Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 80 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Альгерд (1296 (?) – май 1377) |
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага y' 1345—1377; адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў i ахоўнікаў старажытнай ЛітоўскаБеларускай дзяржавы, за што быў празваны Альгердам Вялікім. Сын Гедзіміна. Пражыў больШ за 80 гадоў, правіў дзяржавай 32 гады; бацька 12 сыноў, у т.л. Ягайлы, Андрэя Полацкага, Свідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзіміра. У 1318 ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, а ў 1320 пасля смерці віцебскага князя атрымаў гэта княства ў спадчыну. У 1341 Гедзімін падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. А. акрамя Віцебскага княства атрымаў славутую крэпасць Крэў i землі на р. Бярэзіна. У 1345 у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя — свайго малодшага брата Яўнуція (Яўнуту) i стаў вялікім князем. Яўнуцій атрымаў Заслаўе, адкуль потым упёк у Маскву, а затым зноў вярнуўся ў Заслаўе. А. паспяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 i інш.), у т.л. выйграў цяжкую бітву ў крыжакоў на р. Стрэва ў 1348. У 1361—62 адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну i інш. землі. У канцы 1362 у вялікай бітве на р. Сінія Воды (каля Паўднёвага Буга) ён разграміў войскі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды i далучыў да Вялікага княства Літоўскага Прычарнаморскія землі ў вусці, р. Серат, басейнах Днястра i Паўднёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую i Валынскую землі. Удзельным князем Кіева ён пасадзіў свайго сына Уладзіміра, Падолле аддаў у кіраванне навагрудскім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі галоўную сілу ў бітве на р. Сінія Воды; з 1342 яго сын Андрэй Полацкі стаў пскоўскім князем. У процівагу аб'яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога А. падтрымліваў сепаратысцкую барацьбу цвярскіх князёў. Каб замацаваць саюз з Цвярскім княствам, ён пасля смерці першай жонкі ажаніўся з князёўнай Ульянай Аляксандраўнай Цвярской. Намер А. заключыць антымаскоўскі саюз з ханам Джанібекам скончыўся няўдачай. Ён учыніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Аўтар «Хронікі Быхаўца» з захапленнем адзначыў умение А. паставіць свайго праціўніка ў безвыходнае становішча i такім чынам прадыктаваць яму сваю волю. У патрэбны момант ён дзейнічаў рашуча i вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку паходу А. на Маскву. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч «без каждое прычыны, опустошивши докончания и приязнь и прыслал до великого князя Ольгерда посла своей со отповедию, а прыслал к нему огонь и саблю» i перадаў, што будзе ў Літве летам. У адказ А. перадаў маскоўскаму князю: «Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою». I сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана з'явіўся на Паклоннай тары пад Масквой. Захоплены знянацку маскоўскі князь вымушаны быў прасіць літасці i міру. A. спрабаваў падпарадкаваць Літоўскай Русі Пскоў i Ноўгарад (у 1342 пскавічы прынялі на княжанне яго сына Андрэя — вядомы ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Полыпчай за Валынь i Падляшша (1349—51, 1366). Такім чынам, яму прыйшлося ваяваць на поўдні — з татарамі, на захадзе — з Польшчай, на ўсходзе — з Масквой, на паўночным захадзе — з крыжакамі, на паўночным усходзе — з Ноўгарадам, Псковам i Цвер'ю. Гэта патрабавала тытанічнага напружання i ўмення. Галоўнае было апярэдзіць праціўніка, перамагчы яго малой сілай. За час праўлення А. тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая i яно стала самай вялікай i магутнай дзяржавай сярэдневяковай Еўропы. А. быў не толькі выдатным палкаводцам, але i мудрым дзяржаўным дзеячам, меў выключныя дыпламатычныя здольнасці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў не толькі пра яе моц, але i пра росквіт. У летапісе ПаўночнаУсходняй Русі так характарызавалі яго высокія маральныя якасці i здаровы лад жыцця: «... Ён, не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум i падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае паходы, ваюючы не столькі колькасцю, колькі ўменнем» (апошнія словы гэтага выказвання i ўзяў сабе на ўзбраенне А.В.Сувораў). У часы яго праўлення ўсходнеславянскія народы складалі пераважную большасць насельніцтва краіны, таму ў Вялікім княстве Літоўскім дамінавала ix культура. Пры А. так званая «руская» мова ў яе беларускім варыянце была афіцыйна прызнанай агульнадзяржаўнай мовай справаводства i велікакняжацкага двара. Беларуская мова паспяхова абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця i ўсе класы.
Крэўскі замак.
Пабеларуску пісаліся шматлікія акты, граматы, статуты i інш. Яна пранікла i ў царкоўнарэлігійную сферу. На беларускую мову перакладаліся аповесці рэлігійнага зместу, ствараліся жыціі i т.зв. «Хаджэнні» ў Палесціну i Царград. Самым значным жанрам беларускай літаратуры заставаліся летапісы i хронікі, якія былі люстэркам грамадскапалітычнага жыцця тагачаснай Беларусі.
Літ.: Антонович В.Б. Монография по истории Западной и ЮгоЗападной России. Т. 1. Киев, 1885; Любавский М.К. Очерк истории ЛитовскоРусского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Хроника Быховца. М., 1966.І.П. Хаўратовіч.
Сын Гедыміна – Альгерд – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы, або Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (1345-1377), ўзышоў на вялікакняжацкі пасад у выніку перавароту, які падрыхтаваў разам з братам Кейстутам супраць Яўнута (Івана, які княжыў 1341-45 гг.) Да гэтага Альгерд – князь віцебскі і крэўскі. У 1318 г. ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыляй Яраслаўнай, а пасля смерці цесця стаўся віцебскім князем. Захапіўшы ўсю ўладу, Альгерд заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы яму ў кіраванне частку літоўскіх зямель з цэнтрам у Троках, а таксама беларускія землі: Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Камянец, Бярэсце, Падляшша, Кобрын, Пінск, Тураў і частку ўсходніх земляў у Бабруйскай, Любшанскай, Свіслачскай і Горвальскай воласцяў. Але юрыдычна Альгерд заставаўся вялікім князем усёй краіны, хаця кіраваў толькі цэнтральнымі і ўсходнімі землямі дзяржавы.
1. Мастак Крывенка. Анатоль Змітравіч 1942. Мінск.
|