ЕЗАВІТАЎ Канстанцін Барысавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 557 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕЗАВІТАЎ Канстанцін Барысавіч

ЕЗАВІТАЎ Канстанцін Барысавіч

(17.11.1893, г. Даўгаўпліс, Латвія – 23.05.1946),  дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага Адраджэння, публіцыст, перакладчык, педагог, гісторык, генерал-маёр (1920) Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут (1916). Удзельнік 1-й сусветнай вайны.  Намеснік старшыні прэзідыума выканкама і сакратар ваеннага аддзела Цэнтральнай беларускай ваеннай рады (1917 – 1918, Мінск). У студзені 1918 г. арыштаваны ВЧК, але 19 лютага 1918 г. ўцёк з-пад варты і пасля адступлення бальшавікоў прызначаны камендантам г. Мінска і Мінскага гарнізона. У сакавіку 1918 г. удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, уваходзіў у склад яе рады, быў народным камісарам ваенных спраў у першым урадзе БНР, атрымаў званне палкоўніка. З мая 1919 г. у Коўне, кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, займаўся публіцыстычнай, грамадска-палітычнай і культурна-асветніцкай дзейнасцю сярод беларусаў. Дырэктар Люцынскай беларускай гімназіі (1923 – 1924). Удзельнік Усебеларускіх канферэнцый у Празе (1921) і Берліне ((1925). Неаднаразова арыштаваны савецкімі і латвійскімі ўладамі. У 1944 г. абраны ў склад БЦР. У чэрвені 1944 г. эвакуіраваўся ў Рыгу, у  жніўні –  ў Берлін. 26 красавіка 1945 г. затрыманы контрразведкай 1-га Беларускага фронту ў Германіі і перапраўлены ў Маскву,  у лістападзе 1945 г. – у Мінск. Памёр ад сухотаў у турэмнай бальніцы пры дыстрафіі 3-й ступені. Даў паказанні, якія апублікаваны ў часопісах “Полацак” (Кліўленд, ЗША) і “Нёман”.

 

Рыгор Мяжуеў (Маладзечна). “Кастусь Езавітаў.

Намеснік старшыні Беларускай вайсковай цэнтральнай рады.

Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэса.

Прымаў удзел у абвяшчэнні БНР,увайшоў у склад яе Рады.

З’яўляўся народным сакратаром ваенных спраў першага ўрада БНР.



Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт генерала Канстанціна Езавітава,

актыўнага дзеяча Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху”. 1992.

ДВП, алей. 50х38 см.