Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 47 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Казімір Ягелончык (1427 – 1492) |
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Друцкай. Выбраны вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы. К. доўгі час не згаджаўся быць каралём Польшчы, акалі пад уплывам маці даў на гэта згоду, то яго доўга не адпускала шляхта, якая не жадала аб'яднання з Польшчай. Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Польшча. I стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы К. імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад БеларускаЛітоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да польскай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Полыпча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асманскую імперыю, пастаянна парушалі паўднёвыя граніцы дзяржавы). Ba ўнутранай палітыцы намаганні К. былі скіраваны на ўмацаванне велікакняжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамогся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх гараджан, у 1490— 92 — украінскіх i малдаўскіх сялян. Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Беларуси Літвы i Украіны, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права судзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаўныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў прымаць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў (у Польшчы аналагічны акт, паводле якога сяляне страцілі асабістую свабоду i права ўласнасці на зямлю, прыняты ў 1496 пры каралю ЯнеАльбрэхту). Пры К. вырасла роля дарадчага органа — паноўрады i ўзмацніўся яе ўплыў на вялікага князя. Выданнем Няшаўскага статута К. фактычна зацвердзіў палітычнае панаванне ў Польшчы шляхецкага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі судзебнік, вядомы ў гісторыі як статут Казіміра, у якім вызначаны адзіныя віды, спосабы i меры пакарання за злачынствы супраць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Гэта была першая спроба кадыфікаваць крымінальнае i працэсуальнае права БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Дбаючы пра асвету сваёй дзяржавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да навучання ў заходніх універсітэтах: «Також прызваляем, абы княжата, рыцары, баяры дабравольна мелі бы моц выехаці з нашых зямель Княства вялікага для лепшага шчасця набыцця, альбо ўчынкаў рыцарскіх да каждых зямель, старой, толькі выменяючы непрыяцельскае». Князь не скупіўся i на матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471 канчаткова ліквідаваны ўдзельныя княствы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваяводства). Праваслаўныя князі (праўнукі Альгерда) Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, а таксама Адоеўскія i Варатынскія, незадаволеныя перавагамі, якія мелі феадалыкатолікі, у 1480я гады арганізавалі змову супраць К. з намерам захапіць уладу ў княстве, a ў выніку няўдачы далучыць частку зямель (пераважна на Севершчыне) да Маскоўскай дзяржавы. Змова была выкрыта i задушана, але частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы. Няўдалымі былі i намеры наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай (Пасадніцай) далучыцца да Вялікага княства Літоўскага — Іван III пасля доўгай асады захапіў Ноўгарад i жорстка расправіўся з баярамі. Памёр К. на 43м годзе княжання i 36м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пачало ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да К. за яго вялікую прыхільнасць да БеларускаЛітоўскай дзяржавы; буйныя феадалы паважалі яго за дадзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў: Уладзіслаў (з 1471 кароль чэшскі), Казімір (быў выбраны каралём Венгры!), ЯнАльбрэхт (з 1490 кароль Венгрыі, з 1492 кароль Польшчы), Аляксандр, Жыгімонт I, Фрыдэрык (епіскап кракаўскі, кардынал). Так склалася, што тры яго сыны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржавах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоўскім, ЯнАльбрэхт — у Польшчы i Венгрыі, Уладзіслаў — у Чэхіі. І.П.ХаўратовЫ.
КАЗІМІР IV ЯГЕЛОНЧЫК
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
4. Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
|