КАНДРАТОВІЧ Купрыян (Цыпрыян) Антонавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 545 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАНДРАТОВІЧ Купрыян (Цыпрыян) Антонавіч

КАНДРАТОВІЧ Купрыян (Цыпрыян) Антонавіч

(1859 – ?), таленавіты і мужны, бліскуча адукаваны, беларускі і рускі ваенаначальнік. Генерал-лейтэнант (1905). Скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба. Удзельнік руска-японскай, 1-й сусветнай войн і ваенных дзеянняў па абароне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Камандаваў вялікімі вайсковымі злучэннямі; карыстаўся павагай і меў вялікі аўтарытэт, гонар і годнасць баявога афіцэра. Вызначаўся шляхетнай высакароднасцю, аналітычным розумам, воляй і рашучасцю. Аўтар працы  “Плеўна і грэнадзёры. 28.11.1877 г.” і інш. Меў шматлікія баявыя ўзнагароды. З 1917 г. актыўны ўдзельнік Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду, у склад Рады БНР. Міністр вайсковых спраў БНР (1918). У снежні 1918 г. разам з В.Ластоўскім узначаліў Савет Дзяржбяспекі БНР. Уваходзіў у склад дэлегацыі БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919). Жыў у Парыжы. Дальнейшы лёс невядомы. Ёсць падстава лічыць, што К.Кандратовіча напаткаў лёс соцен тысяч беларусаў, якія вякамі ахвяравалі ўсім, дзеля незалежнай Бацькаўшчыны: іх катавалі і знішчалі, патаемна і ўвачавідку. У пачатку 1990-х, на нейкі час, крыху адчыніліся імперскія архівы. Шмат гераічнага і трагічнага з нашай мінуўшчыны захоўваецца там. Вось верш-наказ жаўнеру БНР ад імя К.Кандратовіча:

Не заб’юць Пагоню і не спыняць.
І Беларусь не запалоняць,
Не знішчаць нас, не забароняць,
Жаўнеры ёсць. Ёсць ваяры.
Ёсць абаронцы.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт міністра вайсковых спраў БНР генерал-лейтэнанта  Купрыяна Кандратовіча”.

2003.

Палатно на ДВП, алей. 64х49 см.