Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 41 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Ягайла (1348 (?) – 1.6.1434) |
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377—92, кароль Польшчы ў 1386—1434. Сын Альгерда (малодшы з 11 яго сыноў) i цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велікакняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Залатой Арды, аднак у час Кулікоўскай бітвы 1380 не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім i Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў i Маскоўскага княства вымусілі Я. пайсці на саюз з Полыпчай. У 1386 Я. ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384). i выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Якава) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава. Пры каранацыі абяцаў аб'яднаць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымскакаталіцкай царквы не толькі язычніцкую Жмудзь, якая складала каля 8% насельніцтва
Шлюб Ягайлы з Ядвігай.
княства, але i праваслаўных беларусаў. У 1377 заключыў з Полыичай т. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі рн). У саюзе з БеларускаЛітоўскай дзяржавай палякі бачылі залог утварэння вялікай i магутнай Польшчы, сродак уратавання сваей краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя. У хуткім часе пасля каранацыі i падпісання Крэўскай уніі Я. з Ядвігай прыехалі ў Вільню, дзе знішчылі язычніцкія сімвалы (непагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляемых змей, высеклі свяшчэнныя гаі), раздавалі навахрышчаным белыя суконныя світкі, скураныя боты i грошы (таму асобныя язычнікі хрысціліся па 2 разы i больш). У Вільні Я. заснаваў каталіцкія біскупства i 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Беларусі ён закладваў касцёлы i кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі рн), в. Быстрыца (Астравецкі рн), якія пашыралі тут каталіцкую веру. Вяртаючыся ў Польшчу, Я. пакінуў намеснікам у Літоўскай Русі свайго брата Скіргайлу. 3 мэтай умацавання сваёй апоры i пашырэння каталіцтва сярод феадалаў БеларускаЛітоўскай дзяржавы Я. выдаў у 1387 прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы i вольнасці. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўных феадалаў Беларусі i часткі Літвы, што выкарысталі князі Кейстут i яго сын Вітаўт. Я. зняволіў ix у Крэўскім замку, дзе Кейстут памёр, a Вітаўт уцёк адтуль i з дапамогай крыжацкага войска захапіў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, a Скіргайлу саслаў намеснікам у Кіеў. Зімой 1390 войскі Я. пасля 10дзённай аблогі авалодалі Брэсцкім замкам, які абаранялі воіны Вітаўта. У выніку кампраміснага Остраўскага пагаднення 1392 Я. адмовіўся ад велікакняжацкай пасады i прызнаў пажыццёвым гаспадаром (вялікім князем) БеларускаЛітоўскай дзяржавы Вітаўта (у хрышчэнні Аляксандр), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 яго намаганнямі да Польшчы далучана частка Галіцкай Русі, што да таго належала Венгрыі. У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (заснаваны ў 1364 Казімірам III) на ўзор Парыжскага універсітэта i з таго часу ён называецца Ягелонскім. На працягу 1409—11 Я. вёў «вялікую вайну» супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночнаўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы (22.7.1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (91 харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена i фактычна перастала існаваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген. Вынікі перамог: замацаваны Тарунскім мірам 1411. Гэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэнс i абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы i БеларускаЛітоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры. На Гарадзельскім сойме 1413, які юрыдычна замацоўваў саюз Вялікага княства Літоўскага i Польшчы, был: вырашана, што Вялікае княстві Літоўскае без волі караля i сената не выбірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча без ведама Вялікага княства
Абоз Ягайлы. 3 малюнка 19 ст.
Літоўскага не выбірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем'яў феадалаў БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Адначасова Я. i Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаўкатолікаў, якія прынялі польскія гербы, i даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага саюзу Польшчы з БеларускаЛітоўскай дзяржавай. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем у БеларускаЛітоўскай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідрыгайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы i распачаў вайну з Польшчай. Супраць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які абвясціў сябе вялікім князем, a Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Я. абяцаў, што не будзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, дасць усім свабоду веравызнання i пакіне ўсе саслоўі ў ix правах. Я. памёр на 86м годзе жыцця ў час міжусобіц паміж Свідрыгайлам i Жыгімонтам I. Ад першых дзвюх жонак (Ядвігі i Ганны) Я. не меў дзяцей, ад жонкі Соф'і Друцкай меў 2 сыноў — Уладзіслава i Казіміра. Першы сын у 10гадовым узросце быў выбраны каралём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладзіслава III, у 15гадовым узросце стаў каралём i Венгры i, a ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, a ў 1444 пад імем Казіміра IV выбраны каралём Польшчы. 48гадовае караляванне Я. было перыядам значных палітычных, эканамічных i культурных поспехаў у гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Псторыкі славяць Я. за шчодрасць, цвярозасць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта прыслухоўваўся да парад вяльможаў i шляхты.
Літ.: Хроника Быховца. М., 1966; Смирнов М.П. ЯгеллоЯковВладислав и первое соединение Литвы с Польшею. Ч. 1. Одесса. 1968. І.П.Хаўратовіч.
Вялікі князь ВКЛ (1377-81, і 1382-92), кароль Польшчы пад імем Уладзіслаў ІІ у 1386-1434 гады (таксама называўся Ягела – заснавальнік роду Ягелонаў). Старэйшы сын Альгерда і яго другой жонкі, цьвярской князёўны Ульяны Аляксандраўны. Выхоўваўся пры двары бацькі, дзе навучыўся беларускай мове, якая тады ва Усходняй Еўропе выконвала міжнародную ролю як лацінская – у Заходняй. Пасля смерці Альгерда карону Вялікага Княства Літоўскага атрымаў Ягайла. Вёў барацьбу за захаванне вялікакняжацкага пасаду супраць старэйшага брата, полацкага князя Андрэя Альгердавіча, свайго дзядзькі Кейстута і Вітаўта Кейстутавіча. Ягайла ўцёк і замацаваўся ў Віцебску, але неўзабаве яму ўдалося аднавіць сваю ўладу. Схоплены Кейстут быў забіты паводле яго загаду, а Вітаўт працягваў барацьбу. Каб замацаваць свае пазіцыі ў дзяржаве, Ягайла у 1380 г. заключыў пагадненні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, адмовіўшыся на карысць крыжакоў ад Жамойціі. Крыжакі пачалі захопліваць і непасрэдна літоўскія землі. З-за сур’ёзнай пагрозы існаванню дзяржавы Ягайла пайшоў на трывалы саюз з Польшчай, заключыўшы Крэўскую унію. Ён прымае каталіцтва, жэніцца з каралевай Ядвігай і становіцца каралём Польшчы (1386 г.) На наступны год над літоўцамі-язычнікамі здзейсніў акт хрышчэння па каталіцкаму абраду і заснаваў Віленскае біскупства для Літвы і Беларусі (для Жамойціі было заснавана асобнае біскупства). Яго намаганні захаваць сваю ўладу на ВКЛ, падпарадкаваўшы дзяржаву польскай кароне, выклікалі незадаволенасць большасці беларускіх і літоўскіх феадалаў, якіх узначаліў яго стрыечны брат Вітаўт. Вайна вялася некалькі гадоў і скончылася Востраўскім пагадненнем 1392 г., паводле якога Вітаўт прызнаваўся намеснікам караля і вялікім князем ВКЛ пажыццёва.
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
4. Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
|