Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 35 госцяў анлайнУручэнне ўзнагарод Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі беларускім вучоным і грамадскім дзеячам |
Старонка 1 з 7
10 снежня 2009 года, у адпаведнасці са Статутам Генеральнай асамблеі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (МАНЕ) былі абраны новыя члены акадэміі.
Членамі МАНЕ сталі Савіцкі Мікола Іванавіч – прафесар, доктар эканамічных навук, грамадскі дзеяч і Завальнюк Уладзіслаў Мацвеевіч – ксёндз, магістр Тэалогіі, святар касцёла св. Сымона і св. Алены, кандыдат гістарычных навук. Ганаровымі членамі МАНЕ сталі Белая Святлана Анатольеўна – пісьменніца, журналістка, грамадскі дзеяч і Валахановіч Анатоль Іосіфавіч – пісьменнік, гісторык, журналіст, навуковец, грамадскі дзеяч. Генеральная асамблея Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі ўзнагародзіла групу беларускіх вучоных медалямі МАНЕ. Залатымі медалямі ўзнагароджаны: Белы Анатоль Яўхімавіч – навуковец, калекцыянер, старшыня Мінскага культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”, грамадскі дзеяч; Віцязь Пётр Аляксандравіч – акадэмік НАН Беларусі, першы віцэ-Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. Сярэбранымі медалямі МАНЕ ўзагароджаны Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч – акадэмік НАН Беларусі, грамадскі дзеяч; Багданкевіч Станіслаў Антонавіч – доктар эканамічных навук, прафесар, грамадскі дзеяч; Лабуноў Уладзімір Архіпавіч – акадэмік НАН Беларусі, прафесар БДУІР. 26 снежня 2009 года ў Мінску ў касцёле св. Сымона і св. Алены ва ўрачыстых абставінах Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўген Яўгенавіч Шыраеў уручыў дыпломы і нагрудныя знакі новаабраным Членам і Ганаровым членам МАНЕ: М.І.Савіцкаму, У.М.Завальнюку, С.А.Белай, А.І.Валаханоаічу.
Анатоль Белы і прэзідэнт МАЕ Яўген Шыраеў
Анатоль Белы
Яўген Шыраеў
Яўген Шыраеў
Былі ўручаны залатыя і сярэбраныя медалі А.Я.Беламу, П.А.Віцязю, Р.Г.Гарэцкаму, С.А.Багданкевічу, У.А.Лабунову. Новаабраныя члены МАНЕ і ўзнагнароджаныя медалямі ў сваіх выступленнях распавялі высокаму сходу пра сваю навуковую, творчую працу, грамадскую дзейнасць, пра свае планы на будучае на карысць адраджэння Бацькаўшчыны і міжнароднай супольнасці з Расіяй, Украінай, іншымі славянскімі краінамі, краінамі Еўропы і Азіі. Новаабраных і ўзнагароджаных шчыра віншавалі члены МАНЕ, навукоўцы, сябры творчых суполак, саюзаў, клуба “Спадчына”, прадстаўнікі рэлігійных канфесій Беларусі, калегі, сябры, аднадумцы, знаёмыя. А наперадзе чакае ўпартая праца на карысць Бацькаўшчыны, міжнароднай супольнасці па адраджэнню Беларусі. Анатоль Валахановіч, пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнавец
Далей: Прамова Анатоля Іосіфавіча Валахановіча ў час уручэння яму дыплома Генеральнага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі |