Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 60 госцяў анлайн“ЗАГЛЯНЕ СОНЦА І Ў НАША ВАКОНЦА” |
“ЗАГЛЯНЕ СОНЦА І Ў НАША ВАКОНЦА”, першая легальная беларуская выдавецкая суполка. Існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906 – 1914 гадах. Ва ўправу суполкі ўваходзілі В.Іваноўскі (старшыня), Б.Эпімах-Шыпіла, Ю.Іваноўскі, В.Валей, У.Калашэўскі, У.Сталыгва (сакратар).
Аляксей Антонавіч Марачкін (1940, Мінск). “Загляне сонца і ў наша ваконца. Да 100-годдзя выдавецкай суполкі”. 2006 – 2007. Палатно, алей 89,5х96,5 см. На карціне: Вацлаў Ігнатоўскі, Магдалена Радзівіл, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Язэп Драздовіч, Антон Грыневіч, Антон Неканда-Трэпка, Ігнат Буйніцкі; Генадзь Сцяпанавіч Грак (1938, Мінск). “Загляне сонца і ў нашае ваконца”. 2005 –2006. Фотапапера, камп’ютарная графіка. 60х82 см. Антон Грыневіч, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Магдалена Радзівіл.
|