Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 89 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Гедымін (1275 (?) – 1341) |
Старажытны герб Вільні.
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1316—41. Найболыш верагодна, паходзіў ад полацкіх князёў. Яго брат Воін (хрысціянскае імя Васіль) быў полацкім князем. Велікакняжацкі прастол Г. заняў пасля смерці брата Віценя. Княжыў 15 гадоў,
бацька сямі сыноў, у т.л. Алъгерди, Кейстута, Яўнуты, Любарта. Заснавальнік дынастыі Гедзімінавічаў. Яго палітыка была накіравана галоўным чынам на ўнутранае i знешняе ўмацаванне БеларускаЛітоўскай дзяржавы i расшырэнне яе тэрыторыі. Галоўнай знешняй пагрозай на той час была агрэсія Тэўтонскага ордэна, што вымусіла Г. заключыць у 1322 саюз з мазавецкім князем, a ў 1325 — з каралём Полыычы. Выкарысто*ўваючы супярэчнасць паміж Рыгаю i ордэнам, Г. нанёс крыжакам шэраг паражэнняў, у т.л. наибольшее ў 1331. У сваей дзейнасці ўлічваў інтарэсы беларускіх феадалаў i арыентаваўся пераважна на ix падтрымку. Беларускіх феадалаў (Давыда Гарадзенскага, Васіля Полацкага i інш.) прызначаў на важныя пасады, даваў дыпламатычныя i вайсковыя даручэнні. Усё гэта спрыяла мірнаму далучэнню да БеларускаЛітоўскай дзяржавы Віцебскай, Берасцейскай, Мінскай, ТураваПінскай i інш. зямель Беларусі. Ен фактычна завяршыў аб'яднанне беларускіх i літоўскіх зямель, пачатае вялікімі князямі Міндоўгам [каля 1230—63] i Віценем (1203—1315]. Меў уплыў на Кіеў i Смаленск, з 1340 на Валыні княжыў яго сын Любарт. Супрацьстаяў аб'яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Івана Каліты, змагаўся за ўплыў на Пскоў i Ноўгарад. У 1323 ён перанёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з Новагародка (Навагрудка) у Вільню, размешчаную на літоўскабеларускім этнічным памежжы. Тытулаваў сябе «вялікім князем літоўцаў i рускіх». Удасканальваў вайсковую справу, будаваў манументальныя крэпасці, культавыя пабудовы (пры ім на Беларусі заснаваны Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Гродзенскі, Віленскі i інш. замкі). У гэты час ствараліся выдатныя творы прыкладнога мастацтва, скульптуры, багатыя рукапісныя кнігі (Аршанскае, Мсціслаўскае, Друцкае, Лаўрышаўскае евангеллі, Смаленскі псалтыр), летапісы i інш. У гарадах Г. сяліў замежных рамеснікаў (з гэтым звяртаўся да ганзейскіх гарадоў), заключыў некалькі гандлёвых пагадненняў з Рыгаю, расшырыў дыпламатычныя сувязі з інш. дзяржавамі. Палітычная цэнтралізацыя ў дзяржаве паскорыла сацыяльнаэканамічнае i культурнае развіццё БеларускаЛітоўскай дзяржавы, спрыяла фарміраванню беларускай, літоўскай i ўкраінскай народнасцей. Хоць быў язычнікам (ёсць звесткі, што ў канцы жыцця прыняў хрысціянства паводле каталіцкага абраду), вёў палітыку верацярпімасці, 5 яго сыноў прынялі праваслаўе. Загінуў пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург. Улада ў дзяржаве з гэтага часу стала спадчыннай. Пасля смерці Г. вялікім князем стаў яго малодшы сын Яўнут, а з 1345 — другі сын Альгерд.
Пахаванне Гэдзіміна.
Літ.: Дашкевич H. Заметки по истории ЛитовскоРусского государства. Киев, 1885; Любавский М.К. Очерки истории ЛитовскоРусского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Паш у то В.Т. Образование Литовского государства. М., 1959; Василевский В.Г. Обращение Гедымина в католичество // Журн. Минва нар. просвещения. 1846. Ч. 49, февр.І.П.Хаўратовіч.
Вялікі князь Літоўскі і Рускі (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) 1316-41 гг., заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Паводле генеалогіі, Гедымін быў сынам Віценя, паводле другіх крыніц – братам Віценя і сынам Пукувера (Лютавера). Ён значна пашырыў межы Беларуска-Літоўскай дзяржавы, першапачатковай сталіцай якой быў Навагародак.
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
|