Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 68 госцяў анлайнЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч |
ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч (03.1890, в. Даўгінава Вілейскага р-на – 23.09.1935) – беларускі палітычны дзеяч. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. З 1914 г. у Віленскім акцызным упраўленні, адказны сакратар Мінскага аддзялення Усерасійскага земсаюза. З 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Загадчык канцэлярыі і дзяржаўны сакратар Народнай Рады БНР. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. у Берліне. З 1925 г. у БССР кансультант Наркамфіна БССР. Звольнены “у сувязі з чысткай апарату”. 19. 07.930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюз вызвалення Беларусі”, высланы на 5 гадоў ва Уфу (Расія). 25.07.1935 г. зноў арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ў 1988 г.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931. Мінск). “Заяц Лявон” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005. Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск). “Лявон Заяц. Палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Сябар 1-га Урада БНР”. 1995. ДВП, алей. 40х30 см.
|