Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 91 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст (1.7.1520 – 7.7.1572) |
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1548—72(каранаваны ў 1530) i кароль Польшчы з 1548 . Сын Жыгімонта 1 Старога i каралевы Боны. У першыя гады княжання ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве знаходзіўся пад уплывам магнатаў, асабліва Радзівілаў. Пасля смерці першай жонкі Лізаветы тайна ад бацькоў i ад сената ажаніўся з удавою трокскага ваяводы С.Гаштольда Барбарай Радзівіл (праз 6 месяцаў яна памерла, паводле версіі атручана свякрухай Бонай). Праўленне Ж. II супала з перыядам наибольших поспехаў у краіне Рэфармацыі. Пратэстанцтва так хутка пашыралася, што ў сойме ўсе сенатары (апрача епіскапаў) былі пратэстантамі. Кароль сам вагаўся ў веры i даваў пратэстантам розныя прывілеі як у Польшчы, так i ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе галоўнымі абаронцамі Рэфармацыі былі Мікалай Радзівіл Чорны i Мікалай Пац. Кароль дазваляў будаваць лютэранскія i кальвінісцкія храмы. У барацьбе паміж прыхільнікамі Рэфармацыі i каталіцкай царквы Ж. II доўгі час трымаўся нейтралітэту. Але ў апошнія гады пад націскам вярхоў каталіцтва вымушаны быў згадзіцца на абмежаванне дзейнасці пратэстантаў i дапусціў у краіну езуітаў (1564), што стала пачаткам каталіцкай рэакцыі. Па патрабаванні маці Ж. II ажаніўся трэці раз з Кацярынай, удавой князя Ганзага, якая ў хуткім часе з'ехала ў Вену. У выніку бяздзетны кароль стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў Польшчы 186 гадоў. У часы яго праўлення ў .БеларускаЛітоўскай дзяржаве пачала ажыццяўляцца аграрная рэформа, вядомая ў гісторыі як валочная памера. У выніку гэтай рэформы, якая вялася з 1530х гадоў да сярэдзіны 17 ст., упарадкавана землекарыстанне, ліквідавана цераспалосіца сялянскіх зямель i уніфікаваны феадальныя павіннасці сялян, усталяваліся i сталі пашыранымі фальваркі, уводзілася падворнае землекарыстанне, сяляне надзяляліся стандартным! зямельнымі ўчасткамі — валокамі, замацавана трохпольная сістэма земляробства. Усё гэта павысіла прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі. Ж. II вярнуў у склад дзяржавы каралеўскія землі, незаконна раздзеленыя магнатам яго папярэднікамі ў 1й палове 16 ст. Пры ім уведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. Ж. II ваяваў з Лівонскім ордэнам, які да гэтага часу прыняў лютэранства. У сувязі з тым, што палякі адмовіліся ўдзельнічаць у паспалітым рушэнні i ваяваць з ордэнам, Ж. II пайшоў на Лівонію толькі з беларускалітоўскім войскам i прымусіў ордэн прасіць міру i прызнаць сябе даннікам Літвы (пад уладу БеларускаЛітоўскай дзяржавы адышла Ліфляндыя, у ленную залежнасць трапіла Курляндскае герцагства, пад апеку Польшчы — Эстляндыя). На Лівонію квапіўся i Іван IV Грозны, які ў 1558 распачаў вайну. У выніку пачалася Лівонская вайна, якая цягнулася амаль 25 гадоў (1558—83). У 1563 войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Полацк. Сабраўшы 100тысячную армію, Ж. II рушыў супраць Івана IV Грознага, але беспаспяхова — армія, якой доўга не плацілі грошы, разышлася па хатах. Саюзніца Полыпча ў вайне не ўдзельнічала, а патрабавала папярэдняй згоды на поўнае аб'яднанне абедзвюх дзяржаў, бо баялася, што пасля смерці старога i бяздзетнага Ж. II БеларускаЛітоўская дзяржава можа адысці ад Польшчы зусім. Але гэтаму процістаяла літоўскабеларуская партыя на чале з канцлерам Мікалаем Радзівілам, найбольш уплывовым дзеячам Княства, які паўтараў: «Палякі ліпнуць да Літвы, як пчолы да кветак, каб выссаўшы мёд, кінуць ix». Пасля смерці М.Ргідзівіла па ініцыятыве Ж. II у студзені 1569 у Любліне скліканы вялікі сойм з прадстаўнікоў абедзвюх дзяржаў. Многія феадалы Княства не пайшлі на сойм, многія пакінулі яго, «не адвітаўшыся з каралём». Скарыстаўшы аслабленне Вялікага княства Літоўскага ў выніку Лівонскай вайны, Ж. II падпісаў акты аб далучэнні да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля i Кіеўшчыны. У гэтых цяжкіх умовах намаганнямі ўплывовых князёў, у т.л. Канстанціна Астрожскага i Аляксандра Чартарыйскага, акт аб уніі дзвюх дзяржаў 1.7.1569 быў падпісаны. Такім чынам, паводле Люблінскай уніі Каралеўства Польскае i Вялікае княства Літоўскае аб'ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле гэтага акта Вялікае княства Літоўскае i Полынча не павінны былі выбіраць сабе асобных правіцеляў, а агульнага караля (ён жа i вялікі князь Вялікага княства Літоўскага), склікаўся i агульны сойм (у Варшаве) з роўнай колькасцю прадстаўнікоў абедзвюх частак новай дзяржавы. Прызнаваліся роўныя правы абедзвюх дзяржаў, прадугледжвалася адзіная грашовая сістэма, агульная знешняя палітыка. Фактычна БеларускаЛітоўская дзяржава i пасля уніі захавала пэўную самастойнасць: уласнае войска, асобнае заканадаўства, суд, казну i інш. Адзінага ўрада фактычна не было. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай у княстве заставалася беларуская. Польскім феадалам паранейшаму забаранялася займаць дзяржаўныя пасады ў княстве, Лівонія абвяшчалася агульным здабыткам абедзвюх дзяржаў. Літ.: История Польши. Т. 1. 2 изд. М., 1956. І.П.Хаўратовіч.
(1.VII.1520 г., Кракаў – 7.VII.1572 г., Кнышын)
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск.
|