ДАРАГАСТАЙСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 517 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАРАГАСТАЙСКІ

Крыштоф Мікалай (мянушка М а н а в i д , граф Л я л i в а ; 2.3.1562 — 3.8.1615)

 

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, кальвініст. Адукацыю атрымаў у Страсбургу i Фрыбуры (Швейцарыя). 3 1597 займаў пасады маршалка вялікага літоўскага, старо­сты ваўкавыскага, шарашоўскага, лепельскага. Аўтар кнігі «Гіпіка» — першага ў Рэчы Паспалітай дапаможніка па конегадоўлі (1603, Кракаў; у 17—18 ст. неаднаразова перавыдавалася). У гэтым творы выкарыстаны звесткі старажытных вучоных, шмат спасылак на Плінія, Арыстоцеля, Гіпарха, ва ўласным перакладзе прыведзены ўрыўкі паэтычных( твораў Вергілія. Кніга ілюстравана выдатнымі гравюрамі Т.Макоўскага. Каля 1615 у маёнтку Ашмяна Мураваная (каля в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна) на яго сродкі заснавана друкарня, у якой у тым жа годзе выдадзена 6 палемічных кніг мясцовага казнадзея (прапаведнікаевангеліка) В.Салінарыуса «Цэнзура», накіраваных супраць выданняў ракаўскіх сацыніян.

 

Літ.: Парэцкі Я.І. «Гіпіка» Дарагастайскага // Помнікі гісторыі i культуры Беларусь 1982. №3. Я.І.Парэцкі