Францішак Багушэвіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 509 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Францішак Багушэвіч

 

Прадстаўнік грамадскай думкі Бела­руси ідэолаг нацыянальнага адраджэння, вызваленчага дэмакратычнага руху, адзін з пачынальнікаў новай белару­скай літаратуры.

Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета Віленскай губ. (зараз Вільнюскі рн Літвы) у сям'і дробнага шляхціца, матэрыяльнае становішча i ўмовы жыцця якога мала чым адрозніваліся ад побыту навакольных ся­лян. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе па­стушу на фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, аднак

 

 

Жупраны. Помнік Ф.Багушэвічу.


праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам ў в. Доцішкі. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—64. У адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. У 1865 яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. 3 1868 працаваў у судовых установах Украіны, кароткі час у Валагодскай губ. У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў прысяжным павераным у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне i гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная i публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) i «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялё

начка» (Кракаў, 1892). 3 1898 жыў у в. Кушляны, пахаваны ў в. Жупраны (Ашмянскі рн).

Яго светапогляд i ідэйныя перакананні сфарміраваліся ў эпоху ўзнікнення i ўзмацнення вызваленчадэмакратычнага руху, які быў накіраваны супраць феадальнапрыгонніцкіх форм i адносін сацыяльнапалітычнага жыц­ця, а таксама адлюстроўваў наспелыя патрэбы нацыянальнага адраджэння i развіцця народаў, пазбаўленых у Расійскай імперыі сваіх суверэнных пра

воў на самастойнае грамадскае i духоўнакультурнае існаванне, адбудову сваёй дзяржавы.

Гістарычная патрэба змен у грамадскім жыцці выспявала паступова, але няўхільна на працягу ўсяго 19 ст., набываючы ўсё больш пэўныя i выразныя формы. Асабліва цяжкімі для Беларусі былі часы панавання рэакцыі пасля задушэння паўстання 1831 i закрыцця Віленскага універсітэта. Афіцыйная ідэалогія «самадзяржаўя, праваслаўя i народнасці» сцвярджала, што такога народа, як беларускі, зусім не існуе, а ёсць толькі заходняя галіна «ўсходнеславянскага племені»; усе іншыя меркаванні лічыліся варожай польскай інтрыгай, накіраванай на адлучэнне «спрадвечных расійскіх земляў». Аднак свабодалюбівыя імкненні не ўдавалася задушыць. Пра гэта сведчыць дзейнасць тайных згуртаванняў 1820—40 гадоў (філаматы, Дэмакратычнае таварыства, Мінская тайная арганізацыя, Брацкі саюз літоўскай моладзі), якія выступалі за ліквідацыю прыгонніцтва i самадзяржаўя. Вызваленчыя ідэі, i найперш ідэя свабоды прыгнечанага сялянства, а таксама ідэя роўнасці i братэрства розных народаў, заклік да ліквідацыі рабства, усталяванага дэспатычнай грамадскай сістэмай, усведамленне неабходнасці барацьбы «ў імя растаптаных правоў чалавека» натхнялі ўдзельнікаў Дэмакратычнага таварыства (1836—38), створанага ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі Ф.Савічам. Значна паскорыліся грамадскія працэсы напярэдадні i пасля дэкрэта пра адмену прыгонніцтва.

Эпоха шырокага дэмакратычнага ру­ху, этнакультурнай кансалідацыі бела­рускага народа на Беларусі пачалася паўстаннем 1863—64. Адным з кіраўнікоў яго стаў К.Каліноўскі. Яго рэва­

 

 

Нежынскі юрыдычны ліцэй. 3 малюнка 19 ст.

 

люцыйная дзейнасць, якая была звязана i з польскім вызваленчым рухам, сведчыла пра афармленне на Беларусі самастойнай палітычнавызваленчай плыні, што адпавядала працэсам выспявання нацыянальнай самасвядомасці. Выразнай прыкметай гэтага ста­ла ідэалагічная праграма беларускіх народнікаў, якія ў 1880я гады ўпершыню ажыццявілі канкрэтны сацыяльнапалітычны аналіз праблемы нацыя­нальнага самавызначэння беларускага народа i па праву займаюць пачэснае месца ў беларускім дэмакратычным руху. Менавіта ў 1880я гады разгарнулася i творчая дзейнасць Б. Яго актыўны ўдзел ў паўстанні 1863—64 — яскравае сведчанне глыбокага духоўнага адзінства з найважнейшымі антыцарысцкімі, антыфеадальнымі i нацыянальнавызваленчымі мэтамі, за дасягненне якіх змагаўся Каліноўскі. Гэта адзінства ў далейшым пацверджана яго творчай дзейнасцю, дух i пафас якой жывіўся ідэямі свабоды i дабрабыту працоўнага народа. Па глыбіні разумения ўнутраных патрэб народнага жыцця, творчай энергіі ix абвяшчэння i сіле ўплыву на паслядоўнікаў Б. стаў першым сапраўды народным выразнікам тыповых рыс i асаблівасцей нацыянальнай свядомасці, духоўным пачынальнікам i натхняльнікам працэсу нацыянальнага самаўсведамлення i адраджэння прыгне­чанага народа, заснаральнікам новай беларускай літаратуры. Ва ўмовах прыгнечання i дыскрымінацыі народа i яго культуры менавіта літаратура была адзіна магчымым сродкам i формай выяўлення сукупнасці грамадска значных ідэй, настрояў i патрэб. У агульным працэсе фарміравання вызваленчых імкненняў творчая дзейнасць Б. — пачатак працэсу эстэтызацыі каштоў­

насцей дэмакратычнай ідэалогіі (народ, свабода, чалавек працы).

У публіцыстычных прадмовах i праграмных вершах Б. выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. У прадмове да зборніка «Дудка беларуская» ён пісаў: «Братцы мілыя, дзеці Зямліматкі маёй! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долінядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды i не адны мы, a ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларуска й». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, i толькі таго! Але, паздароў божа до­брых людцоў, як навучылі мяне чытацьпісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў i чытаў: i пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i іншая якая» (Творы. Мн., 1991. С. 16). Праблему мовы ён вылучае як асноўную прабле­му нацыянальнага жыцця: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю..., а потым i зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай белару­скай, каб не ўмёрлі.» (Там жа. С. 17). Лічыў нацыянальную мову наиважней­шей формай выяўлення духоўнасці на­рода («язык ёсць адзежа душы»), найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі. Беларусь — там, «дзе наша мо­ва жывець», — пісаў Б. Пры абгрунтаванні вызваленчых памкненняў народа Б. звяртаўся да эпохі Вялікага княства Літоўскага, проціпастаўляючы тагачасны росквіт беларускай культуры бяспраўнаму i прыгнечанаму становішчу народа ва ўмовах панавання самаўладдзя.

Пазіцыя Б. як выразніка нацыянальнапатрыятычнай свядомасці ўвогуле адметная сцвярджэннем мовы ў якасці цэнтра духоўнага існавання народа i яго культуры, а таксама імкненнем даць гістарычнае i канкрэтнае этнатэрытарыяльнае абгрунтаванне рэальнай суверэннасці, самастойнасці белару­скага народа. Пстарычнае абгрунта­ванне ўлічвала як абставіны мінулага культурнага жыцця, так i канкрэтныя ўмовы быАога дзяржаўнага існавання. Гэтыя моманты (абарона мовы i каштоўнасцей мінулага, у т.л. фальклору) i сёння  застаюцца арганічнымі  кампа

нентамі сучаснай нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Б. быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком працоўнага сялянства. 3 сялянствам, а такса­ма з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы. У сацыялогіі зыходзіў з факта размежавання грамадства на «панства» — прыгнятальнікаў, антынародны дзяржаўны лад, i народ — людзей працы. Падзел грамадства на процілеглыя супольнасці рабіў на аснове фіксацыі канкрэтных абставін ix рэальнага жыццёвага існавання. «Адзін ходзе ў саеце, у золаце з плеч да ног, а друго­му, каб прыкрыцца хоць анучай — велькі труд... Адзін мае хатаў многа, а вялікіх — касцёл моў... У другога ў сцяне дзюры, вецер ходзе, дым i снег... Аднаму дзесяткіслужкі зарабляюць сотнісот..., другі ж сам, аж за дзесятак працуючы, лье свой пот» (Там жа.

 

 

 

 

С. 39). Гэта тыпова сацыяльнае размежаванне, якое вядзе і да адпаведнага ацэначнага (маральнага і эстэтычнага) паралелізму: народнага, ісціннага, чалавечага і панскага, пачварнага, драпежніцкага. Разам з тым гэта і вынік перакананняў, у аснове якіх прызнанне антыгуманнай сутнасці рэчаіснасці, антынароднага характару феадальнапрыгонніцкай сістэмы панавання над шырокімі працоўнымі масамі і разуменне неабходнасці іншых высноў грамадскага быцця. Б. — носьбіт пазіцыі, тыповай для прадстаўніка дэмакратычнага руху. Яго дэмакратычная ідэалогія будавалася на адмаўленні каштоўнасцей, уласцівых феадальнасамадзяржаўнаму ладу — дзяржавы, саслоўнай іерархіі, універсальнай ідэалогіі і сцвярджэнні як вышэйшай мэты чалавека сапраўднага суб'екта мыслення, творчасці, грамадскага жыцця. Аснову дэмакратычнага руху складалі антыфеадальны гуманістычны пафас, наспелая грамадская неабходнасць індывідуальнаасабовага разняволення і развіцця. Б. стаў выразнікам тэндэнцый пачатковага перыяду станаўлення вызваленчадэмакратычнай ідэалогіі.

У спецыфічных умовах Беларусі 2й паловы 19 ст. патрэбы вызваленчага руху,    асветленыя    вышэйшымі    гу

маністычнымі мэтамі, былі непарыўна звязаны з тэндэнцыямі нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. Таму ў беларускай дэмакратычнай ідэалогіі дамінавалі (асабліва на пачатковым этапе станаўлення) задачы шырокага, агульнага плана (ліквідацыя эксплуататарскай сістэмы, дасягненне грамадскапалітычнай і сацыяльнаэканамічнай свабоды працоўных мас, нацыянальнае развіццё), а не зыходна ўласцівыя самому духу дэмакратычных імкненняў мэты індывідуальнага, асабістага вызвалення. Ідэя суверэннасці народных працоўных мас (вяршэнства ў сацыяльным жыцці працаўніка, стваральніка ўсіх даброт) атрымала ўсебаковае ўвасабленне ў беларускім дэмакратычным руху. Гэты працэс пазначаны эстэтызацыяй, маральным абгрунтаваннем, выпрацоўкай ацэначных уяўленняў, паводле якіх працоўны народ — вышэйшая каштоўнасць быцця. Упершыню ідэя гістарычнага   прадвызначэння   працоўнага народа, глыбокае перакананне ў яго сіле і стваральных магчымасцях на ўвесь голас прагучалі на старонках «Мужыцкай праўды» Каліноўскага. Погляд на народ як на фундаментальную, жывую і сапраўдную рэальнасць гісторыі і грамадскага жыцця яскрава выявіўся ў творах Б. Народ і яго стваральная праца — выток і ўвасабленне самой сутнасці жыцця наогул: «Глядзі! Горы паразрыты, а чыгункай свет абвіты: усё з мужыцкай працы...» (Там жа. С. 21). Б. выказваў тыповае для працоўнага сялянскага асяроддзя разуменне свайго прызначэння ў жыцці як работнікаякарміцеля». Вылучэнне канкрэтнага жыццёвавытворчага аспекту дзейнасці народа «спалучалася ў яго з паказам стваральнага характару працы, у працэсе якой дзейнасць народных мас раскрывалася як сіла, што кардынальна абнаўляе аблічча зямлі. Паняцце «народ» ахоплівае ўсіх людзей працы і найперш сялянства. У Б. гэта не толькі «мужыкі нашы», але і беларусы, беларускі народ. Новыя рысы ў трактоўцы народа знайшлі выразную аналогію ў мастацкай творчасці Б. як увасабленне пачуцця глыбокай любові да роднага краю, вернасці свайму народу і зямлі, на якой нарадзіўся і вырас («Мая хата», «Свая зямля»). Патрыятычнае пачуццё паэт раскрывае як глыбока інтымнае адчуванне арганічнай духоўнай еднасці са сваім народам і як унутраную характарыстыку сапраўднага чалавека: «Каб за край быў умёрці гатоў, каб не прагнуў айчызны чужых» (Там жа. С. 78).

Ідэя гістарычнага прызначэння мас, самастойнасці іх грамадскапалітычнага і духоўнага развіцця для Б. была ідэяй народнай свабоды, такім будучым станам жыцця і чалавечых адносін, які адпавядаў бы сапраўднай ролі народапрацаўніка і стваральніка. Свабоду ён усведамляў найперш як пабудову новага грамадскага жыцця, якая не ведае падначалення адных у імя панавання другіх, нямногіх. Выразны акцэнт ён рабіў не толькі на канкрэтных сацыяльнаэканамічных і грамадскапалітычных патрабаваннях, але і на нацыянальнавызваленчых задачах, у т.л. на духоўнамаральных і культурных фактарах. На яго трактоўцы праблемы свабоды адбіліся тыповыя сялянскія ўяўленні пра свабодную працу на свабоднай зямлі, не пазбаўленыя, аднак, ураўняльнасці і утапізму. Свабоду ён разумеў як сапраўдны чалавечы стан, дасягненне якога несумяшчальнае з тагачаснымі грамадскімі адносінамі. Сутнасць варожага людзям працы грамадства ён раскрываў як сацыяльную, жыццёвую і духоўную няроўнасць, што ахоўваецца ўсім дзяржаўнабюракратычным апаратам насілля. Таму адзіна магчымай жыццёвай пазіцыяй лічыў пазіцыю непрыняцця і адмаўлення існуючай рэчаіснасці. Толькі свабода пазначана ў яго высокім пафасам паэтызацыі. «Відзеў пташку я ў клетца, як галоўкай потым б'ецца... і сканае... жыць не хоча. Нашто — гадзіну, мядзянку, пусці ў шклянае начынне, — сама сабе без прастанку будзе жаліць, покі згіне!.. Як ужо скаціна тая або гадзіна праклята і та цану волі знае, што ж для нашагато брата, меўшы розум не скацінны, як знаць волю мы павінны?» (Там жа. С. 53).

Беларускай дэмакратычнай ідэалогіі ўласціва была тэндэнцыя да перадачы агульнага ў форме, набліжанай да нагляднаканкрэтнага. Як і Каліноўскі, Б.

сутнасць чалавека ўсведамляў пераважна ў сацыяльнаэканамічным і грамадскапалітычным плане. Чалавек у яго выступаў абагульненаканкрэтнай праявай сутнасці і памкненняў пэўнай агульнасці. Вобраз чалавека ўзбагачаўся ўнутранымі сацыяльнапсіхалагічнымі вымярэннямі. У яго творах селянін сам выказвае свае адносіны да канкрэтных з'яў рэчаіснасці, сам гаворыць пра свае інтарэсы і патрэбы.

Асаблівасць пачатковага этапу станаўлення беларускай рэалістычнай літаратуры і эстэтыкі 2й паловы 19 ст. — рэзкае выражэнне крытычнага пачатку, палемічная ўстаноўка на выяўленне сутнасці жыццёвых з'яў і непрыкрытай праўды аб рэчаіснасці. Усведамленне супярэчлівасці быцця, глыбокае пранікненне ў яго дысгарманічную сутнасць абумовілі наватарскія рысы творчай пазіцыі Б. Ён стаў пачынальнікам новага этапу развіцця беларускай літаратуры, эстэтыкі, грамадскапалітычнай думкі. Прынцып рэалізму і народнасці — аснова, фундамент яго творчасці, дэмакратычны характар якой выразна раскрыўся   ў   падыходзе   да   народнага

 

 

 

 

ідэйнаэстэтычнай жыцця як галоўнага аб'екта мастацкага адлюстравання, вылучэнні ў цэнтр ідэйнамастацкіх      інтарэсаў     прад

стаўніка народа, чалавека працы. Імкненне садзейнічаць уздыму самасвядомасці працоўнага беларускага народа вызначыла і кірунак дзейнасці Б. ў галіне літаратуры, а таксама разуменне яе грамадскага прызначэння як істотнага фактару нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа. «Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» — вот і мы зробім музыку...» (Там жа. С. 65). Гэта было не толькі сцвярджэнне патрэбы літаратурнамастацкага развіцця, але і разуменне факта існавання літаратуры як неабходнай перадумовы паўнакроўнага нацыянальнага жыцця. «Зрабіць музыку» для Б. не проста мастацкая, «чыста» літаратурная ўстаноўка. Лёс беларускай літаратуры неадрыўны ад лёсу працоўнага беларускага народа, і менавіта розум і клопат пра яго будучае гістарычнае жыццё — пафас мастацкай дзейнасці Б. Пра гэта яскрава сказана ў праграмных вершах «Мая дудка» і «Смык». Неадлучнасць ад жыцця і імкненняў працоўнага народа — арганічны фактар існавання паэзіі Б. Яго «дудка» сумная, бязрадасная, як само жыццё народа. Але ў паэзіі Б. заключана вялікая сіла, закліканая памагчы народу пазбавіцца бяды, галечы, прыгнёту і выйсці на новыя абсягі жыцця. Некаторае адценне утылітарызму ў такім падыходзе да літаратуры якраз было праявай цэльнасці дэмакратычнай народнай пазіцыі Б. Ён ускладаў на літаратуру задачы, што маглі быць вырашаны толькі ў працэсе развіцця ўсіх бакоў духоўнага і матэрыяльнага жыцця народа. Сцвярджэнне велізарнай сілы ўздзеяння і ўплыву мастацкага слова («Смык») было адначасова сцвярджэннем невычэрпнасці стоеных у народзе сіл, што падтрымлівалі веру паэта ў будучыню. Задача стварэння нацыянальнай літаратуры ў Б. непарыўна звязана з усведамленнем яе значнай грамадскай місіі — служэння працоўнаму народу, справе яго вызвалення.

Б. — першы, хто найболып поўна і паслядоўна выказаў наспелую патрэбу ў існаванні нацыянальнай літаратуры і эстэтыкі. Гэта была першая нацыянальная эстэтыка, якая ставіла ў цэнт­ры патрэбу пазнання і тлумачэння рэчаіснасці народнага жыцця. Менавіта рэалістычная і дэмакратычная тэндэнцыйнасць абумовіла характар пазіцыі паэта і сутнасць яе найважнейшых момантаў. Ісціннасць як цэласнасць зыходнай пазіцыі ў Б. неадлучна ад ідэі ўсеагульнага адзінства: «Каб уся зямелька адну праўду мела», каб гэта праўда «людцоў» з'яднала» (Там жа. С. 30, 29). Паводле Б., ісціннасць несумяшчальная з варожасцю, панаваннем і падначаленнем. Сам дух такога памкнення гарманічнаўпарадкавальны, г.зн. эстэтычны, глыбінныя асновы яго сацыяльныя і маральныя. Межы ісціннасці ўключаюць пэўныя сацыяльныя сферы грамадскага жыцця — перш за ўсё народ, працоўныя масы, працаўніка як чалавека сапраўднага; усё, што знаходзіцца паза гэтымі межамі, ёсць няісціннае, пачварнае — жыццё панства, прыгнятальнікаў, тып чалавекапана.

Імкнучыся зразумець свет у цэласнасці, у яго найболып істотных праявах, навакольнае ён успрымае як свет невырашальных    супярэчнасцей,    як свет, што знаходзіцца ў трагічным стане. Важнае месца ў сістэме мыслення і вобразнасці Б. займае прынцып кантрастнага проціпастаўлення як форма адлюстравання драматычнай разарванасці рэчаіснасці. Найважнейшыя тыпы  проціпастаўленняў  у яго творах (мужык — пан, мужык — мноства паноў, мужык — безліч дзяржаўнабюракратычных  устаноў)  пераконваюць, што для грамадства, пабудаванага на прыгнёце людзей, уласцівы працэс пастаяннага ўзнікнення і павелічэння зла. I выходзіць, што свет, які бачыць і адлюстроўвае Б., быццам і не зямля пад сонцам і зоркамі. Сонца для паэта — гэта праўда, якую закапалі, схавалі, а таму і свет гэты шэры, без святла. А зоркі? Ды над працаўніком столькі чыноўнікаў,   колькі   камення   ў   полі, колькі зорак у небе («Як праўды шукаць»). Аснова гэтага свету, паводле Б., —  начальства,  бюракратычначыноўны апарат, бізун — сімвал насілля, рабства і прыніжэння, слуп — мяжа падзелу, знак няроўнасці («У астрозе»). Універсальнасць панавання стану несвабоды ператварае свет у велізарную турму. Турма як самы яркі сімвал несвабоды выступае ў вершаванай аповесці «Кепска будзе!» найбольш адэкватным вобразам рэчаіснасці.

Адзінота i безабароннасць чалавека перад жорсткім уціскам абсалютнай дзяржаўнай улады i яе «законнымі прадстаўнікамі» — галоўная тэма разважанняў паэта. Назіраючы жыццёвыя перамены, якія адбываліся на Беларусі ў паслярэсрорменны час, ён адзначаў, што абвешчаная свабода вяла толькі да павелічэння цяжару на плячах працаўніка. Тут ён падыходзіў да драматычнага пытання: што нясе ход часу, лінія нашай гісторыі — пашырэнне межаў свабоды ці яе звужэнне? Адсюль вытокі трагедыйнай афарбоўкі светапогляду паэта. Не прамая сацыяльная тэндэнцыйнасць, не бяскрыўдны камічнабытавы жарт, a сапраўдная шырыня мыслення, абарона народа i чалавека, яго гонару i годнасці перед усеабдымнай сістэмай дзяржаўнага падначалення i прыніжэння зрабілі Б. ў свой час «мужыцкім адвакатам», а зараз робяць арганічна сугучным сучаснасці, яе сапраўды трагічным калізіям.

Моцным i шматгранным было ідэйнатворчае ўздзеянне Б. на паслядоўнікаў. Увесь наступны працэс фарміравання   дэмакратычнай   ідэалогіі,

грамадскай i эстэтычнай думкі, новай беларускай літаратуры адзначаны свядомым наследаваннем яго спадчыны. Пра гэта красамоўна сведчыць творчая дзейнасць А.Гурыновіча i Цёткі, Я.Купалы i Я.Коласа.

 

Тв.: Творы. Мн., 1967; Творы. Мн., 1991.

Літ.: Карский Е. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг., 1922; Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л., 1924; Барысенка В. Францішак Багушэвіч i праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; Майх р о в и ч С. Жизнь и творчество Ф.Богушевича. Мн., 1961; Навуменка I. Пісьменнікідэмакраты. Мн., 1967; Александрова С. Псторыя i сучаснасць. Мн., 1968; Пачынальнікі (склад. Г.В.Кісялёў). Мн., 1977; Майхрович С. Белорусские революционные демократы. Мн., 1977; Лойка А.А. Псторыя белару­скай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Псторыя белару­скай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2. Мн., 1969; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977.

А.С.Майхровіч.