Парнус. Папа Інакенцій ІV выдаў булу, у якой абвяшчаў, што пад пратэкцыю і апеку апостальскай сталіцы бярэ каралеўства Літоўскае і ўсе землі, якія здабыў ад няверных, або ў будучым можа здабыць, на права і ўласнасць Міндоўга з жонкай, сынамі і ўсім дваром.
У той жа час Таўцівіл робіць напад на міндоўгаў горад Руту. Ордэн прыйшоў на дапамогу, і ў адной з начных вылазак Міндоўг разганяе дружыну Таўцівіла.
6 ліпеня 1253 года Міндоўг карануецца. Холмскі біскуп Генрых уздзеў на галаву Міндоўга карону. Міндоўг шчодра аддзячыў Ордэн: падпісаў некалькі грамат, у якіх саступаў крыжакам Корсь, Яцьвязь, Нальшаны, Дайнову і Жамойцію. Ні адна з тых земляў не належала Міндоўгу, і ён даў слова не прэтэндаваць на іх. Міндоўг дабіўся таго, каб заснаваць на Літве біскупства са сваёй сталіцай, дзеля чаго даў згоду на ўласныя сродкі пабудаваць катэтру. Папа прызначыў ліцвінскім біскупам ордэнскага каплана Хрысціяна. Апошняму Міндоўг адпісаў землі ў Жамойціі, якая не прызнавала ягонай улады і якую ён саступіў Ордэну. Хрысціян не меў ніякіх прыбыткаў і тым самым падпадаў пад залежнасць Міндоўга.
Аднак у выніку пастаяннай агрэсіі галіцка-валынскіх князё, Міндоўг вымушаны быў прасіць у Данілы міру. Відаць, прапанаваныя ім умовы міру былі непрымальныя для галіцкага князя, бо той здзейсніў яшчэ адзін паход “на Літву і Навагародак”.
Няўдачы Міндоўга ў вайне з Галіцка-Валынскім княствам паўплывалі на яго адносіны з мясцовымі баярамі, і ў 1254 г. ён змушаны быў пакінуць Навагародак, а князем выбіраюць яго сына Войшалка. Той і заключыў мір з суседзямі на ўмовах, прадыктаваных Данілам Галіцкім. Міндоўг застанецца княжыць у Літве. Навгародку і на гэты раз не ўдалося ўтрымаць Літву.
У 1260 г. супраць Ордэна паўсталі жамойты, куршы, земгалы. Міндоўг разрывае  саюз з Ордэнам, адракаецца ад каталіцтва і ідзе на дапамогу Жамойціі. Няўмелая палітыка Міндоўга прывяла да таго, што ён пасварыўся з усімі суседнімі дзяржавамі – Ордэнам, Мазовіяй, Галіцка-Валынскім, Полацкім і Навагародскім княствамі. У самой Літве супраць яго выступілі Транята і Даўмонт. Нібыта ў адчаі ён робіць нечаканы для ўсіх крок. Пакінуўшы напрыканцы 1262 г. Літву, Міндоўг адправіўся ў Рым шукаць заступніцтва ў папы Урбана ІV. Тут ён паўторна ахрысціўся і выпрасіў дараванне за адступніцтва ад хрысціянства.
На Літве ён зноў сутыкнуўся з супроцьстаяннем Траняты і Даўмонта, ад рук якіх і загінуў у 1263 годзе.

 


 

 

1.    Народны мастак Беларусі Стальмашонак Уладзімір Іванавіч. 1928. Мінск.
“Першы і апошні каралі  Вялікага Княства Літоўскага: кароль Міндоўг і кароль Панятоўскі”.
2003. Кардон, тэмпера. 73х91 см.




2.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1998. Каляровая літаграфія. 60х45 см.




3.    Мастак Герус Сямён Пятровіч. 1925 – 1998. Мінск.
“Кароль Літвы Міндоўг”.
1994. Папера, сангіна. 60х46 см.


4.    Мастакі Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск. і  Мелехаў Уладзімір Іванавіч.
1954. Мінск.
Помнік Міндоўгу на сядзібе музея Анатоля Белага (Старыя Дарогі).
Усталяваны ў 2003 г. Бронза, ліццё, граніт.  27х17 см.


5.    Мастак Мікола Несцярэўскі. 1931. Мінск.
Медальён “Вялікі князь Літвы Міндоўг”.
2002. Тэракота. 27х17 см.