Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 48 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Кейстут (? – 1382) |
Кейстут – сын Гедыміна – вялікі князь ВКЛ у 1381-82 гг. У 30-х гадах, падчас панавання Гедыміна, княжыў у Троках і валодаў удзеламі на заходняй ускраіне ВКЛ, куды ўваходзілі Жамойція, Трокі, Падляшша, Гародня. Ад гэтага часу паспяхова вёў барацьбу з крыжакамі Тэўтонскага Ордэна, абараняючы ад іх літоўскія і беларускія землі. У 1345 г. разам з Альгердам арганізаваў змову супраць іх брата – вялікага князя Яўнута, у выніку чаго той страціў уладу, а вялікім князем ВКЛ быў абвешчаны Альгерд. Фактычна дзяржава была падзеленана дзве часткі: усходняй часткай са сталіцай у Вільні кіраваў сам Кейстут, які вёў заходнюю палітыку і працягваў барацьбу з Тэўтонскім Ордэнам. Удзел Кейстута ад 1345 г. складаўся з Жамойціі і невялікай часткі літоўскіх зямель (Трокі і Коўна), а таксама беларускіх земляў, якія складалі больш паловы ўдзельнага княства Кейстута. Сюды ўваходзілі Падляшша з амаль поўнасцю беларускім насельніцтвам, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Камянец, Берасцейская зямля, Кобрын, Пінск, Тураў, а таксама асобныя часткі тэрыторыі на ўсхддзе Беларусі – ”троцкія палавіны” Бабруйскай, Любашанскай, Свіслацкай воласцей, Горвальскай і Грэскай воласці (на поўнач ад Слуцка). У беларуска-літоўскіх летапісах Кейстут называўся вялікім князем, а ў нямецкіх хроніках – каралём. Кейстут удзельнічаў у паходах Альгерда на Маскоўскае вялікае княства, падтрымліваў брата ў яго знешняй і ўнутранай палітыцы.
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
2. Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
|