Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 45 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Вітаўт (1350 (?) – 27.10.1430) |
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім (гродзенскім), потым князем трокскім. Калі польскія феадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1387 i каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе літоўскія, беларускія i ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў супраць ix барацьбу патрыятычных сіл БеларускаЛітоўскай дзяржавы. 3 дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон — свайго дваюраднага брата Скіргайлу i стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 з Ягайлам беларускалітоўскія феадалы адстаялі сваю самастойнасць, a Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Ён праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы i ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах i радзе) ён далучаў ваеннаслужылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падтрымліваў сепаратысцкія тэндэнцыі рускіх княстваў (Цвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб'яднаўчай i цэнтралізаванай палітыкі Масквы. Ён умешваўся ў справы нямецкага ордэна i неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэт i замацавання саюзу з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 i 1389) аддаваў яму Жмудзь. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад ix усю тэрыторыю паміж Дняпром i Азоўскім морам i адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі i Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль БеларускаЛітоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор'ем. Але паражэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 ВіленскаРадамскую, a ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам перавагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальнарэлігійнай барацьбы ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве i значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай болынасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра i Ака. У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўскабеларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская i інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь. Пры В. БеларускаЛітоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці i памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора i ад Акі i Курска да Галіцыі. 3 мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы i сваё становішча ён двойчы (у 1429 i 1430) рабіў захады i ўчыняў з'езды наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул i карону. Але гэтаму перашкаджалі магнаты Полыпчы, якія не адмовіліся ад намеру аб'яднаць Полынчу з Літоўскай Руссю. Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Брэсту (1390), Гродна (1391) i інш. прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбургскага права. У 1420я гады
Грунвальдская бітва (фрагмент). Гравюра 16 ст.
Віцебск, Полацк i сталіцу БеларускаЛітоўскай дзяржавы — Вільню наведаў Іеранім Пражскі — паплечнік Яна Гуса. У 1422 на дапамогу нацыянальнавызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5тысячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём i пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але зза ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хуткім часе яго скінуў i заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.
Літ.: Барбашев А. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (
Вітаўт – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы (фактычна з 1392, фармальна з 1401 па 1430 год), сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы.
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
4. Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
|