ГАШТОЛЬД Альбрэхт

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 510 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАШТОЛЬД Альбрэхт

(? — 1539)

 

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў з магнацкага (з 1529 графскага) роду, прадстаўнікі якога ў 14—16 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i валодалі буйнымі маёнткамі ў Літве i на Беларусі. У 1503—06 намеснік навагрудскі, у 1505—08 падчашы літоўскі; ваявода навагрудскі з 1508, полацкі з 1513, трокскі з 1519, віленскі i канцлер Вялікага княства Літоўскага з 1522, староста мазырскі ў 1515, барысаўскі ў 1525. У 1507 удзельнічаў у абароне Смаленска ад маскоўскага войска, прымаў удзел у бітве пад Оршай (1508). У 1511 неабгрунтавана абвінавачаны ў сувязі са змовай М.Глінскага i зняволены ў турму, але на Брэсцкім сойме апраўданы. На Віленскім сойме 1529 абвясціў Жыгімонта II Аўгуста наследнікам трона Вялікага княства Літоўскага. Як прадстаўнік алігархіі Вялікага княства Літоўскага стаяў за незалежнасць кня­ства ад Полыпчы. Быў у апазіцыі да польскай каралевы Боны i ў процівагу імкнуўся зблізіцца з Габсбургамі i прускім князем Альбрэхтам. У 1536 у звароце да Боны выказаўся супраць увядзення ў Вялікім княстве Літоўскім польскай судовай сістэмы. Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Быў мецэнатам мастакоў i аматарам мастацтва Адраджэння. Меў багатую бібліятэку, у якой былі кнігі лацінскія, польскія, чэшскія, а найболын кірылічныя славянскія. Кнігазбор Г. перайшоў у віленскую біблі­ятэку Жыгімонта II Аўгуста. Заснаваў капліцу Гаштольдаў пры Віленскім ка­федральным саборы. Г.А.Маслыка.