ТРУЦЭВІЧ Іаіль (? — 1654)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 504 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТРУЦЭВІЧ Іаіль (? — 1654)

Грамадскі i культурны дзеяч, друкар, пісьменнік. Нарадзіўся i правёў дзяцінства i юнацтва, відаць, у Магілёве, дзе, магчыма, атрымаў i адукацыю. У 2й чвэрці 17 ст. ён быў чле­нам Магілёўскага Богаяўленскага брацтва i ўдзельнічаў у яго рэлігійнай i асветніцкай дзейнасці як ігумен Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (Орша). У Магілёве, верагодна, пазна­ёміўся з беларускім друкаром i асветнікам С.Собалем. У пачатку 1630х гадоў прымаў удзел у заснаванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630х гадоў стаў яе кіраўніком. Тут надрукавана 14 кніг, прызначаных для брацтваў, літургій, свецкага чытання. Распраўсюджваліся гэтыя кнігі таксама на Украіне, у Літве, Расіі. Да большасці нелітургічных выданняў Т. напісаў прадмовы на беларускай i царкоўнаславянскай мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконь славенаросскій, імён толькованіе» П.Бярынды (1653), «Трефологіонь» (1647) i інш. Ён быў прыхільнікам грамадскапалітычных i культурных сувязей з Рускай дзяржавай. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Т. садзейнічаў добраахвотнай здачы Магілёва рускім войскам (1654). Памёр у час перавозу Куцеінскай друкарні ў Іверскі манастыр (пад Ноўгарадам).

 

Літ.: Харламович К. Малороссий­ское влияние на великорусскую церков­ную жизнь. Т. 1. Казань, 1914; Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Могилёвские епархи­альные ведомости. 1891. №8—11.

Г.Я.Галенчанка .