Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 44 госцяў анлайнВялікі князь Літоўскі Стэфан Баторый (27.9.1533 – 12.12.1586) |
Кароль Рэчы Паспалітай (выбраны ў снежні 1575, каранаваны 1.5.1576), вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з чэрвеня 1576). Нарадзіўся на тэрыторыі Румыніі. Паходзіў са знатнага румынскага роду Баторыяў Шомліа. 3 15 гадоў на ваеннай службе ў караля Чэхіі i Венгрыі Фердынанда I. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пазней служыў у трансільванскага князя Іаана Сігізмунда Запольскага, быў паслом пры нямецкім каралі Максіміліяне II. Пасля разрыву зносін паміж гэтымі краінамі немцы 3 гады трымалі яго заложнікам. Час вымушанага бяздзеяння выкарыстаў для самаадукацыі: шмат чытаў, асабліва творы па гісторыі, a запіскі Юлія Цэзара вывучыў на памяць. Пасля смерці І.С.Запольскага стаў князем Трансільваніі (1571—76). Калі польскі ка
роль Генрых Валуа ўцёк у Францыю (1574), С.Б. выставіў сваю кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое што сенат абвясціў каралём Максіміліяна II, на элекцыйным сойме 15.12.1575 дробная шляхта выбрала каралём С.Б. з умовай, што ён ажэніцца з Ганнай Ягелонкай, 54гадовай сястрой Жыгімонта II Аўгуста. Напярэдадні каранацыі ён пацвердзіў умовы кантракта (pacta conventa), паводле якога не меў права прызначаць пасля сябе наследнікаў ні пры жыцці, ні пасмяротна, карыстацца тытуламі «пан» i «дзедзіч», без згоды сойма i сената ні пачынаць, ні спыняць вайны, абкладаць дадатковымі падаткамі, накіроўваць паслоў у іншыя дзяржавы, браць новы шлюб, прымушаць іншаверцаў прымаць каталіцтва. Калі ж кароль не стрымае свайго слова, падданыя вызваляюцца ад прысягі яму на вернасць i паслушэнства. Больш таго, С.Б. абавязаўся заплаціць даўгі Рэчы Паспалітай, вярнуць землі, захопленыя Масквой, узмацніць межы дзяржавы ад набегаў крымскіх татараў i выкупіць у ix палонных. На каранацыйным сойме кароль прысягнуў рэспубліцы, a рэспубліка — каралю. Абвяшчэнню яго вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы папярэднічалі працяглыя перагаворы i выданне спецыяльнай граматы ад 29.7.1576, у якой пацвярджалася, што Польшча i Вялікае княства Літоўскае з'яўляюцца раўнапраўнымі i незалежнымі ў складзе федэратыўнай дзяржавы. Ён абавязваўся захоўваць самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, пашыраць яго межы, не прызначаць у БеларускаЛітоўскай дзяржаве военачальнікамі палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Полынчы (Кароне), то ў Вялікім княстве Літоўскім (Княстве). У далейшым кожны 3і сойм Рэчы Паспалітай адбываўся ў Гародні. На працягу 1579— 82 С.Б. удзельнічаў у Лівонскай вайне, пасля шэрага паспяховых аперацый вярнуў Вялікаму княству Літоўскаму Полацк i Вялікія Лукі. Хоць аблога Пскова скончылася безвынікова, але яна паскорыла заканчэнне вайны i заключэнне 10гадовага ЯмЗапольскага перамір'я (1582).
Гродзенскі Стары замак.Фота 1970.
Ва ўнутранай палітыцы С.Б. імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, устанаўлення ў Полынчы наследнага прастола, разам з тым падтрымліваў шляхту. У вырашэнні ідэалагічных канфліктаў аддаваў перавагу мірнаму шляху, разумнаму кампрамісу. Выбраны каралём намаганнямі дробнамаянтковай шляхты, С.Б. у знак удзячнасці даў ёй многія прывілеі. У пытаннях правасуддзя прытрымліваўся прынцыпаў высокай справядлівасці. Гісторыя яго праўлення ведае прыклады, калі кароль караў злачынцаў, нягледзячы на ix мінулыя заслугі, вяльможнасць i нават жаданне сойма. Пры С.Б. рэарганізавана судовая сістэма дзяржавы. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаны шляхецкія выбарныя трыбуналы (для шляхты Полынчы ў 1578, Вялікага княства Літоўскага ў 1581). У 1584 афіцыйна абяцаў зацвердзіць папраўкі да Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Ёсць падставы лічыць, што тэкст Статута Вялікага княства
Стафан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію. Карціна В.Смакаўскаса.
Літоўскага 1588, прынятага Жыгімонтам III, складзены ад імя С.Б. Афіцыйна С.Б. вымушаны быў падтрымліваць каталіцкую царкву i езуітаў, якія выступалі супраць Рэфармацыі i магнатаўрэфарматараў. Віленскі езуіцкі калегіум ён ператварыў у 1579 у акадэмію (пазней Віленскі універсітэт), дазволіў заснаванне езуіцкіх калегіумаў у Рызе (1580), Полацку (1581), Дэрпце (Тарту, 1584). Па яго ініцыятыве створаны езуіцкі калегіум у Гародні. Але С.Б. не змог прадбачыць, што ордэн езуітаў з цягам часу, разам з пашырэннем асветы, распачне актыўнае праследаванне іншаверцаў. Сам ён не толькі не праследаваў, але яшчэ i апекаваў ix. Сведчаннем таму з'яўляецца выдадзены ім каралеўскі прывілей на штогадовую грашовую дапамогу на ўтрыманне гродзенскай праваслаўнай Прачысценскай царквы. Сваю рэзідэнцыю С.Б. трымаў у Гародні ў Старым замку. Тут ён прымаў пасольствы, вырашаў дзяржаўныя справы, правёў раду сенатараў па разглядзе дамаганняў Швецыі (1582) i інш. Жыхарам Гародні ім былі дадзены пэўныя льготы. Калі яго папракалі за патуранне іншаверцам, ён звычайна адказваў: «Я пастаўлены каралём над людзьмі, а не над ix сумленнем». Ён падтрымліваў сяброўскія адносіны з вальнадумцам К.Бекешам. Мудры палітык, выдатны дзяржаўны дзеяч i здольны военачальнік, С.Б. зрабіў значны уклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Вялікае значэнне ён надаваў развіццю навукі i асветы, у кнізе бачыў крыніцу культуры i ведаў. Нездарма, як сведчыць пра гэта гісторык Р.Гердэнштэйн, вернутыя ў час Лівонскай вайны кніжныя зборы Полацкага Сафійскага сабора С.Б. лічыў амаль самай каштоўнай ваеннай здабычай. Наступную характарыстыку даў яму гісторык І.Пасторый: «Баторый быў у касцёле больш чым святар, у рэспубліцы больш чым сенатар, у судзе больш чым адвакат, у войску больш чым гетман, у баі больш чым салдат, a ў перанясенні непрыемнасцей, у цярплівасці, дабраце i ў прабачэнні асабістых абраз — больш чым чалавек». Памёр у Гародні. У сувязі з тым што паміж прыдворнымі медыкамі ўзнікла спрэчка аб прычынах яго смерці, 15.12.1586 у Гародні было праведзена першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатаміраванне яго трупа.
Літ.: Кулжинский И. История Польши: (Очерк). Киев, 1864. С. 106—112.
(27.ІХ. 1533, Шомлё – 12.ХІІ.1586, Гародня)
1. Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч. 1942. Мінск
|