Роданачальнік князёў Слуцкіх Аляксандр Уладзіміравіч Алелька (? – 1454)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 519 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Роданачальнік князёў Слуцкіх Аляксандр Уладзіміравіч Алелька (? – 1454)

 

Палітычны дзеяч, военачальнік, дыпламат Вялікага княства Літоўскага. Другі сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча, заснавальнік роду

 

 

 

Алелькавічаў, якія займалі прывілеяванае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім, удзельны князь слуцкі i капыльскі, князь кіеўскі (з 1441). У 1417 ажаніўся з Настассяй, дачкой вялікага князя маскоўскага Васіля I i Соф'і Вітаўтаўны (дачка Вітаўта). Меў 3 дачкі, сыноў Сямёна i Міхаіла. Удзельнічаў у паходах Вітаўта на Ноўгарад, у абароне паўднёвых рубяжоў Вялікага княства Літоўскага. Ва ўзброенай барацьбе за велікакняжацкі прастол з 1431 падтрымліваў Свідрыгайлу, потым Жыгімонта Кейстутавіча, з 1433 зноў Свідрыгайлу. Арыштаваны Жыгімонтам i зняволены ў Кернаве. Пасля забойства Жыгімонта прысягнуў вялікаму князю Казіміру. Паводле некаторых звестак, у 1440 — рэальны прэтэндэнт сярод «літоўскай» арыстакратыі на велікакняжацкі пра­стол. Маючы асноўныя ўладанні ў «рускіх» (беларускаўкраінскіх) рэгіёнах Вялікага княства Літоўскага, падтрымліваў праваслаўныя цэрквы i манастыры, не забываў i каталіцкія хра­мы (зацвердзіў прывілей каталіцкага касцёла св. Мікалая ў Кіеве). У процівагу велікакняжацкай уладзе, якая падтрымлівала кандыдатуру саборнага папы, у 1441 рашуча выказаўся за прызнанне царкоўных i ўладальніцкіх правоў уніяцкага мітрапаліта Ісідора. Пахаваны А. ў КіеваПячэрскім манастыры.

Пад апекай А. працавалі розныя кнігапісцы i скрыпторыі, праўда, дакладных звестак пра ix дзейнасць амаль не захавалася. На Лаўрышаўскім Евангеллі 13—14 ст. выяўлены тэкст ягонага дару манастыру: «Се язь князь Олексанъдр Володимерович и с своею княгинею московъкою и своими детми дал есмь десятину в св[вя]тей б[огороди]цы у Лаврашов манастырь с Турца у веки». Магчыма, адзін з< кодэксаў, што ўзнік у часы А., пазней быў перапісаны i ўпрыгожаны знакамітым слуцкім дзякам У.Яцкавічам. На думку П.А.Гільтэбранта i А.Л.Міратворцава, у Слуцку ў пач. 15 ст. вялося летапісанне. Пра гэта сведчыць знойдзены імі ў 1867 у Нясвіжскім архіве Радзівілаў фрагмент старажытнага рукапісу, які дайшоў да нас у лацінскай транскрыпцыі 18 ст. У ім паведамляецца пра заснаванне Новага «града» ў Слуцку побач са Старым, будаўніцтва ў 1409 царквы св. Багародзіцы ў Высокім горадзе на «дытынцу» (у замку). Паводле Улашчыка, гэты тэкст хутчэй за ўсё напісаны ў пач. 16 ст., але магчыма, на аснове летапісных слуцкіх запісаў у пач. 15 ст.

Літ.: У л а щ и к Н.Н. Введение в изуче­ние белоруссколитовского летописания. М., 1985; Грицкевич А.П. Слуцк: Ист.экон. очерк. 2 изд. Мн., 1970; Wolff J.Kniaziowie litewskoruscy od Konca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

 

 


 

1. Мастак Басалыга Міхась Самуілавіч. 1942. Мінск.
Каляровы лінарыт. 29х22 см.