Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 63 госцяў анлайнВАРОНКА Язэп |
ВАРОНКА Язэп (04.04.1891, Сакольскі павет – 04.06.1952), палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння на Беларусі і ў эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай Рады. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, увайшоў у склад яе ЦК (1917). Удзельнік падрыхтоўкі 1-га Усебеларускага з’езду (снежань 1917). Старшыня першага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Сябар урада Літвы (снежань 1918 – красавік 1920). У 1923 г. выехаў у ЗША. Выдаваў газету “Беларуская трыбуна”, актыўна працаваў у беларускім асяродку эмігрантаў (Чыкага і інш.).
Сямён Пятровіч Герус (1925 – 2000, Мінск). “Партрэт старшыні першага ўрада БНР (1918), заснавальніка даваеннай беларускай эміграцыяй ў Чыкага Беларуска-амерыканскай нацыянальнай Рады Язэпа Варонкі”. 1994. Папера, сангіна. 61х46 см.
Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск). “Язэп Варонка”. 2005. Кераміка, вашчэнне. 30х15см.
|