ГАМАЛІЦКІ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 487 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАМАЛІЦКІ Міхаіл

Лявонавіч (22.11.1791—21.1.1861)

 

Беларускі ўрач, педагог, гісторык. Нарадзіўся ў в. Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён) у сям'і уніяцкага святара. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Жыровічах. У 1809 паступіў у Віленскі універсітэт, пасля заканчэння якога (1815) абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. На працягу 1816—27 працаваў у гэтым універсітэце, выкладаў фізіялогію. 3 1824 прафесар. Як педагог праводзіў заняткі на высокім прафесійным узроўні, вылучаўся грунтоўнымі ведамі і стараннай распрацоўкай лекцыйнага курса. У 1827 па стане здароўя выйшаў на пенсію. Нейкі час займаўся ўрачэбнай практыкай, змяшчаў артыкулы на медыцынскія тэмы ў перыядычных выданнях. Адначасова распачаў вывучэнне мінулага свайго краю на аснове даследавання матэрыялаў віленскіх архіваў, авалодаў ведамі палеаграфіі і археалогіі. Калі выйшла ў свет «Гісторыя Вільні» М.Балінскага (т. 1—3, Вільня, 1836—37), Г. змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі і дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твора. Даследаваў гісторыю Вільні і заходніх зямель Беларусі, беларускую філалогію і археалогію. У 1857 выбраны членам Віленскай археалагічнай камісіі. Сабраныя матэрыялы паслужылі Г. для напісання працы пра жыццё і дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта «Fragmenta Witoldowe», якая, аднак, засталася ненадрукаванай. Памёр і пахаваны ў Вільні.