ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 464 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч

ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч

(14.06.1867, г. Рэчыца – 30.09.1934), беларускі гісторык, эканаміст, этнограф, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Скончыў Кіеўскі універсітэт (1894). Доктар гістарычных навук (1905), прафесар (1902). Загадчык кафедры ў Кіеўскім універсітэце (1902), у Харкаве, Баку (1920). Прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, правадзейны член і кіраўнік Гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта (1925 –1926 ). Аўтар шматлікіх навукова-публіцыстычных нарысаў, манаграфій прысвечаных гістарычнаму мінуламу Беларусі, сацыяльна-эканамічным адносінам у ВКЛ, асновам дзяржаўнасці, праву і інш.  У 1924 г. ў сувязі з упамінаннем імя Доўнар-Запольскага ў справе “Платонава-Тарле”, ідэалагічных нападкаў на “нацдэмаўшчыну” ў Беларусі, арыштам вядучых беларускіх вучоных, ён не пазбег завуаліраванай формы рэпрэсій. Было заблакіравана выбранне М. В. Доўнар-Запольскага акадэмікам АН СССР, асуджаны як ідэйна-заганны рукапіс яго кнігі “Гісторыя Беларусі” (1926, выд. у 1994, у якой разгледзеў шляхі, пройдзеныя беларускім народам ад эпохі першабытнага ладу да пачатку 1920-х гадоў), паскораны яго выхад на пенсію. На падставе аналізу гістарычных, эканамічных, этнаграфічных фактараў абгрунтаваў права беларускага народа на суверэннасць. Яго працы не страцілі навуковай каштоўнасці да гэтага часу.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Доўнар-Запольскі Мітрафан”.   З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”.  2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.



Анатоль Змітравіч. (Крывенка 1942, Мінск).

Мітрафан Доўнар-Запольскі – Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Гісторык”.

ДВП, алей. 40х30см.