АУРААМКА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 230 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АУРААМКА

 

Кніжніклетапісец канца 15 ст. Дакладных біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Вядома, што жыў у Смаленску i склаў там ці перапісаў у 1495 летапісны звод, які ўвайшоў у навуковую літаратуру як Летапіс Аўраамкі. Смаленск у той час быў у складзе Вялікага княства Літоўскага i з'яўляўся своеасаблівым цэнтрам беларускага летапісання. У прыпісцы да свайго летапісу А. прыгадвае кіраўніка дзяржавы  вялікага  князя  літоўскага

 

 

Аляксандра i смаленскага епіскапа Іосіфа, па загадзе якога ён складаў тэ­ты летапіс. A. выкарыстаў летапісны звод, складзены ў Пскове або ў Ноўгарадзе на аснове больш старажытных рускіх летапісных крыніц. Летапіс ахоплівае падзеі да 1469. У ім адлюстравана гісторыя Кіеўскай 1 Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова Вялікага княства Літоўскага, барацьба ўсходніх славян супраць іншаземных захопнікаў. Найбольш каштоўныя матэрыялы за 14—15 ст., а таксама прыкладзеныя да летапісу юрыдычныя артыкулы, у т.л. «Руская праўда». Звод быў пашыраны на Беларусь Выкарыстаны пры складанні Віленскага спіса, дзе змешчаны тэкст «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Звесткамі Летапісу Аўраамкі часткова карыстаўся i складальнік Супрасльскага летапісу. Надрукаваны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 16, 1889).

 

Літ.: Бугославский Г.К. О смоля­нине Авраамке и его летописи конца XV в., а также несколько слов о смоленском епископе Иосифе Болгариновиче. Смо­ленск, 1900; Шахматов А.А. Обозре­ние русских летописных сводов XIV—XVI вв. М.; Л., 1938. С. 231—255.